Навіны на тэму: суды
30.11.2019 Назіральнікі з'ехалі, пачалася зачыстка. Расклад судоў на снежань. Дапаўняецца
Пасля “вакханаліі” перадвыбарчай, падобна, у Беларусі пачынаецца вакханалія судовая. Праваабаронцы сабралі звесткі пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі і тых, хто нейкім чынам спрабаваў паўдзельнічаць у выбарчым фарсе.
29.11.2019 Дзе – рэпост, а дзе – заклік. За што можна атрымаць 15 сутак?
29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына – рэпост ў Facebook.
29.11.2019 Маркелава будуць судзіць за "выбары" адразу па двух артыкулах
Як паведаміў "Вясне" актывіст Пётр Маркелаў, яго выклікаюць у суд Маскоўскага раёна г. Мінска па інцыдэнту, які адбыўся ў асноўны дзень галасавання.
27.11.2019 За сюжэт пра адмову вяскоўцаў галасаваць на выбарах журналістаў выклікаюць у суд
Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парламенцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласці і раёна не рэагуе на даўнюю транспартную праблему. “Белсат” зняў пра гэта сюжэт. А журналістаў за гэты сюжэт будуць судзіць.
27.11.2019 «Адчуваю сябе бездапаможным», — суд адмовіў Андрэю Павуку ў іску да міліцыі
Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда пад старшынствам Сяргея Шыцікава 26 лістапада адхіліла апеляцыйную скаргу блогера Андрэя Павука на рашэнне суда Акцябрскага раёна, які не задаволіў пазоў да мясцовага райаддзела міліцыі аб спагнанні маральнай шкоды.
26.11.2019 Актывіст не атрымае кампенсацыю за знішчаныя міліцыяй кнігі
Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення скаргу Ігара Багачака на адмову суда Савецкага раёна і Мінскага гарадскога суда пакрыць маёмасную шкоду за знішчаныя кнігі актывіста.
18.11.2019 Знятага кандыдата ў дэпутаты Казакевіча аштрафавалі на 510 рублёў
18 лістапада ў 14.10 адбыўся суд над былым кандыдатам у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцерам Казакевічам, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах.
15.11.2019 Маленькая перамога баранавіцкага праваабаронцы
Яшчэ ў далёкім 2012 годзе праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Ён не пагадзіўся з рашэннем суда і вырашыў яго абскардзіць. Але для абскарджвання трэба аплочваць дзяржаўную пошліну, на якую грошай у Сяргея Гоўшы не было.
14.11.2019 ЦВК і Віцебскі абласны суд адмовілі ў задавальненні скаргаў кандыдата Мельнікава
Скаргі Юрыя Мельнікава, які вылучаўся па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 і быў зняты камісіяй з выбарчай гонкі, разглядзела Цэнтральная выбарчая камісія і Віцебскі абласны суд.
14.11.2019 Front Line Defenders патрабуе адмяніць прысуд праваабаронцу Эміру-Усэйну Куку
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой заклікае расійскія ўлады адмяніць прысуд праваабаронцу Эміру-Усэйну Куку і вызваліць яго ў паскораным парадку.
13.11.2019 Суд задаволіў скаргу Віталя Максімава ў наглядным парадку
Старшыня Мінскага гарадскога суда ў наглядным парадку адмяніў пастановы суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Мінскага гарадскога суда па справе грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Віталя Максімава, якога вінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пагражалі высылкай з Беларусі.
12.11.2019 Справа віцебскага смяротніка: цяпер альбо расстрэл, альбо памілаванне
Вярхоўны суд пакінуў апеляцыйную скаргу Віктара Паўлава без задавальнення, а смяротны прысуд Віцебскага абласнога суда ў сіле.
11.11.2019 Дзмітрый Паліенка: Я таксама абскардзіў рашэнне Мінгарсуда
Былы палітвязень Дзмітрый Паліенка пракаментаваў для сайта palitviazni.info той факт, што пракуратура вырашыла абскардзіць прысуд па яго справе.
11.11.2019 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю асуджанага да смяротнага пакарання
Заўтра, 12 лістапада, Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава. Суд прызначаны на 9:30 гадзін.
09.11.2019 Пракурор прынёс пратэст на прысуд Дзмітрыя Паліенкі
"Судом дапушчана пакаранне неабгрунтавана мяккай меры пакарання," — абазначыў сваю пазіцыю пракурор у апеляцыйным пратэсце.










