Навіны на тэму: сілавыя структуры
12.01.2012 Алег Мяцеліца: “Увага з боку беларускіх спецслужбаў сапраўды ёсць”
Кіраўнік Беларускага палітычнага прадстаўніцтва ў Літве Алег Мяцеліца кажа, што супрацоўнікі офіса сапраўды адчуваюць увагу з боку беларускіх спецслужбаў. Таксама ён лічыць, што супрацоўнікі беларускіх спеслужбаў маглі мець дачыненне да крадзяжу грошай і дакументаў з яго ўласнага аўтамабіля.
11.01.2012 Гомельскія міліцыянеры адмовіліся пацвярджаць словы калегі, што Уладзімір Няпомняшчых брудна лаяўся
Апазіцыянер, як былы супрацоўнік міліцыі, усцешаны, што яшчэ засталіся ў органах прыстойныя людзі. «Так, ёсць такія, што ілгуць у вочы. Але ёсць і прыстойныя людзі, такія, якія не сталі ілжэсведчыць, і казаць, што я брудна лаяўся. Хаця я думаю, што іх прасілі аб гэтым. Але трэба ўмець казаць «не».
10.01.2012 З карупцыяй на Віцебшчыне змагаюцца, а яна расце
Паводле звестак афіцыйнага сайту, летась цягам 10 месяцаў на Віцебшчыне зарэгістравана 311 карупцыйных злачынстваў, што на 5,4% больш, чым у 2010 годзе. Да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 175 чалавек, а гэта ўжо на 10,1% больш у параўнанні з мінулым годам.
10.01.2012 Барысаў: З дэмактывістам міліцыянт правёў прафілактычную размову на даму
Сёння ў хаце дэмакратычнага актывіста, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка з'явіўся няпрошаны госць - лейтэнант Барысаўскага РУУС Зянькоў.
06.01.2012 Судовы разгляд скрагі інваліда Марозава перанесены на 12 студзеня
На 12 студзеня перанесены разгляд скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.
05.01.2012 Алеся Чаркашына папярэдзіла пракуратура Берасцейскай вобласці
У пракуратуры актывісту аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" па Берасці Алесю Чаркашыну ўручылі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў закона "Аб масавых мерапрыемствах".
04.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў скардзіцца на суддзю і супрацоўнікаў праваахоўных органаў
Былы падпалкоўнік міліцыі Казлоў патрабуе завесьці крымінальную справу на былых калегаў
03.01.2012 Інвалід Марозаў, якога ледзьве не задушылі міліцыянты, шукае праўды ў судзе
6 студзеня у судзе Першамайскага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі пенсіянера Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда. Пачатак суду прызначаны на 9-30.
03.01.2012 Няўрадавыя арганізацыі далі наказ новаму міністру юстыцыі
У першыя дні новага 2012 года ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны калектыўны зварот лідэраў вядучых няўрадавых арганізацыяў краіны.
03.01.2012 Рамана Пратасевіча дапыталі ў КДБ напярэдадні Новага году
Вечарам 30 сьнежня дахаты да маладафронтаўца Рамана Пратасевіча наведаліся чэкісты. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі нечакана...
31.12.2011 Перад Новым годам бабруйская міліцыя праводзіць абыход актывістаў
Вечарам 30 снежня участковы наведаў дома Канстанціна Локцева, які быў старшынём аргкамітэта бабруйскага Народнага сходу, і быў за гэта пакараны трыма суткамі арышту. Таксама 31 снежня міліцыянт прыходзіў дахаты да бабруйскай журналісткі Алесі Скапінцавай.
27.12.2011 Справу збітай міліцыянтамі пенсіянеркі-“хуліганкі” Менгарсуд накіраваў на новы разгляд
Праваабаронцы лічаць, што накіраваная на новы разгляд адміністратыўная справа жыхаркі Менску Святланы Вяргейчык будзе спыненая, аднак раяць ёй па-ранейшаму патрабаваць прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі.
27.12.2011 Магілёўцы нізка ацэньваюць працу міліцыі
На сайце Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама вядзецца апытанне – як вы ацэньваеце якасць працы міліцыі на Магілёўшчыне. На дадзены момант на пытанне адказалі 107 чалавек. Сярод іх 56% ацаніла працу міліцыі як нізкаякасную, 17% - адзначыла сярэднюю якасць працы міліцыі і 27% адзначыла яе высокі ўзровень.
23.12.2011 Брэсцкі актывіст “Справядлівага свету” скардзіцца ў пракуратуру
Сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных накіраваў у раённыя пракуратуры абласнога цэнтра дзве скаргі – на дзеянні супрацоўніка міліцыі падчас затрымання і на ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе ён адбываў адмінстратыўны арышт.
23.12.2011 У Асіповічах пракуратура падтрымала міліцэйскае свавольства
Грамадскі актывіст Ігар Сімбіроў 22 снежня атрымаў з траспартнай пракуратуры па Асіповіцкім раёне адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. 8 кастрычніка на вакзале ў Асіповічах Ігара Сімбірова затрымалі двое незнаёмых людзей у цывільным, якія гвалтам зацягнулі яго ў аддзяленне транспартнай міліцыі, дзе грамадскі актывіст быў збіты, міліцыянеры ўсяляк здзекваліся з яго за тое, што ён размаўляў па-беларуску.










