Навіны на тэму: звароты
18.02.2014 Палітвязьні і іх сваякі патрабуюць адклікаць Шагала
Былыя беларускія палітвязьні і іх сваякі, а таксама сваякі тых, хто цяпер сядзіць у беларускіх турмах паводле палітычных матываў, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і старшыні Кнэсэту Юлія-Ёэля Эдэльштэйна з патрабаваньнем адклікаць зь Беларусі амбасадара Ёсіфа Шагала.
08.01.2014 Чыноўнікі не бачаць дыскрымінацыі беларускамоўных у законатворчым працэсе
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.
08.01.2014 Збор подпісаў лекараў хуткай дапамогі да Лукашэнкі вымушана спынены
Ініцыятарам звароту да Лукашэнкі ўдалося сабраць 5 114 подпісаў пад патрабаваньнямі аб сацыяльнай абароне лекараў хуткай дапамогі.
04.12.2013 Праваабаронцы краін СНД звярнуліся да ўкраінскай улады і ўдзельнікаў Еўрамайданаў
Праваабаронцы постсавецкіх краін звярнуліся да ўкраінскай улады, а таксама да ўдзельнікаў Еўрамайданаў, выказваючы глыбокую заклапочанасць сітуацыяй ва Украіне, якая, апроч іншага, у гэтым годзе старшынствуе ў АБСЕ.
27.11.2013 Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд
Нагодай сталі выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце – у краіне фактычна адсутнічае законатворчасць на беларускай мове. Гэта ўскладняе працэс абароны сваіх інтарэсаў для беларускамоўных грамадзянаў у судзе і іншых дзяржаўных органах.
19.11.2013 У Асіповіцкім раёне жыхары здолелі адстаяць свой сельсавет
Жыхары Свіслачскага сельсавета ў Асіповіцкім раёне здолелі адстаяць свой сельсавет, які мясцовыя раённыя ўлады збіраліся скасаваць, падзяліўшы яго тэрыторыю паміж Ліпенскім і Ясенскім сельсаветамі.
08.11.2013 Гэнік Лойка – старшыні КДБ: «Разбярыцеся з гандлем расійскімі сцяжкамі!»
Скульптар Генік Лойка звярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка з просьбай заняцца праблемай продажу мініацюрных дзяржаўных сцяжкоў Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
24.10.2013 МЗС адказаў на зварот па справе Паўла Селюна, аднак не зусім па сутнасці
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання “ Андрэй Палуда атрымаў адказ з Міністрэства замежных спраў Рэспублікі Беларусі на свой зварот, у якім праваабаронца інфармаваў МЗС пра рэгістрацыю індывідуальнага звароту асуджанага да смяротнага пакарання Селюна Паўла Мікалаевіча ў Камітэце па правах чалавека ААН.
11.10.2013 Брэсцкія сацыял-дэмакраты выказваюць пратэст з-за ігнаравання ўладамі меркавання жыхароў горада
Падставай для заявы, зробленай мясцовай суполкай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), з’явіліся планы пабудаваць чарговы гандлёвы цэнтр на тэрыторыі, дзе прапанавалася абсталяваць сквер.
06.10.2013 Брэст: улады ігнаруюць патрабаванні прывесці да ладу дарогі ў мікрараёне Рэчыца
Жыхары гэтага мікрараёна назбіралі каля 300 подпісаў, дамагаючыся добраўпарадкавання вуліц Рэчыцкай і Сонечнай, адрамантаваць якія мясцовыя чыноўнікі абяцаюць ужо амаль дезсяць гадоў.
20.09.2013 25 тысяч подпісаў за 10 дзён - супраць выязнога мыта
У інтэрнэце завяршаецца збор подпісаў пад петыцыяй да кіраўніцтва Беларусі аб адмове ад увядзення мыта на выезд з Беларусі. За 10 дзён сабралі амаль 25 тысяч подпісаў. Падпісанты просяць Лукашэнку не ўводзіць мыта памерам $ 100 за выезд за мяжу.
13.09.2013 Грыб, Лябедзька і Шушкевіч аспрэчваюць стварэнне расійскай вайсковай базы ў Канстытуцыйным судзе
«Згодна з часткай 2 арт.18 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь ставіць на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай», — пішуць яны ў звароце.
10.09.2013 Аляксандр Валчанін прапанаваў МЗС абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі
Дэпутат Жодзінскага гарадскога Савета двух скліканняў, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы “Усходняга партнёрства” Аляксандр Валчанін прапанаваў намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алене Купчынай абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі.
10.09.2013 Ветэраны-«афганцы» заклікаюць урад аднавіць іх льготы
Былыя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны афганскай вайны, заклікаюць урад аднавіць іх сацыяльныя льготы і гарантыі. Адпаведны зварот адпраўлены прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу сустаршынямі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны ў Афганістане «Абаронцы Айчыны» Аляксандрам Камароўскім і Алегам Волчакам.
09.09.2013 Ці прыслухаюцца пружанскія ўлады да цвярозага голасу гараджан?
Жыхары Пружан патрабуюць перанесці ў іншае месца фірмовую краму “Склад” Берасцейскага лікёра-гарэлачнага завода, якая нядаўна адчынілася насупраць сярэдняй школы № 4. Людзі лічаць такое размяшчэнне крамы шкодным для дзяцей і падлеткаў.










