Навіны на тэму: звароты
11.06.2009 Нязгодныя жанчыны ідуць да генпракурора
Група жанчын, нязгодных з прысудамі па грамадзянскіх ды крымінальных справах, маюць намер сёння накіравацца на прыём да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча – у выпадку адмовы прымаць жанчынаў, грамадзянкі абяцаюць сабрацца на сталічнай Плошчы Свабоды ды падпісаць зварот у міжнародныя структуры.
07.05.2009 Галадоўнікі зьвярнуліся да Генеральнага пракурора Беларусі
Удзельнікі галадоўкі падалі заяву Генеральнаму пракурору РБ з просьбаю ў карацейшы тэрмін зьмяніць меру стрыманьня палітзьняволеным прадпрымальнікам Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку ці неадкладна правесьці тэрміновы суд.
30.04.2009 Швецкія праваабаронцы заклікаюць не пускаць Навумава на чэмпіянат свету па хакеі
Швецкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека звяртаецца ў Федэрацыю Хакея Швецыі, а таксама Швейцарскую Асацыяцыю Хакея і Швейцарскі Федэральны Аддзел замежных справаў з просьбаю пасадзейнічаць у тым, каб Уладзіміра Навумава не пусцілі на чэмпіянат свету ў Швейцарыю, паколькі ён падазраецца ў датычнасці да палітычных знікненняў людзей у Беларусі і ўваходзіць у спіс неўязных у краіны ЕС беларускіх чыноўнікаў. Зварот швецкіх праваабаронцаў падтрымаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.
29.04.2009 Моладзевыя актывісты звярнуліся да Генпракурора
Грамадзкія актывісты накіравалі адкрыты зварот Генеральнаму пракурору з просьбаю ўзяць расьсьледваньні злачынстваў ў дачыненьні да моладзевых апазыцыйных актывістаў пад асабісты кантроль.
10.04.2009 Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line выказвае занепакоенасць у сувязі з крымінальным пераследам Леаніда Свеціка
Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі ў сувязі з крымінальным пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка.
13.03.2009 Новая адмова ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна” – адсутнасьць пазітыўных зьменаў для грамадзянскай супольнасьці Беларусі
Хельсінскія Камітэты Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Беларусі, а таксама Маскоўская Хельсінская Група заклікаюць беларускія ўлады да перагляду рашэньня па рэгістрацыі “Нашай Вясны”.
17.02.2009 Святлана Алексіевіч: “Я думаю, што наш свет так і застанецца светам людзей, якія забівалі да сябе падобных” (Відэа)
Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай прэміі крытыкаў ЗША Святлана Алексіевіч, якая цяпер жыве і працуе ў Берліне, падчас прэзентацыі свайго чатырохтомніка з хронікі “Галасы Утопіі” на ХVІ Міжнароднай Мінскай кніжнай выставе 14 лютага сустрэлася з ініцыятарамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і падпісала петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў.
02.02.2009 Моладзь схадзіла ў парлямэнт і адміністрацыю прэзыдэнта
Прадстаўнікі моладзевых арганізацый Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ 2 лютага перадалі ў камісію па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям'і і моладзі Палаты прадстаўнікоў і ў Адміністрацыю прэзыдэнта свае прапановы па законе аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
26.01.2009 Зварот да Гулякі
Галоўная Рада непрызнаванага беларускімі ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс прыняла зварот да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальных меншасьцей Леаніда Гулякі з прапановамі легалізацыі далейшай дзейнасці арганізацыі.
18.12.2008 Пацярпелыя ад судовай сістэмы просяць заснаваць Грамадскую камісію па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў
Група жанчын, чые родныя, блізкія, а таксама яны самі пакутавалі ад памылак беларускай судовай сістэмы, просіць ініцыяваць стварэнне Грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў. Адпаведны ліст будзе накіраваны прэзідэнту А. Лукашэнку, старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ У.Андрэйчанка, старшыні Савета Рэспублікі Б.Батуру.
18.12.2008 На ліст праваабаронцаў да Лукашэнкі адказаў МУС
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС ў сваім лісце да актывістаў Брэсцкай вобласці запэўнівае, што з выкананнем правоў арыштаваных жанчын у Беларусі ўсё добра.
05.12.2008 Чаму не рэгіструюць «адкалоўшыхся»?
Праваслаўныя вернiкi з гарадскога пасёлка Ружаны звярнулiся за дапамогай да Аляксандра Лукашэнкi.
17.10.2008 Уладзімер Кацора зьвяртаецца ў Канстытуцыйны суд і КДБ
Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання «Грамадзянскія ініцыятывы».
25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца да журналістаў з заклікам шырока асвятляць праблему «экскаватарнай» эксгумацыі на тэрыторыі Мінскіх брацкіх (вайсковых) могілак, якая, па звестках арганізацыі, пачнецца 26 жніўня.
23.06.2008 Кацярына Салаўёва хоча працягваць вучобу завочна
Міжнародная хрысьціянска-дэмакратычная арганізацыя “Малады Фронт” зьвяртаецца да ўнівэрсытэтаў Украіны, Літвы, Польшчы і іншых эўрапейскіх краін з просьбаю дапамагчы атрымаць вышэйшую адукацыю адной з лідэраў "Маладога Фронту" Кацярыне Салаўёвай.










