Навіны на тэму: суды
23.07.2019 Суд задаволіў скаргу Дзмітрыя Серады і адправіў справу на дадатковую праверку
Суд Партызанскага раёна г. Мінска 23 ліпеня павінен агучыць рашэнне па скарзе мінскага доктара-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове СК ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
22.07.2019 Суд разглядае скаргу беспадстаўна збітага Дзмітрыя Серады
У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.
22.07.2019 Абласны суд не задаволіў скаргу псіхіятара Пастнова
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апеляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора.
19.07.2019 Ці рэальна абскардзіць прызнанне матэрыялу экстрэмісцкім?
Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул.
17.07.2019 Арганізатары #БНР101 прапанавалі міліцыі міравое пагадненне
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 17 ліпеня распачалося судовае паседжанне па аплаце паслугаў міліцыі на святкаванні Дня Волі 2019. Арганізатары просяць прызнаць, што праваахоўныя органы не выканалі свае абавязкі і прызнаць дамову з імі несапраўднай. У сваю чаргу міліцыя хоча спагнаць з іх болей за 7300 рублёў.
17.07.2019 Мінгарсуд пакінуў у сіле штраф IT-кансультанту за #яэкстрэміст
Мінскі гарадскі суд 16 ліпеня разглядзеў скаргу Глеба Рубанава на рашэнне суда Савецкага раёна, які аштрафаў яго на 40 базавых за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
16.07.2019 Віцебскаму суддзю “зверху” прапанавалі падтрымліваць у судзе атмасферу добразычлівасці
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бяздзейнасьці суддзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснай знявагі міліцыянтам гонару і годнасці грамадзяніна падчас судовага паседжання.
15.07.2019 Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў
15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя.
11.07.2019 Магілёўскі журналіст ужо два гады дамагаецца пакарання для чыноўніка і міліцыянта
Следчы камітэт павінен будзе пачаць новую праверку па ўзбуджэнню крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўніка раённай улады Канстанціна Кісцянёва і міліцыянта Сяргея Калеснікава.
10.07.2019 Гарадзенскага гісторыка аштрафавалі за расцяжку над Нёманам
Суд не стаў на бок гарадзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, які 18-га чэрвеня выйшаў на мост праз Нёман і вывесіў расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідскім ЖКГ”. На паседжанні 10 ліпеня ён атрымаў штраф за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
09.07.2019 Суд пасля перагляду справы зноў аштрафаваў мужчыну за пост у сацсетках
Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля ў парадку перагляду справы зноў аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП). У гэты раз суддзя Сяргей Кармановіч прысудзіў яму штраф у памеры 5 базавых велічыняў (127, 50 руб.), паменшыўшы яго ўдвая.
09.07.2019 Суд па экстрэмізму над «Вечерним Могилевом» перанеслі
Суд Ленінскага раёна г. Магілёва 8 ліпеня пачаў разгляд адміністрацыйнай справы рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).
08.07.2019 Алена Маслюкова: «На жаль, Вярхоўны суд не стаў на бок правоў чалавека»
Праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова і экаактывіст са Светлагорску Анатоль Змітровіч атрымалі ад Вярхоўнага суда адмову ў задавальненні скаргаў на рашэнні Светлагорскага раённага суда, якімі іх аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
08.07.2019 Анархіста аштрафавалі за ўлёткі на 50 базавых велічынь
Суд Фрунзенскага раёна ў канцы чэрвеня прыняў рашэнне падвергнуць актывіста анархісцкага руху Г. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
06.07.2019 Блогер Пятрухін абскардзіў прысуд у абласным судзе
Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне ў сіле, а скаргу Пятрухіна без задавальнення. Прысуд суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу.










