Навіны на тэму: суды
24.04.2019 Кулакоў — суду: У мяне няма грошай на штраф, дайце арышт
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаў Кулакова вінаватым паводле ч.3 арт. 23.34 і пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў, што складае 1147,5 беларускіх рублёў.
23.04.2019 Вярхоўны суд разгледзеў першую справу за карыкатуры
Актывіст Мікалай Дзядок абскардзіў у Вярхоўны Суд штраф у памеры 10 базавых велічыняў па ч.1 ст.17.10 КаАП за размешчаныя публікацыі ў Facebook, якія суд палічыў за малюнкі, якія дэманструюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку.
23.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XII. Выступ Аюба Ціціева ў судзе
Мы вяртаемся ў залу. Ахоўнікі на ўваходзе ўжо пазнаюць нас і прапускаюць без дадатковай праверкі. Суддзя пачынае допыт Аюба.
22.04.2019 У Гродна судзяць адразу трох журналістаў
У судзе Ленінскага раёна г. Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыну Ляўдацкую. Іх вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі па арт. 22.9 КаАП.
19.04.2019 Суд зноў адклаў разгляд пратэсту іранца Джамшыдзіяна супраць дэпартацыі
19 красавіка суд Маскоўскага раёна Мінска адклаў разгляд скаргі іранца Мехрдада Джамшыдзіяна на рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран.
19.04.2019 Грамадзянскі кантроль: мірныя сходы і суды. Запрашаем на навучанне
Жадаеш даведацца, што такое грамадзянскі кантроль? Хочаш зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам? Валантэрская служба ПЦ “Вясна” кліча за новымі ведамі!
18.04.2019 Брэст: усе суды з 18 красавіка перанесены на наступны тыдзень (расклад судоў)
Усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца 18 красавіка, перанесены на 24,25 і 26 красавіка.
18.04.2019 У Мінску судзяць абаронцаў Курапатаў: агульны штраф 226 базавых велічынь
18 красавіка ў судзе Мінскага раёна ў 9 гадзін раніцы пачаліся разгляды справаў абаронцаў Курапатаў.
17.04.2019 Сяргея Спарыша штрафанулі па-даросламу, на 50 базавых
Да суда актывіста трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а разгляд адміністрацыйнай справы правялі, калі ў судзе пачаўся абедзенны перапынак.
16.04.2019 Суд адмовіўся кампенсаваць айцу Вікенцію ноч у ізалятары
Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіў Віктару Кавалькову (айцу Вікенцію) у кампенсацыі маральнай шкоды за ноч, праведзеную ў ізалятары.
16.04.2019 Ці прызнае суд сустрэчу ў інтэрнаце масавым мерапрыемствам?
15 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска пачаўся разгляд справы ў дачыненні да Віталія Максімава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт. 23.34 КаАП.
16.04.2019 Вярхоўны суд перанёс разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання
“Прычына нам дакладна невядома, магчыма гэта звязана з пераездам Вярхоўнага суда ў іншы будынак”, — выказаў здагадку праваабаронца Андрэй Палуда.
16.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XI. Суд у Шалі. Чачня – гэта Еўропа
Суддзя абвяшчае перапынак. Людзі выходзяць з залы, я яшчэ раз падыходжу да клеткі з Аюбам, нагадваю, як мы зь ім бачыліся апошні раз у Осла.
15.04.2019 Ці дадуць шанец на жыццё Мехрдаду Джамшыдзіяну?
У судзе Маскоўскага раёну Мінску 15 красавіка разглядаюць скаргу на рашэнне аб высылцы ў Іран Мехрдада Джамшыдзіяна, якому на радзіме пагражае смяротная кара.
15.04.2019 Віцебск: суд пакараў блогера за крытыку кіраўніцтва мясакамбіната
Віцяблянін Сяргей Сікора назваў у відэароліку супрацоўнікаў аховы Віцебскага мясакамбінату “рэжымнікамі” і расказаў, як яны “бегаюць па камбінаце і хапаюць людзей за сасіску”. Прадстаўнікі прадпрыемства патрабавалі ў судзе выбачэньняў і выдаленьня відэа.










