Навіны на тэму: сілавыя структуры
30.10.2011 ДАІ і сацыяльныя сеткі абвяргаюць адзін аднаго
Не цішэюць спрэчкі адносна гібелі ў аўтааварыі вядомага аршанскага музыкі Сяргея Голікава. У пачатку кастрычніка 32-гадовы Сяргей патрапіў пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе па праспекце Фрунзэ ў Віцебску. Ад атрыманых траўмаў ён праз тыдзень памёр у бальніцы.
28.10.2011 Міліцыянты зламалі нагу магілёўцу і напісалі ў пратаколе, што "так і было"
48-гадовы магілёвец Валеры Чыкаў ужо месяц ходзіць у гіпсе. Віной таму, як ён сцвярджае, сталі супрацоўнікі міліцыі, які збілі яго, калі ён быў дастаўлены ў стане алкагольнага ап’янення ў міліцэйскі пастарунак.
28.10.2011 Барысаў: Два ператрусы прайшло ў сябра Алескандра Малчанава
Учора, 27 кастрычніка, у Барысаве прайшлі яшчэ два ператрусы. У тры гадзіны ночы (пасля затрымання Аляксандра Малчанава) і ўвечары абшуквалі кватэру Андрэя Нікалаеўскага, сябра Аляксандра Малчанава.
27.10.2011 На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога не робяць
Да такой высновы прыйшоў памочнік Прэзідэнта, галоўны інпектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч. Ён прыязжаў на прыём грамадзянаў, і людзі распавялі яму пра свае марныя звароты ў міліцыю.
27.10.2011 Уладзіміра Лемеша дапыталі па справе пра падпал Дома правасуддзя
"Дзіўным чынам гэтая іх актыўнасць супала са стартам новай хвалі штодзённых акцый Салідарнасці з палітзняволеннымі, распачатай “Еўрапейскай Беларуссю”, - кажа Уладзімір Лемеш. - Новы допыт быў толькі фармальнасцю, бо на тыя ж пытанні я ўжо даваў адказы следству раней".
25.10.2011 Анатоль Лябедзька падае ў суд на КДБ
Менавіта такім чынам палітык збіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны следчымі падчас арышту ўначы 19 снежня.
24.10.2011 Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль
Ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах 7 кастрычніка. Міліцыянты правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.
24.10.2011 У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня
22 кастрычніка ў Дзяржынску ў кватэры актывіста Аляксандра Тарнагурскага прайшоў ператрус. Апроч таго, сёньня на яго склалі пратакол за ўдзел у пікеце, які прайшоў 8 верасня. Суд Дзяржынскага раёну прысудзіў Аляксандру Тарнагурскаму штраф у памеры 5 базавых велічыняў.
24.10.2011 Рыгор Лук’янчук здолеў ухіліцца ад прымусовай дактыласкапіі
Гісторыя пра ўпартую адмову рабочага чыгункі Рыгор Лук’янчук з вёскі Мельнікі Маларцкага раёну праходзіць прымусовую дактыласкапію цягнецца яшчэ з вясны. У красавіку на яго нават быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 23.4 КаАП - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы.
21.10.2011 Моладзевая актывістка Кацярына Рамашкевіч паведамляе пра ціск з боку КДБ
Дзяўчына, якая з'яўляецца сябрам “Моладзі БНФ” і Партыі БНФ, распавядае пра тэлефонныя атакі з боку спецслужбаў, якія распачаліся на гэтым тыдні. У выніку яе запрасілі з'явіцца на гутарку ў магілёўскае аддзяленне КДБ. Кацярына паведаміла, што без позвы нікуды не пойдзе. Яна называе нумары тэлефонаў, з якіх ішлі тэлефанаванні.
20.10.2011 У Бабруйску адраджаюць АМАП
На дадзены момант праходзіць конкурсны адбор кандыдатаў у падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння. Нагадаем, што гэтая сілавая структура не працавала ў горадзе ад 2002 года. У Магілёве колькасць АМАПаўцаў плануюць павялічыць на 150 чалавек.
20.10.2011 Раман Кісляк выступае супраць прымусовай дактыласкапіі
У судзе Ленінскага раёна Брэста была разгледжана скарга юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка на неправамерныя дзеянні Міністэрства ўнутраных спраў, Ленінскага РАУС горада Брэста і ўчастковага інспектара дадзенага РАУС, які прынёс позву праваабаронцу на прымусовую дактыласкапію.
19.10.2011 Прадстаўніцтва ЕС заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства»
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства» і спрыяць дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. З такой заявай яно выступіла са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску, паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва Еўрасаюза.
19.10.2011 Кіраўніцтва Бярозаўскага РАУС праігнаравала рэкамендацыю пракурорскага следчага
Намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС не звярнуў увагі на рэкамендацыю пракуроскага следчага аб тым, што супрацоўнікі міліцыі, якія неапраўдана прымянілі фізічную сілу да сталай жанчыны і нанеслі цялесныя пашкоджанні, павінны панесці дысцыплінарную або матэрыяльную адказнасць.
19.10.2011 Міліцыянты шукаюць Тацяну Севярынец, “каб пагаварыць”
Без позвы і тлумачэнняў прычыны візіту ў кватэру, дзе жыве віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, з’явіліся трое невядомых. Спадарыня Тацяна кажа, што позваў у пастарунак не атрымлівала, і, “каб пагаварыць” проста так ні да каго не пойдзе і не паедзе.










