Навіны на тэму: сілавыя структуры

Прывід Тантон-Макута

22.12.2011 Прывід Тантон-Макута

"Калісьці даўно, у 1986 годзе, калі я вучыўся ў школе, на ўроках палітінфармацыі нам распавядалі страшныя гісторыі аб звергнутым рэжыме гаіцянскага дыктатара Дзювалье. Асабліва мяне ўразілі аповяды пра спецыяльную службу дыктара – тантон-макутаў..." - піша Валянцін Стэфановіч.

Начальнік упраўлення КДБ даводзіць, што ў Еўропе спецслужбы валодаюць  больш шырокімі і жорсткімі паўнамоцтвамі

21.12.2011 Начальнік упраўлення КДБ даводзіць, што ў Еўропе спецслужбы валодаюць больш шырокімі і жорсткімі паўнамоцтвамі

Начальнік упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці генерал-маёр Ігар Сергіенка даў вялікае інтэрв’ю газеце “Вечерний Могилёв” па выніках напружанай працы “чэкістаў” вобласці ў мінулым 2011 годзе.

У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

19.12.2011 У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

У Гародні напярэдадні 19-га снежня ўчастковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.

Абласная пракуратура папярэджвае віцебскіх актывістаў

16.12.2011 Абласная пракуратура папярэджвае віцебскіх актывістаў

На афіцыйную размову наконт недапушчальнасці правядзення акцый 19 снежня выкліканы Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў, якія падавалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне шэсця і сходу да ўгодкаў Плошчы.

13.12.2011 БАЖ прапануе МУС сустрэчу за «круглым сталом»

У лісце, накіраваным у панядзелак на імя міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, БАЖ прапануе зладзіць сустрэчу прадстаўнікоў праваахоўных органаў і журналісцкай супольнасці Беларусі дзеля абмеркавання «праблем узаемадачыненняў журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі, дзейнасці міліцэйскай „інфармацыйнай групы“, неабходнасці спецыяльнага абазначэння супрацоўнікаў СМІ ў часе асвятлення вулічных акцый» і гэтак далей.

Бялыніцкая пракуратура цікавілася дзейнасцю эксперта Amnesty International

06.12.2011 Бялыніцкая пракуратура цікавілася дзейнасцю эксперта Amnesty International

Следчых цікавіла не расследванне нашумелай “машчаніцкай справы”, а падрабязнасці сустрэчы былых падазраваных і іх сваякоў з экспертам праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Беларусі Хэзай Макгіл, якая адбылася яшчэ ў 2008 годзе.

Пацярпелы за мову Андрэй Падаляк абскардзіў судовае рашэнне

06.12.2011 Пацярпелы за мову Андрэй Падаляк абскардзіў судовае рашэнне

Адпаведную скаргу актывіст бабруйскай моладзі БНФ падаў у Магілёўскі абласны суд. Хлопец не згодны з пастановай суду, бо лічыць, што выснова суду не адпавядае рэчаіснасці. Паводле актывіста, ён гучна размаўляў па-беларуску па мабільным тэлефоне на прыпынку, чым і прыцягнуў увагу міліцыянтаў.

“Раёнкі” Гродзеншчыны рыхтуюць людзей да тэрытарыяльнай самаабароны

06.12.2011 “Раёнкі” Гродзеншчыны рыхтуюць людзей да тэрытарыяльнай самаабароны

5 снежня “Праца” (Зэльва) і “Свіслацкая газета” пачалі выконваць новы ідэалагічны загад - апублікавалі артыкул дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава "Территориальная оборона в системе национальной безопасности".

Навошта КДБ гітара?

06.12.2011 Навошта КДБ гітара?

Прайшоў амаль год пасля сумна вядомых падзей 19 снежня 2010 года ў Мінску, а грамадскі актывіст з Асіповічаў Ігар Сімбіроў ніяк не можа вярнуць сваю гітару, якая дагэтуль знаходзіцца ў супрацоўнікаў КДБ разам з асабістымі дзённікамі і нэтбукам.

06.12.2011 Ператрус у кватэры актывісткі АГП у Бабруйску

У кватэры намесніцы старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Алёны Тоўсцік супрацоўнікі міліцыі правялі агляд.

Магілёў: падпалкоўнік Паркаў праявіў двайную некампетэнтнасць

05.12.2011 Магілёў: падпалкоўнік Паркаў праявіў двайную некампетэнтнасць

Першы раз на старонках газеты “Веснік Магілёва” ў артыкуле “Массовые меропритяи: новые акценты в законе” ён адзначыў, што месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе два (калі яно толькі адно). А калі ў наступным нумары выйшла ўдакладненне яго словаў, высветлілася, што ён недакладна назваў і назву гэтага адзінага месца.

У Быхаўскім раёне міліцыянты падрабілі пратаколы

05.12.2011 У Быхаўскім раёне міліцыянты падрабілі пратаколы

Падчас разгляду адміністратыўнай справы ў судзе Быхаўскага раёна высветлілася, што пратаколы апытання і адміністратыўнага правапарушэння падробленыя міліцыянтамі. Пра гэта сцвярджае прыцягнуты да адказнасці жыхар вёскі Дабужа Аляксандр Шачанок, які з дапамогай праваабаронцаў рыхтуе скаргу ў пракуратуру Быхаўскага раёна.

У Івацэвічах актывіста Халадовіча нейтралізавалі ў дзень прыезда Лукашэнкі

03.12.2011 У Івацэвічах актывіста Халадовіча нейтралізавалі ў дзень прыезда Лукашэнкі

Грамадскі актывіст Станіслаў Халадовіч працуе падменным слесарам водазабора івацэвіцкай ЖКГ. У чацвер ён быў тэрмінова выкліканы да начальства, дзе яму паведамілі, што ён адкліканы з выходнага 2 снежня і павінен выйсці на змену на ачысныя, якія знаходзяцца ў лясным масіве. Прычыны ніхто не патлумачыў.

У Магілёве міліцэйскі чыноўнік праявіў некампетэнтнасць

02.12.2011 У Магілёве міліцэйскі чыноўнік праявіў некампетэнтнасць

У інтэрв’ю газеце “Веснік Магілёва” падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Паркаў адзначыў, што ў горадзе ёсць два месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў: стадыён па вуліцы Чалюскінцаў, 64 В і пляцоўка каля палаца культуры завода Кірава. Да гэтай заявы падпалкоўніка было вядома толькі адно з гэтых месцаў.

Брэсцкая міліцыя зацікавалася малітвамі за Беларусь

01.12.2011 Брэсцкая міліцыя зацікавалася малітвамі за Беларусь

У актывіста БХД Зміцера Шурхая міліцыянты дапытваліся, каму належыць ініцыятыва ладзіць такія сустрэчы, якім чынам распаўсюджваецца інфармацыя пра месца і час спатканняў. Акрамя Шурхая ў міліцыю выкліканыя таксама іншыя асобы, чые дадзеныя трапілі ў міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства