Навіны на тэму: суды

Палітвязня Ліпеня асудзілі яшчэ па адной крымінальнай справе за абразы міліцыянтаў

31.05.2021 Палітвязня Ліпеня асудзілі яшчэ па адной крымінальнай справе за абразы міліцыянтаў

31 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Аляксея Ліпеня. Ён ужо асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ("хімія") паводле артыкулаў 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК РБ (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС) і адбывае пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу ў Гародні. Новая крымінальная справа, як і папярэдняя, звязана з абразлівымі каментарамі Аляксея пад пастамі ў телеграм-канале «Карнікі Беларусі».

У Жабінцы за абразу Лукашэнкі мясцовага жыхара асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

31.05.2021 У Жабінцы за абразу Лукашэнкі мясцовага жыхара асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

Крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса супраць мясцовага жыхара ўзбудзілі за паведамленне ў Telegram-канале.

“Беларусь будзе сапраўднай краінай для жыцця”. Фігуранты “справы Ціханоўскага” ў Гродне выступілі з апошнімі словамі ў судзе

31.05.2021 “Беларусь будзе сапраўднай краінай для жыцця”. Фігуранты “справы Ціханоўскага” ў Гродне выступілі з апошнімі словамі ў судзе

"Вясна" прыводзіць стэнаграму апошніх выступаў на судзе Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі, на якіх яны прачыталі беларускі верш, прааналізавалі абвінавачванне і яшчэ раз выказалі сваю пазіцыю па справе.

У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "пінскай справе"

31.05.2021 У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "пінскай справе"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачынні да ячшэ 11 чалавек.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Ціхана Осіпава

31.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Ціхана Осіпава

Аналітыкі і эксперты ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта, прыйшлі да наступнага заключэння па крымінальнай справе Ціхана Осіпава.

"Прама тут і цяпер вырашаецца мой лёс і лёс маіх сяброў". Ігар Ярмолаў і Мікалай Сасеў выступілі з апошнім словам у судзе

28.05.2021 "Прама тут і цяпер вырашаецца мой лёс і лёс маіх сяброў". Ігар Ярмолаў і Мікалай Сасеў выступілі з апошнім словам у судзе

28 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска абвінавачаныя па крымінальнай справе аб лазерных указках выступілі з апошнім словам.

15 сутак трэці раз запар і штаф у 200 базавых. Як праходзяць суды па адміністрацыйных справах

28.05.2021 15 сутак трэці раз запар і штаф у 200 базавых. Як праходзяць суды па адміністрацыйных справах

27 траўня ў раённых судах Мінска разглядалі адміністрацыйныя справы ў дачыненні затрыманых за удзел у дваравых маршах, а таксама тых, хто размяшчаў "пратэстную сімволіку" ў вокнах сваіх кватэр. 

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

28.05.2021 У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы за масавыя беспарадкі 10 жніўня супраць яшчэ 12 чалавек. Усіх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Нібыта ўкусіла, нібыта падрала... Жорсткі прысуд Таццяне Туравец за гвалт над супрацоўнікамі міліцыі

28.05.2021 Нібыта ўкусіла, нібыта падрала... Жорсткі прысуд Таццяне Туравец за гвалт над супрацоўнікамі міліцыі

У судзе Віцебскага раёну 28 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец. Выхавальніцу дзіцячага садка абвінавацілі ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Ад 2 да 9 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор па справе аб падпале "Табакеркі" ў Бабруйску

28.05.2021 Ад 2 да 9 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор па справе аб падпале "Табакеркі" ў Бабруйску

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска працягваецца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. 

Да двух гадоў калоніі асудзілі адміна тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат»

28.05.2021 Да двух гадоў калоніі асудзілі адміна тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат»

У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня асудзілі на 2 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адміністратара тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат» 26-гадовага Дзмітрыя Сінкевіча.

У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага

28.05.2021 У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага

Гомельскі абласны суд 28 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў

Асуджанаму на тры гады «хіміі» палітвязню пагражае турма за «ляжанне на ложку, незасланую пасцель і адмову працаваць»

28.05.2021 Асуджанаму на тры гады «хіміі» палітвязню пагражае турма за «ляжанне на ложку, незасланую пасцель і адмову працаваць»

26-27 траўня ў Круглым па арт. 415 Крымінальнага кодэксу РБ судзяць палітвязня Валадара Цурпанава.

"Чаму тады не казаць, што ўказкі – для здзяйснення акту тэрарызму?" Аргументы абароны ў спрэчках бакоў па справе валанцёраў штаба Бабарыка

27.05.2021 "Чаму тады не казаць, што ўказкі – для здзяйснення акту тэрарызму?" Аргументы абароны ў спрэчках бакоў па справе валанцёраў штаба Бабарыка

28 траўня ў судзе Маскоўскага раёна чакаюцца выступы палітвязняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі з апошнім словам. Напярэдадні працэсу публікуем аргументы боку абароны ў спрэчках і рэпліках па гэтай крымінальнай справе.

Больш за 75 сутак арышту і 11 000 рублёў штрафаў: вынікі судовых разглядаў за 25-27 траўня

27.05.2021 Больш за 75 сутак арышту і 11 000 рублёў штрафаў: вынікі судовых разглядаў за 25-27 траўня

На працягу трох дзён раённыя суды ў Мінску і рэгіёнах працягвалі прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці грамадзянаў, што нейкім чынам выказвалі свой мірны пратэст супраць дзеянняў уладаў ці выпадкова трапілі пад затрыманне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства