Навіны на тэму: сілавыя структуры

У Бялынічах за кожнай абавязанай асобай замацаваны супрацоўнік міліцыі

17.10.2011 У Бялынічах за кожнай абавязанай асобай замацаваны супрацоўнік міліцыі

У Бялыніцкім раёне за кожнай абавязанай асобай замацаваны супрацоўнік міліцыі, які штодзень правярае лад жыцця і месцазнаходжанне сваіх падапечных. Па стане на 6 кастрычніка 2011 года на ўліку ў Бялыніцкім РАУС знаходзяцца 39 абавязаных асоб, на якіх заведзены ўлікова-прафілактычныя справы.

17.10.2011 Міліцыя "арыштавала" самаробныя лялькі

Самаробныя лялькі выклікалі цікавасць у супрацоўнікаў міліцыі. Лялькі, якія прызначаліся для маці і жонак палітвязняў, канфіскавалі супрацоўнікі Ленінскага РУУСа Мінска “дзеля далейшага абследавання”.

13.10.2011 Відавочныя прыкметы дыктатуры

Папраўкі ў законы, зьвязаныя са зьнешнім фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі лічаць палітычна матываванымі.

Інжынэра судзяць за “супраціў” міліцыі

13.10.2011 Інжынэра судзяць за “супраціў” міліцыі

У судзе Віцебскага раёну распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай супраць Валера Стаўрова. Віцебскі інжынэр абвінавачваецца паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях - ён нібыта не падпарадкаваўся законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Менавіта міліцыянты і падалі на Валера ў суд. Да таго яны некалькі разоў наведваліся да яго дадому, патрабуючы тэрмінова прайсьці дактыляскапію.

Пракуратура дапытала магілёўскую журналістку Аліну Скрэбунову

13.10.2011 Пракуратура дапытала магілёўскую журналістку Аліну Скрэбунову

Сёння Магілёўская пракуратура дапытала журналістку Аліну Скрэбунову з нагоды каментароў, пакінутых на сайце “Хартыя-97”. Аддзел па высокіх тэхналогіях пры УУС Магаблвыканкама адсочвае інтэрнэт-прастору і звярнуўся з ініцыятывай у пракуратуру, каб высветліць, хто мог зрабіць каментар, каб прыцягнуць крыўдзіцеля за абразу.

13.10.2011 КДБ атрымлівае неабмежаваныя паўнамоцтвы

Як стала вядома 12 кастрычніка, яшчэ 30 верасьня ўрад унёс у парлямэнт законапраект «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб органах дзяржаўнай бясьпекі», паведамляе ў сваім блогу chudentsov .

У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

11.10.2011 У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

Непрыемным інцыдэнтам абярнулася спроба гомельскага дэмакратычнага актывіста Канстанціна Жукоўскага высветліць у судзе, калі будзе працягнуты разгляд справы яго паплечніка Валера Сляпухіна.

Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

11.10.2011 Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

Нагодай для візіту ў шпіталь маёра Андрэя Цецярукова стала скарга актывісткі кампаніі “Наш дом” на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас “маўклівай акцыі” 21 верасня.

Міліцыя зачынена, усе сышлі на танцы

06.10.2011 Міліцыя зачынена, усе сышлі на танцы

Колькі міліцыянтаў патрабуецца для аховы пікету з трох чалавек? Зразумела, з лішкам б хапіла і аднаго. Таму адказ начальніка ГАУС, атрыманы праваабаронцамі, варта літаральна разумець так: у дні моладзевых дыскатэк гарадская міліцыя не ў стане знайсці нават аднаго супрацоўніка для аховы. Усе - на дыскатэках і ў загадкавых месцах масавага адпачынку ў восеньскую пару.

У Магілёве міліцыянты дапыталі актывіста “Гавары праўду!”

06.10.2011 У Магілёве міліцыянты дапыталі актывіста “Гавары праўду!”

Супрацоўнікі міліцыі дапыталі актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Андрэя Двігуна. Нагодай для выкліка ў міліцыю стала затрыманне іншага актывіста кампаніі, Антона, падчас распаўсюду ўлётак “Зратуем Беларусь”. Маладзён паведаміў міліцыі, што ўлёткі атрымаў ад Андрэя Двігуна.

Баранавічы: вызвалены “дзекабрыст” – пад пільным вокам міліцыі

05.10.2011 Баранавічы: вызвалены “дзекабрыст” – пад пільным вокам міліцыі

5 кастрычніка 2011 года Дзмітрыю Новіку патэлефанаваў капітан міліцыі Віталь Пляшко і папрасіў былога палітзняволенага прыйсці ў гарадскі аддзел міліцыі, каб стаць на ўлік.

Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

05.10.2011 Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

У Магілёве колькасць амапаўцаў плануюць павялічыць на 150 чалавек.У абласным цэнтры базуецца батальён АМАПу, у якім на 2010 год было каля 200 чалавек. Пасля папаўнення навабранцамі падраздзяленне павялічыцца амаль удвая.

05.10.2011 Дзесяць сяброў сойма Партыі БНФ выкліканыя на допыты ў міліцыю

Позвы былі дастаўленыя ў офіс партыі ўвечары 3 кастрычніка. У той жа дзень апазіцыянеры павінны былі прыйсці ў міліцыю.

КДБ цікавяць сувязі слонімскіх дэмакратаў за мяжой

03.10.2011 КДБ цікавяць сувязі слонімскіх дэмакратаў за мяжой

Доктара Слонімскай раённай бальніцы, актывіста партыі БНФ Івана Шэгу двойчы дапыталі ў Слонімскім міжраённым аддзяленні ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў

03.10.2011 Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў

Жодзінская міліцыя ў выканкамаўскай газеце размясціла аб'яву, у якой «патлумачыла», кім могуць прадстаўляцца злачынцы, якія збіраюцца пранікнуць ў жыллё. Ёсць сярод гэтых катэгорый і зборшчыкі подпісаў. Зараз у горадзе актыўна збіраюцца подпісы за правядзенне Народнага сходу, прызначанага на 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства