Навіны на тэму: Дзень салідарнасьці
17.11.2008 Акцыі ў Менску: “Свабоду Баразенку!”
У нядзелю ў Менску актывісты моладзевага дэмакратычнага руху правялі акцыі з нагоды Дня салідарнасьці.
17.10.2008 Акцыі салідарнасці прайшлі без затрыманьняў, але…
16 кастрычніка ў многіх гарадах Беларусі прайшлі традыцыйныя акцыі салідарнасьці ў памяць аб зніклых палітыках, апазіцыянерах і журналістах. На гэты раз міліцыя не затрымлівала ўдзельнікаў акцый, але вяла назіраньне і відэаздымкі.
17.06.2008 Дзень салідарнасьці ў Беларусі
Менск. Дзень Салідарнасці скончыўся некалькімі вулічнымі акцыямі, ў якіх узялі ўдзел ад 20 да 40 актывістаў кампаніі. Маладыя людзі выйшлі на праспект Незалежнасці і вуліцу Няміга ў цэнтры горада з партрэтамі палітвязняў. Яшчэ адна акцыя прайшла ля станцыі метро "Пушкінская".
17.06.2008 Затрыманьні ў Берасьці
Вечарам 16 чэрвеня ў Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаваньні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі, пераважна актывісты “Бунту”, стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
19.05.2008 АМАП разагнаў акцыю салідарнасьці ў Салігорску
У Салігорску ў Дзень Салідарнасьці моладзевыя актывісты выйшлі на галоўную плошчу горада, каб выказаць падтрымку зьняволеным Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і Аляксандру Казуліну. Падчас разгону было затрымана 5 чалавек, сярод якіх апынуліся адзін зь лідэраў Салігорскага Маладога Фронту Іван Шыла з бацькамі, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Цацура зь зяцем.
16.05.2008 У Менску прайшоў традыцыйны Дзень салідарнасьці
16 траўня ў цэнтры Мінску міліцыя разагнала акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У “ланцугу неабыякавых людзей” былі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, Зміцер Федарук ды іншыя.
18.04.2008 У Віцебску затрымалі трох непаўнагадовых актывістак Моладзі БНФ
16 красавіка на галоўнай плошчы Віцебска былі затрыманыя тры актывісткі Моладзі БНФ - Юля Міхайлава, сёстры Хрысьціна і Віка Чыж. Дзяўчат затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі тыя бралі ўдзел у акцыі салідарнасьці, што адбываецца 16 чысла кожнага месяца.
15.04.2008 Дэмакратычны FREESTYLE для Беларусі
У сераду, 16 красавіка, ў Варшаве адбудзецца ўнікальная акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.
17.01.2008 У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці
Ужо трэці год запар на галоўнай плошчы гораду кожны месяц 16-га чысла а 20-й гадзіне стаяць людзі з партрэтамі і сьвечкамі ў рукох. За гэты час малюнак акцыі практына не зьмяніўся. Некалькі дзясяткаў салідарных, некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, дзясяткі зацікаўленых мінакоў. Мяняюцца адно толькі партрэты ў рукох удзельнікаў Дня Салідарнасьці.
17.10.2007 Акцыя салідарнасьці ля царквы сьвятога Язэпа
16 кастрычніка адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі й рэпрэсаванымі. Каля 50 маладзёнаў а 8 гадзіне вечара сабраліся каля кляштару бэрнардынаў на супольную малітву. Людзі трымалі партрэты палітзьняволеных і тых, хто быў незаконна арыштаваны у зьвязку з «апейскім маршам».
17.08.2007 Акцыя салідарнасьці: гарады і ўдзельнікі (агляд падзеяў 16 жніўня)
У Менску міліцыя чыніла 16 жніўня ўсялякія перашкоды для правядзеньня акцыі салідарнасці. Найбольш груба і бесцырымонна паводзілі сябе міліцыянты і амап ля касцёла Святога Язэпа на плошчы Свабоды.
17.07.2007 Магілёў: непаўналетняга актывіста адпусьцілі пасьля “прафіляктычнай гутаркі”
15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева затрымалі ў Магілёве падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці. Ён разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў брашуру “Зьніклыя людзі ў Беларусі”.








