Навіны на тэму: суды
07.06.2021 Як праходзілі спатканні палітзняволеных актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" і Севярынца з роднымі ў магілёўскай турме
"Вясна" сабрала расповяды родных фігурантаў гэтай справы аб спатканнях з палітвязнямі ў магілёўскай турме №4.
07.06.2021 За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"
У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.
07.06.2021 У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"
Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
04.06.2021 "Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку
У судзе Мастоўскага раёна 4 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).
04.06.2021 Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай Марыі Несцеравай
Марыю Несцераву прызналі вінаватай “у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях...". Усё — за тэлеграм-каналы і чаты, у якіх яна ўдзельнічала.
04.06.2021 "Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"
У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў, піша "Брэсцкая Вясна".
04.06.2021 У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію
У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”.
04.06.2021 Распавядаем пра травень у «сутках» і штрафах (+інфаграфіка)
«Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі на працягу мінулага месяца.
03.06.2021 "Уздзейнічала на свядомасць і волю грамадзян" праз telegram-перапіскі. Для палітзняволенай Марыі Несцеравай запрасілі тры гады калоніі
Суд над Марыяй Несцеравай праходзіў 31 мая і 1, 2, 3 чэрвеня, а судовае следства будавалася на зачытванні перапісак у telegram. Несцерава ж заявіла аб збіцці пры затрыманні сілавікамі. Прысуд палітзняволенай вынесе суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Елена Капцэвіч 4 чэрвеня а 15.30. "Вясна" распавядае пра тое, як праходзіў судовы працэс над Марыяй.
03.06.2021 Суткі і штрафы - пакаранне для затрыманых у мінскім парку "Цівалі"
Вечарам 2 чэрвеня ў мінскім парку "Цівалі" адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся ў альтанцы і выгульвалі сабак. Сілавікі схапілі не менш за 12 чалавек. Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна ўсіх затрыманых асудзілі да арышту ці велізарных штрафаў.
03.06.2021 Два гады "хатняй хіміі" — за абразу Лукашэнкі
Трэцяга чэрвеня Цэнтральны суд Мінска вынес прысуд 49-гадоваму Сяргею Пракопчыку.
03.06.2021 "Я супрацоўнік сам разумееш якога падраздзялення". У пісьмовых матэрыялах па справе антыфашыстаў аператыўныя апытанні, праслухоўка
Судовыя паседжанні 2 і 3 чэрвеня над антыфашыстамі Цімурам і Тамазам Піпія, Дзянісам Болтуцем і Віталём Шышловым працягнуліся допытам сведак і азнаямленнем з пісьмовымі матэрыяламі справы.
03.06.2021 У Брэсце асудзілі пятую "партыю" па "справе карагодаў". Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты
Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў
03.06.2021 У Жлобіне бацьку і сына асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх падзеях
Суд Жлобіна і Жлобінскага раёна вынес прысуды 42-гадоваму Сяргею Пярфільеву і ягонаму сыну Станіславу Пярфільеву.
03.06.2021 Паўтара года "хатняй хіміі" атрымаў жыхар Мінскага раёна за абразу баранавіцкага міліцыянта
У судзе Мінскага раёна была разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара пасёлка Сосны, кіроўцы таксі Сяргея Шарына, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Анжаліка Казлова. Шарын абараняў сябе сам, без адваката.










