Навіны на тэму: звароты
23.12.2014 Вольга Грунова патрабуе змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаваць сваякам целы растраляных
Жанчына лічыць, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месцаў пахавання, адмова ў выдачы цела расстралянага сына для пахавання раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сям’і,
18.12.2014 Калядны зварот кнігарні “логвінаЎ”
Кнігарня “логвінаЎ”, якую па выніках праверкі падатковай інспекцыі аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў, распаўсюдзіла зварот да сваіх прыхільнікаў, у якім запрашае аказаць маральную падтрымку і наведаць імпрэзы, якія запланаваныя да канца гэтага году.
04.12.2014 Маці расстралянага гамельчука звярнулася ў Канстытуцыйны Суд
Вольга Грунова просіць Канстытуцыйны Суд звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
02.12.2014 Праваабаронцы розных краінаў не спыняюць патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў Азербайджана
Чарговы заклік да рэжыму Ільхама Аліева звязаны з заканчэннем старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Савета Еўропы.
18.11.2014 Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пазасудовых пакараннях смерцю
Спецдакладчыка інфармуюць аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да гамяльчаніна Аляксандра Грунова, індывідуальная скарга якога знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН.
14.11.2014 Дом Правоў Чалавека заклікае ўлады Азербайджана спыніць рэпрэсіі
У калектыўным звароце накіраваным на адрас прэзідэнта Ільхама Аліева, міжнародныя і нацыянальныя НДА, удзельнікі сеткі Дома Правоў Чалавека, заклікаюць улады спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.
13.11.2014 Беларусь павінна спыніць непазбежнае пакаранне смерцю
Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот, выказаўшы глыбокую занепакоенасць тым, што асуджанаму да смерці Эдуарду Лыкаву ў Беларусі пагражае непазбежнае пакаранне смерцю.
13.10.2014 Міністэрства ўнутраных спраў раіць ГА «БАЖ» звяртацца ў суды і Міністэрства інфармацыі
Дзяржаўныя органы, да якіх ГА «БАЖ» звярталася з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў, працягваюць адсылаць адзін да другога.
15.09.2014 Азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус церпіць здзекі ў турме
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот з заклікам да дзеянняў у падтрымку палітзняволенай Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі.
02.09.2014 Шклоўскі райвыканкам даслаў адказ на зварот толькі пасля скаргі ў аблвыканкам і пракуратуру
Сам Рыгор Кастусёў кажа, што ён абавязкова скарыстаецца агучанай у пісьме прапановай азнаёміцца з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Шклоўскага раёна на 2011-2015 гады, якую яму зрабіў старшыня Шклоўскага райвыканкама.
29.08.2014 Жыхары Магілёва просяць улады адмяніць рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах
Дзясяткі магіляўчан падпісалі калектыўны зварот да Савету Міністраў Беларусі, ў якім просяць адмяніць рашэнне Магілёўскага гарвыканкама "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве".
29.08.2014 Мінінфармацыі не знайшло прапаганды экстрэмізму на расійскіх тэлеканалах
Міністэрства інфармацыі не ўгледзела ў праграмах расійскіх тэлеканалаў, якія транслююцца ў Беларусі, прапаганды экстрэмізму і сепаратызму. У сваім звароце да міністэрства актывісты суполкі «Грамадскі кантроль» з Магілёва вінавацілі ў гэтым расійскія тэлеканалы РТР і НТВ.
22.08.2014 «Вы ніколі не задумваліся, колькі 20 гадоў вашага кіравання прынеслі гора грамадзянам нашай краіны?»
Свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі мінчанка Людміла Кучура прымеркавала да 20-годдзя яго прэзідэнцтва, нагадаўшы, што, дзякуючы яго «бацькоўскаму клопату», яе муж Пётр Кучура ўжо 10 гадоў адбывае пакаранне за злачынства, якога не здзяйсняў.
10.07.2014 ТБМ просіць вярнуць беларускую мову ў заканадаўчыя акты
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны напрыканцы чэрвеня звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з прапановай аб вяртанні беларускай мовы ў нацыянальнае заканадаўства.
09.07.2014 «Пралетарская пабеда» стане зноў «Пралетарскай перамогай»
Працяглае ліставанне барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча з Міністэрствам транспарту і камунікацый, а таксама з Рэспубліканскай тапанімічнай камісіяй пачало даваць практычны плён: непісьменная шыльда над чыгуначным прыпынкам, па ўсёй верагоднасці, будзе змененая.










