Навіны на тэму: суды

Партыя БНФ зноў у судзе. Мінгарсуд не задаволіў скаргу партыйцаў

06.09.2019 Партыя БНФ зноў у судзе. Мінгарсуд не задаволіў скаргу партыйцаў

6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску.

Дзень Волі-2019: арганізатары абскардзілі штраф у Мінгарсуд

05.09.2019 Дзень Волі-2019: арганізатары абскардзілі штраф у Мінгарсуд

Як паведамляе "Беларускі партызан", заяўнікі Дня Волі-2019 года абскардзілі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда рашэнне суда Маскоўскага раёна, які аштрафаваў іх на 8013.11 рублёў.

Віцебскі абласны суд палічыў неўключэнне сябраў Партыі БНФ ў выбарчыя камісіі абгрунтаваным

04.09.2019 Віцебскі абласны суд палічыў неўключэнне сябраў Партыі БНФ ў выбарчыя камісіі абгрунтаваным

Віцебскі абласны суд 4 верасня разгледзеў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціна Смолікава ў склад Віцебскай абласной камісіі і сябраў Партыі Тамары Карыза і Хрыстафора Жаляпава – ў акруговыя.

Навошта Дзядок даслаў даклад аб экстрэмізме ў Вярхоўны Суд?

04.09.2019 Навошта Дзядок даслаў даклад аб экстрэмізме ў Вярхоўны Суд?

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок з дапамогай юрыстаў «Вясны» працягвае дамагацца выключэння з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі абрэвіятуры А ** В.

Звольнены Сяргей Вакуленка задаволены судовым разглядам

03.09.2019 Звольнены Сяргей Вакуленка задаволены судовым разглядам

Міравое пагадненне і выплата 800 рублёў за маральную шкоду — вынік суда сябра Руху "За Свабоду" Сяргея Вакуленкі з працадаўцам, паведамляецца ў фэйсбуку Руху.

Свабодны прафсаюз аштрафавалі на 255 рублёў

02.09.2019 Свабодны прафсаюз аштрафавалі на 255 рублёў

Эканамічны суд Віцебскай вобласці 28 жніўня пастанавіў аштрафаваць Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на 10 базавых велічыняў за невыкананне рашэння гэтага ж суду аб вызваленні памяшкання прафсаюзнага офісу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”.

Актывісты паскардзіліся ў суд на адмову ў рэгістрацыі "ЭкаБрэста"

02.09.2019 Актывісты паскардзіліся ў суд на адмову ў рэгістрацыі "ЭкаБрэста"

Праціўнікі акумулятарнага завода падалі скаргу ў суд на адмову ў рэгістрацыі Брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання "ЭкаБрэст". На думку актывістаў, ім неабгрунтавана адмовілі ў рэгістрацыі.

Збіты АМАПаўцамі доктар-педыятр праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампенсацыі

28.08.2019 Збіты АМАПаўцамі доктар-педыятр праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампенсацыі

Сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска распачынаецца грамадзянскі працэс, пазоўнікам у якім выступае доктар-педыятр Дзмітрый Серада і члены яго сям’і. Ён хоча атрымаць кампенсацыю за маёмасць, якую тры гады таму пашкодзілі АМАПаўцы падчас памылковага ўварвання ў яго кватэру.

Справа Серады: СК зноў адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу, але пасля нарады Лукашэнкі перадумаў

26.08.2019 Справа Серады: СК зноў адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу, але пасля нарады Лукашэнкі перадумаў

19 жніўня СК прыняў чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтая пастанова адмененая для правядзення дадатковай праверкі. 

Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне аб высылцы грамадзяніна Расіі

21.08.2019 Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне аб высылцы грамадзяніна Расіі

20 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда адмяніла пастановы Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Рэзчыка.

У Берасці асудзілі праціўніка завода АКБ

19.08.2019 У Берасці асудзілі праціўніка завода АКБ

Жыхара вёскi Хабы Брэсцкага раёна Віктара Мігалюка судзiлi за ўдзел у масавым мерапрыемстве, якое адбылося яшчэ ў красавiку - 4 месяцы таму.

"Вячэрні Магілёў" прайграў такі суд супраць антыэкстрэмісцкай камісіі

16.08.2019 "Вячэрні Магілёў" прайграў такі суд супраць антыэкстрэмісцкай камісіі

Сёння, 16 жніўня, у Эканамічным судзе горада Мінска працягваецца разгляд справы па скарзе газеты “Вячэрні Магілёў”. "Вясна" будзе весці анлайн-рэпартаж наўпрост з залі суда.

Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА

16.08.2019 Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА

Як тлумачыў на судзе Віталь Манько, яго змяшчаюць ў камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць ў гэтых парушэннях Віталя.

У справе высылкі расіяніна абласны суд у Гомелі ўзяў перапынак

15.08.2019 У справе высылкі расіяніна абласны суд у Гомелі ўзяў перапынак

Як паведамляе "Гомельская Вясна", 13 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда абвясціла перапынак у справе высылаюць з краіны на 10 гадоў мае від на жыхарства жыхара райцэнтра Хойнікі Сяргея Рэзчык.

Справа анархіста Паліенкі паступіла ў Мінгарсуд

14.08.2019 Справа анархіста Паліенкі паступіла ў Мінгарсуд

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што пракуратура горада Мінска накіравала крымінальную справу актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў Мінскі гарадскі суд. Меркавана, разгляд справы Паліенкі пачнецца ў верасні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства