Навіны на тэму: суды
06.11.2019 Палітычны складнік прэвалюе над правам. Што адказалі ў Вярхоўным судзе экс-кандыдату Уладзіславу Сысе?
Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.
04.11.2019 Актывістаў, затрыманых каля рэстарана "Паедзем паядзім" аштрафавалі больш чым на 2 000 даляраў
У другой палове дня 4 лістапада Мінскі раённы суд разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава, а таксама Валерыя Рабцава, затрыманых і збітых учора ў Курапатах, каля рэстарана "Паедзем паядзім".
01.11.2019 Вярхоўны суд РФ пастанавіў ліквідаваць рух «За правы чалавека»
31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.
30.10.2019 Прэтэндэнту ў кандыдаты Раману Кісляку суд адмовіў у выкліку ў суд выбаршчыкаў
У Брэсцкім абласным судзе 29 кастрычніка суддзя Святлана Ілюшына разгледзела скаргу прэтэндэнта ў кандыдаты па Берасцейскай АВК №2 Рамана Кісляка.
25.10.2019 Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"
"Вясна" сабрала самыя яркія моманты судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання прысутных у першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.
25.10.2019 Суд узяў бок незарэгістраванага кандыдата Яўгена Шэўкі
Вылучэнец Яўген Шэўка, які прадстаўляе ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, пасля скаргі ў Мінскі гарадскі суд аб нерэгістрацыі яго кандыдатам быў усё ж такі зарэгістраваны.
25.10.2019 Дзмітрый Паліенка атрымаў тры гады "хатняй хіміі"
Сёння ў 12.30 у Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.
24.10.2019 Два чалавекі пад прыцэлам дзяржавы
Два судовыя працэсы - у Віцебску і Мінску - могуць скончыцца смяротным пакараннем.
23.10.2019 Суд прызнаў вінаватым праваслаўнага панамара, які зламаў сцяг на пікеце ў Віцебску
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджанні маёмасці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску і прыхільнік “русского міра” Анатоль Шлыкаў.
23.10.2019 Трэці судны дзень над Дзмітрыем Паліенкам. Пракурор запрасіў шэсць гадоў пазбаўлення волі
З 12 гадзін 23 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе працягнецца разгляд крымінальнай справы актывіста анархісцкага руха Дзмітрыя Паліенкі. Ён абвінавачваецца толькі па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.
21.10.2019 Сяргей Спарыш асуджаны на 15 сутак за супраціў пры затрыманні
Актывіста “Народнай Грамады” Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што нібыта махаў рукамі падчас затрымання міліцыянтамі. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
18.10.2019 Суд над Дзмітрыем Паліенкам: дзень другі
У Мінскім гарадскім судзе 18 кастрычніка працягнецца разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.
17.10.2019 У Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над былым вязнем сумлення Дзмітрыем Паліенкам
Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.
17.10.2019 Суд над Дзмітрыем Паліенкам зрабілі адкрытым. Пракурор адмовіўся ад большасці абвінавачванняў
Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі. Перад пачаткам закрытага працэсу ён парэзаў вены і яго вывелі з клеткі.
15.10.2019 Суддзя па справе Паліенкі ачуняў. У чацвер пачатак працэсу
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе ў чацвер, 17 кастрычніка. Пачатак у 10:30.










