Навіны на тэму: суды
10.06.2019 Для скасавання дамовы з міліцыяй арганізатары Дня волі звярнуліся ў суд
Арганізатары Дня волі ў Мінску Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч звярнуліся ў суд з іскавай заявай да Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама для скасавання дагавора на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка 2019 года.
05.06.2019 “Выпадковы” экаактывіст: берасцейскі суд пакараў штрафам Яўгена Саўчука ў другі раз
Адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Яўгена Саўчука разгледзеў 5 чэрвеня суд Ленінскага раёна Берасця.
05.06.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XVII. Чачэнскі лорд
У мяне ёсьць хвіліна, я заходжу ў інтэрнэт, пакуль нам не прынесьлі ежу. Даўдаў Магамед, паганяла – Лорд. На фатаздымку – малады яшчэ чачэнец з барадой, адтапыранымі баксёрскімі вушамі і адвязаным позіркам, у гарнітуры і кашулі з гальштукам, якія сядзяць на ім як сядло на карове, і зоркай героя Расіі. Яму – 38 гадоў. З 14-ці гадоў ваяваў за незалежнасьць Чачні ў першай вайне.
31.05.2019 Кошт “Чарнобыльскага шляху”: амаль чатыры тысячы рублёў штрафаў
Агульная колькасць штрафаў, накладзеных на ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” па інфармацыі праваабаронцаў склала 150 базавых велічынь. Некалькі актывістаў яшчэ і дагэтуль чакаюць выклікаў у суд.
29.05.2019 Як браты Гмызы правучылі сквапных маладэчанскіх міліцыянтаў
Пра не зусім стандартную гісторыю паведаміў у сацыяльнай сетцы фэйсбук праваабаронца “Вясны” з Маладэчна Аляксандр Капуцкі.
29.05.2019 Айцец Вікенцій: Хіба для малітвы патрэбны дазвол?
Суд Цэнтральнага раёну г. Мінска 29 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавым мерапрыемстве) Віктара Кавалькова (айца Вікенція), але працэс быў перанесены на невызначаны тэрмін.
27.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XVI. “Наркотыкі – гэта зло”
На ўваходзе ў суд сядзяць усё тыя ж маладыя паліцыянты з аўтаматамі. Трое шчыльна ўмасьціліся зьлева на канапе і трое – на крэслах насупраць. Нас ізноў запісваюць, але ўжо не абшукваюць, ставяцца як да знаёмых. Прыходзяць сёстры Аюба.
23.05.2019 У Берасці судзілі былога афганца Аляксандра Марачэўскага
Экаактывіст Марачэўскі віны не прызнаў: «Я не ішоў 7 красавіка па Савецкай, я пайшоў на рынак і не крычаў, бо крычалі на Савецкай. Я пайшоў на рынак, маю сведкаў. Супрацоўнікі міліцыі хлусяць».
21.05.2019 У Гомелі спынена экстрэмісцкая справа супраць Пятра Маркоўскага
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага.
21.05.2019 Настаўніцу з 24-гадовым стажам аштрафавалі за "кармленне галубоў"
Удзельніцу пратэстнага руху супраць акумулятарнага завода ў Брэсце Людмілу Карчэўскую пакаралі штрафам памерам 20 базавых велічынь (510 рублёў) за ўдзел у "кармленні галубоў" 14 красавіка.
15.05.2019 Невядомыя “замініравалі” Мазырскі суд. Спаслаліся на блогера Павука
У Мазыры, дзе 15 траўня ў 10 гадзін павінен працягнуцца суд над блогерам Віталем Манько, невядомыя “замініравалі” раённы суд. З памяшкання ўсіх эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі.
14.05.2019 Апеляцыйная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Асіповіча не задаволеная, яго чакае расстрэл
14 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча.
13.05.2019 Суд аштрафаваў Глеба Рубанава на 40 базавых
ІТ-кансультанта Глеба Рубанава прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1020 рублёў).
11.05.2019 Мікола Дзядок абскарджваў у судзе адказ СК, а ў выніку атрымаў новы пратакол
11 траўня ў судзе Партызанскага раёна актывіст і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок павінен быў даведацца, якое рашэнне суд вынесе па яго скарзе на адмову Следчага камітэту разглядаць заяву аб здзяйсненні злачынства. Аднак на абвяшчэнні прысуду яму прысутнічаць не далі.
10.05.2019 Берасцейца, брутальна затрыманага на вачах у сына, пакаралі штрафам за хуліганства
3 сутак арышту і дзве базавыя велічыні штрафу. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя Шавяленкава.










