Працоўныя ААТ «Полацк-Шкловалакно» патрабуюць павышэння заробку праз суд
Памочнік майстра цэха № 7 ААТ «Полацк-Шкловалакно», сябра Свабоднага прафсаюзу Мікола Шарах падаў у Полацкі гарадскі суд іскавую заяву з патрабаваннем павысіць аплату працы за дадатковую працу, якую даводзіцца выконваць рабочым па патрабаванні адміністрацыі.
















