Навіны на тэму: суды
08.05.2019 Пасля сутак на Акрэсціна суд Глеба Рубанава перанеслі
У сераду, 8 траўня, суд Савецкага раёна г. Мінска пачаў разгляд адміністрацыйнай справы IT-кансультанта Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст.
04.05.2019 Затрыманне было, але затрымання не было — як Следчы камітэт адстойваў сваю правату ў судзе
На пасяджэнні суда, прысвечаным нападу на анархістаў у лесе пад Крупкамі, супрацоўнік СК спрабаваў даказаць узаемавыключальныя рэчы.
04.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: ХІІІ. Аюб распавядае пра свой арышт і пра тое, як “сьведка”-наркаман не пазнаў яго на апазнаньні
Аюб памаўчаў і працягнуў: “Уся гэтая справа сфабрыкаваная з-за дзейнасьці маёй арганізацыі. Была вялізарная колькасьць пагрозаў пасьля таго, як прыкладна дваццаць чалавек у Чачні зьнікла”.
03.05.2019 За прапанаваны шлюбным парам вінаградны сок - штраф 30 базавых велічынь
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 2 траўня, пасля двойчы адкладзеных з-за няяўкі сведак пасяджэнняў, усё ж такі паставіў кропку ў адміністрацыйнай справе супраць Віталя Максімава.
01.05.2019 Суд прызнаў, што Полацкі райвыканкам парушыў правы грамадзяніна на стварэнне арганізацыі
У Эканамічным судзе Віцебскай вобласці 29 красавіка прайшло слуханне справы па заяве полацкага актывіста Міколы Шараха аб прызнанні незаконнымі дзеянняў чыноўнікаў Полацкага райвыканкаму, якія адмовіліся зарэгістраваць прыватную ўстанову “Адвакацыя”. Суд стаў на бок грамадзяніна.
30.04.2019 СК ухіліўся. Цяпер скаргу Мікалая Дзядка разгледзіць суд
4 траўня ў 14.00 у судзе Партызанскага раёна г. Мінска пройдзе разгляд справы па скарзе анархіста Мікалая Дзядка на адказ намесніка старшыні Следчага камітэта па разглядзе пытання аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі АУС пры ўзброеным налёце на актывістаў пад Крупкамі.
30.04.2019 У Гомелі адбыўся яшчэ адзін «экстрэмісцкі» суд. Завочны
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок 24 красавіка аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова на 10 базавых велічыняў (255 руб.) За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
29.04.2019 Праваабаронца намагаецца пакараць суддзю, які абмежаваў доступ у суд над Пятрухіным усім жадаючым
Спасылаючыся на артыкулы 91, 92, 95 Кодэкса Республікі Беларусь аб аб судаўладкаванні і статусе суддзяў прааабаронца просіць старшыню абласнога суда ўзбудзіць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні суддзі суда Леніскага раёна Брэста Аляксандра Семянчука.
29.04.2019 За неаплату паслуг міліцыі арганізатараў Дня волі аштрафавалі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка распачаўся адміністрацыйны працэс над арганізатарамі Дня волі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту.
26.04.2019 Трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце
У Брэсце - трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
26.04.2019 Пятрухін: Калі не знайду справядлівасці тут, падам скаргу ў КПЧ ААН
Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін працягвае збор сродкаў на пагашэнне штрафа. Як ён паведаміў palitviazni.info, за тыдзень ужо сабралі каля 700 рублёў.
26.04.2019 Ці кампенсуе івацэвіцкая міліцыя незаконнае ўтрыманне ў ізалятары?
Жыхар вёскі Івацэвіцкага раёна Антон Іваноў падаў у суд зыск на сваё незаконнае змяшчэнне ў ізалятар часовага ўтрымання. Яго ўтрымлівалі амаль суткі нібыта за дробнае хуліганства. Але суд так і не адбыўся.
25.04.2019 Дзень другі. У Брэсце працягваюць судзіць праціўнікаў завода АКБ
У Берасці працягваюцца суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
24.04.2019 Цуд над Нёмнам: справы супраць журналістаў "Белсату" спыненыя
У сераду, 24 красавіка, суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрый Бубенчык сваёй пастановай спыніў адміністрацыйную справу супраць журналістаў-фрылансераў за недаказанасцю віны падсудных. Алесь Дзянісаў, Аляксей Кайрыс і Кася Ляўдацкая прызнаныя невінаватымі.
24.04.2019 У Брэсце судзяць праціўнікаў акумулятарнага завода
Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка.










