Навіны на тэму: звароты
05.09.2016 Зварот да адміністрацый беларускіх навучальных установаў з нагоды пачатку датэрміновага галасавання
Праваабаронцы нагадваюць адміністрацыям вну, што яны не з’яўляюцца арганізатарамі выбарчага працэсу, а любыя формы прымусу студэнтаў да ўдзелу ў выбарах з’яўляюцца недапушчальным парушэннем іх канстытуцыйных правоў.
31.08.2016 У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга Тамары Сялюн на бесчалавечнае абыходжанне ў Беларусі
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» пагутарыла з Андрэем Палудай - праваабаронцам, які прадстаўляе інтарэсы Тамары Сялюн ў КПЧ ААН, і папрасіла расказаць пра фактычныя акалічнасці справы.
29.07.2016 Ігар Шуневіч і Аляксандр Канюк праігнаравалі скаргу на жорсткае абыходжанне ў зняволенні з заснавальнікамі “Платформ інавэйшн”
Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў адказ на зварот у МУС і Генпракуратуру Беларусі адносна пераследу асуджаных Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага. Адказалі хутка - аднак у чарговы раз не па сутнасці і не самі адрасаты.
28.07.2016 Канстытуцыйны суд не можа забяспечыць роўнасць ужывання дзвюх дзяржаўных моў
Днямі праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суда на свой зварот, у якім прапаноўваў забяспечыць роўнасць ужывання дзвюх дзяржаўных моў ва ўсіх працэсах судавытворчасці.
22.07.2016 ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага ў зняволенні
Адпаведны зварот кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі 22 ліпеня накіраваў міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору Беларусі.
22.07.2016 Камітэт па правах чалавека ААН просіць адкласці расстрэл Генадзя Якавіцкага
Як паведаміў каардынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэй Палуда, Камітэтам па правах чалавека ААН быў зарэгістраваны зварот асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага аб парушэнні яго правоў.
30.06.2016 Праваабаронцы выратавалі цэлы раён ад прымусовай працы
30 чэрвеня праваабаронцы атрымалі адказ на зварот аб незаконнасці прымусовага сенакосу ў Глускім раёне з Магілёўскага аблвыканкама.
22.06.2016 Грамадзяне - Усебеларускаму сходу: пара перайсці да абмеркавання рэальных праблемаў краіны
Больш за паўтысячы падпісантаў накіравалі зварот да Усебеларускага сходу з патрабаваннем узняць на форуме пытанне аб сістэмных парушэннях заканадаўства з боку дзяржорганаў - суда, пракуратуры, МУС, Адміністрацыі прэзідэнта і зрабіць канкрэтныя дзеянні па скасаванні парушэнняў канстытуцыйных правоў і свабодаў чалавека, прынцыпу вяршэнства закона ў краіне.
31.05.2016 Ліст з даверанасцю на зварот ў Камітэт ААН ад Генадзя Якавіцкага не прапусцілі на волю
Як стала вядома праваабаронцам, з 11 траўня лісты ад асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага да сваякоў не даходзілі.
13.05.2016 Вярхоўны суд адмаўляецца тлумачыць грамадзянам сутнасць асобных артыкулаў Працэсуальна-выканаўчага кодэксу
На інтэрнет-форуме stop-gai.com з’явіліся адказы на скаргі ў парадку нагляду, падпісаныя старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, якія выклікалі некаторыя пытанні.
05.05.2016 Міністэрства інфармацыі: з супрацоўнікамі тэлеканала “АНТ” праведзена дадатковая тлумачальная гутарка
Праваабаронца Андрэй Палуда днямі атрымаў адказ з Міністэрства інфармацыі на свой зварот да Ліліі Ананіч.
04.05.2016 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў абарону Генадзя Якавіцкага
Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя настойліва заклікае прэзідэнта Лукашэнку спыніць смяротныя пакаранні і замяніць прысуд Генадзю Якавіцкаму і ўсім асуджаным на смерць у Беларусі.
23.02.2016 Студэнцкія НДА абвінавацілі ў антыдзяржаўнасці?
Студэнцкая Рада, БАСС і ЦРСІ адрэагавалі калектыўным зваротам.
11.01.2016 ГА “БАЖ” звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў
Кіраўніцтва арганізацыі просіць службоўцаў праясніць сітуацыю з новай хваляй пераследу журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ.
09.12.2015 Праваабаронцы заклікаюць дзяржаву да прыняцця першачарговых мер аднаўленчага характару
Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, зыходзячы з зацікаўленасці ў развіцці беларуска-еўрапейскіх адносін і ўмацавання і абарон правоў чалавека ў нашай краіне, заклікаем дзяржаву ўжо ў бліжэйшы час прыняць меры аднаўленчага характару.










