Навіны на тэму: суды
03.06.2021 "Ён абедзвюма рукамі трымае белую ручку ў горле і глядзіць на бацьку", — відавочца распавядае пра ўчынак Сцяпана Латыпава ў зале суда
"Вясна" папрасіла відавочцу ўчынку Сцяпана распавесці пра судовае паседжанне над ім, пра палітвязня Латыпава як абвінавачанага па "палітычнай" справе і што адбылося ў чацвёртай залі суда Савецкага раёна 1 чэрвеня ў 14:40.
03.06.2021 З пачатку года па "палітычных артыкулах" асудзілі мінімум 78 студэнтаў. Як беларускія ўлады за пратэсты пераследуюць студэнтцтва
«Вясна назірае» распавядае, колькі беларускіх студэнтаў пацярпелі ад палітычнага пераследу па адміністрацыйных справах з пачатку 2021 года, і за што іх пераследуе дзяржава.
02.06.2021 Жыхара Рэчыцы судзяць за тое, што сабраў знаёмых і паехаў з імі ў Гомель 10 жніўня
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачалі судзіць жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня.
02.06.2021 Вынікі разглядаў судамі адміністрацыйных спраў за 31 траўня - 2 чэрвеня
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў.
02.06.2021 У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Іванам Багдзевічам
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
02.06.2021 У Гродне трох фігурантаў "справы Ціханоўскага" асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі
У судзе Кастрычніцкага раёну Гродна з 18 студзеня разглядалі крымінальную справу супраць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага", якіх затрымалі на выбарчым пікеце 29 траўня мінулага года ў Гродне: палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігі.
01.06.2021 Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да антыфашыстаў - братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.
01.06.2021 У Гродна асудзілі двух чалавек па крымінальным артыкуле за абразу міліцыянтаў
Першага чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшлі чарговыя працэс па крымінальных справах паводле артыкулу 369 крымінальнага кодэксу за абразу службовых асобаў. Так, у другой палове дня разглядалася справа супраць 63-гадовай пенсіянеркі, жыхаркі Мазыра Таццяны Тарун, паведамляе "Гарадзенская Вясна". Жанчына мае сур'ёзныя захворванні.
01.06.2021 Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест "хіміі" адправіў у калонію
Гарадзенскі абласны суд замяніў прысуд жыхару Ваўкавыска Аляксандра Патаповіча, асуджанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Замест двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”) мужчыне прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.
01.06.2021 У Мінску судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. У судзе ён здзейсніў спробу суіцыду
У судзе Савецкага раёна Мінска 1 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. Яго судзяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209.
01.06.2021 Баранавічы: год "хіміі" — за "здзек" над сцягам. Шкода склала 2 рубля 44 капейкі
31 траўня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму Вячаславу Уласевічу.
01.06.2021 За травень па «пратэстных» крымінальных справах асуджана не менш за 109 чалавек
Тэндэнцыя да крыміналізацыі любых праяў нязгоды са згубіўшай пасля падзей жніўня 2020 года легітымнасць аўтарытарнай вертыкаллю ўлады пагаршае палітычны крызіс і даводзіць маштаб масавых парушэнняў правоў чалавека ў цэнтры Еўропы да гуманітарнай катастрофы.
01.06.2021 Тры гады "хіміі" прызначаныя па чарговай справе па жнівеньскіх падзеях
Суд Фрунзенскага раёна горада Менска вынес прысуд ў дачыненні да 21-гадовага Іллі Гагіева.
01.06.2021 У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі
У судзе Брэсцкага раёна і Маскоўскага раёна Брэста паралельна разглядаюцца крымінальныя "справы карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць дзвюх "партый" берасцейцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
31.05.2021 За слова "ўзурпатар" у адрас Лукашэнкі жыхара Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі"
31 траўня суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы асудзіў 47-гадовага Вячаслаў Кульбу паводле абвінавачвання ў публічнай абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) на два гады "хатняй хіміі". Судовае пасяджэнне доўжылася адну гадзіну.










