Навіны на тэму: звароты

20.07.2011 Хельсінскі камітэт звярнуўся ў FIBA у справе бел-чырвона-белага сцягу

Інцыдэнт адбыўся на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчын ў польскай Быдгашчы.

13.07.2011 Брэстчанін прызывае не парушаць правы чалавека

Брэстчанін Павел Казлоў звярнуўся да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У звароце брэстчанін просіць прызначыць у краіне чалавека, адказнага за прадстаўніцтва ў Камісіі па правах чалавека краін СНД, паколькі, як высветлілася, такога чалавека няма.

13.07.2011 Журналісты звярнуліся да Васілевіча і Куляшова

Калектыўныя звароты з нагоды перашкодаў працы рэпарцёрам падчас «маўклівых» акцый былі накіраваныя ў Генеральную пракуратуру і МУС РБ.

04.07.2011 Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС у сувязі з нападамі невядомых на мінакоў

Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС Беларусі ў сувязі з тым, што «апошнім часам фіксуюцца шматлікія факты нападу невядомых грамадзян на мінакоў ў розных гарадах краіны.

23.06.2011 Расійскія праваабаронцы заступіліся за "маўклівыя акцыі" ў Беларусі

З адпаведнай заявай выступіла кіраўніца Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева.

10.06.2011 Лукашэнка не адказаў на 27 зваротаў сваякоў пацярпелых

Чарговы калектыўны зварот да кіраўніка Беларусі і суддзяў падпісалі 111 чалавек, чые блізкія пацярпелі ад беззаконня ў беларускіх судах.

Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”

06.06.2011 Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”

Павел Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумент парушае і міжнародныя прававыя нормы і палажэнні нацыянальнага заканадаўства. Былы адвакат лічыць гэты крок Мінюста чарговай спробай умяшальніцтва ў дзейнасць незалежнага інстытута адвакатуры і расправы з адвакатамі, якія прыйшліся не да спадобы.

31.05.2011 Мітрапаліт Кандрусевіч да ўладаў і грамадства: Спыніце праявы нецярпімасці

На сайце Catholic.by з’явіўся зварот мітрапаліта Мінскага і Магілёўскага. Ён піша

29.04.2011 Падтрымаем «Народную волю» і «Нашу Ніву»! Звернемся ў Мінінфармацыі з заклікам адмовіцца ад зыскаў!

“Калі справа дойдзе да суда, прадухіліць закрыццё газет будзе ўжо бадай немагчыма», - лічыць юрыст, намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

 Візавы рэжым для замежнікаў павінен быць спрошчаны

25.04.2011 Візавы рэжым для замежнікаў павінен быць спрошчаны

Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся ва ўрад з заклікам спрасціць візавы рэжым для грамадзян замежных краін.

Еўрапейскія адвакаты накіравалі ліст міністру юстыцыі Беларусі

17.03.2011 Еўрапейскія адвакаты накіравалі ліст міністру юстыцыі Беларусі

У лісце, накіраваным міністру Віктару Галаванаву, Рада адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы выказвае занепакоенасць у сувязі з выпадкамі пераследу і ціску на беларускіх адвакатаў і просіць аднавіць ліцэнзіі адвакатаў Паўла Сапелкі, Уладзіміра Тоўсціка, Тамары Гараевай, Таццяны Агеевай і Алега Агеева.

З нагоды праекта закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” пададзены калектыўны Зварот

10.03.2011 З нагоды праекта закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” пададзены калектыўны Зварот

9 сакавіка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Савет міністраў перададзены калектыўны зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”. Зварот падпісалі 110 некамерцыйных арганізацыяў розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч членаў. Гэта самая маштабная акцыя лабіравання агульных інтарэсаў з боку беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.

Чэшскі Хельсінкскі камітэт падтрымаў беларускую грамаду, якая супрацьстаіць аўтарытарызму

17.02.2011 Чэшскі Хельсінкскі камітэт падтрымаў беларускую грамаду, якая супрацьстаіць аўтарытарызму

"Чэшская Рэспубліка, таксама як Еўрасаюз і Рада Еўропы, членам якой Чэхія з’яўляецца, павінныя падтрымліваць намаганні беларусаў як з пункту погляду парушэння і шанавання правоў чалавека ў Беларусі, так і ў інтарэсах Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, а з часам і дэмакратычнай прававой дзяржавы", - гаворыцца ў лісце, дасланым з Прагі ў Мінск пры пасярэдніцтве Беларускага Хельсінскага камітэту (Тэкст цалкам)

15.02.2011 Студэнтаў прымушаюць падпісаць зварот, што асуджае санкцыі Еўрасаюзу

У звароце адзначаецца, што студэнты выступаюць супраць санкцыяў, падрыхтаваных з удзелам беларускай апазіцыі.

26.01.2011 Беларускія журналісты перадалі міністру ўнутраных спраў супольны зварот

Пад тэкстам паставілі подпісы каля палутара дзесяткаў прадстаўнікоў СМІ. Дакумент быў уручаны асабіста А. Куляшову пасля прэс-канферэнцыі 26 студзеня. Поўны тэкст

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства