Навіны на тэму: сілавыя структуры
09.02.2012 Следчы камітэт праверыць правамернасць дзеянняў міліцыянтаў па скарзе Святланы Вяргейчык
Ці панясуць крымінальную адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў супрацоўнікі Кастрычніцкага УУС Менску? Пенсіянерка Святлана Дзмітрыеўна неадступна патрабуе пакарання для міліцыянтаў, ад рук якіх яна пацярпела – не толькі маральна, але і фізічна.
08.02.2012 Спіс затрыманых удзельнікаў “Ліцьвінскага клуба”
Па інфармацыі праваабаронцаў, з РУУС Маскоўскага раёна Менска выпусцілі ўсіх затрыманых сёння у пратэстанцкай царкве “Ян Прадвеснік” вернікаў - праз паўтары гадзіны пасля затрымання і без складання пратаколаў. Сярод 32-х чалавек былі непаўнагадовыя.
06.02.2012 У Круглянскім раёне супрацоўнікі міліцыі скіраваныя на ўзмацненне пакарання
Старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Т. Падаляк выказалася за тое, каб усе правапарушальнікі, якія адбываюць пакаранне, былі пазбаўлены ўсялякіх шансаў на датэрміновая вызваленне.
03.02.2012 Следчы камітэт хоча забраць будынкі ў дзяцей Віцебшчыны
Як паведаміў Рацыі глыбоцкі журналіст і грамадскі актывіст Кастусь Шыталь, гарадскі Цэнтр пазашкольнай работы збіраюцца перадаць створанаму восенню 2011 года Следчаму камітэту.
31.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі звярнуўся ў Генпракуратуру
Віктар Малочка, падпалкоўнік Салігорскай міліцыі ў адстаўцы, накіраваў Генеральнаму пракурору Канюку А. У. заяву аб правядзенні паўторнай праверкі па фактах яго незаконных затрыманняў мінулым летам, а таксама па фактах ілжывых сведчанняў супрацоўнікаў Салігорскага РАУС.
31.01.2012 Гарадзенскую карэспандэнтку Радыё Рацыя вусна папярэдзіла КДБ
Журналістка пайшла на “размову” 30 студзеня разам з адвакатам. Супрацоўнік КДБ, аднак, настаяў на тым, што дзяўчына не з’яўляецца ні абвінавачанай, ні сведкай, і таму прысутнасць яе прадстаўніка не патрэбная.
30.01.2012 Крысціна Шацікава намагаецца прыбраць апорны пункт з жылога дома
Прычынай гэтаму з’яўляецца тое, што ў яго пастаянна дастаўляюцца грамадзяне, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, якія крычаць і сварацца. Акрамя гэтага, самі супрацоўнікі міліцыі пастаянна крычаць, мацюкаюцца і пагражаюць затрыманым. Усё гэта чуюць жыхары дома і іх маленькія дзеці, бо чутнасць у доме высокая.
30.01.2012 Гарадзенскую журналістку выклікаюць у КДБ
Гражына Шалкевіч мяркуе, што такая ўвага з боку спецслужбаў да яе асобы выклікана верагодна альбо яе журналісцкімі матэрыяламі на Беларускім Радыё Рацыя альбо частай прысутнасцю на выязных паседжаннях і сустрэчах на Гарадзеншчыне актывістаў непрызнанага дагэтуль Саюзу палякаў Беларусі.
27.01.2012 Гародня: міліцыя зноў турбуе грамадска-палітычных актывістаў
Апошнія дні міліцыя зноў турбуе мясцовых грамадска-палітычных актывістаў – на гэты раз прадстаўнікоў Партыі БНФ. У сераду невядомыя некалькі разоў званілі ў кватэру сябра рады мясцовай арганізацыі Валерыя Кісяля. Падобным чынам патурбавалі і старшыню гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова.
24.01.2012 Следчы камітэт праводзіць дадатковую праверку па факту фальсіфікацыі адміністрацыйнай справы
У адказе таксама гаворыцца, што адменена пастанова следчага следчага аддзелу пракуратуры Магілёўскай вобласці (па Быхаўскаму раёну) аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
20.01.2012 За падробку дакументаў міліцыянера патрабуюць пакараць
Нагадаем, што пасля праверкі пракуратуры Быхаўскага раёна і Быхаўскага РАУСа былі ўстаноўлены факты, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да Шачанка быў падроблены. Таксама было ўстаноўлена, што пратаколы апытання Аляксандра Шачанка і ягонай жонкі Надзеі Шведавай таксама былі падроблены.
19.01.2012 Міліцыя: Выкрадання Femen не было
Ельскі РАУС адмовіў у распачынанні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху Femen.
19.01.2012 “Дактыласкапічнае” супрацьстаянне ў Бабруйску
Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка кажа, што ён і не супраць бы прайсці дактыласкапію, але зробіць гэта толькі пасля таго, як будуць ліквідаваныя парушэнні і забяспечаныя меры бяспекі для захоўвання і карыстання яго дадзенымі.
18.01.2012 За падробку дакументаў і сфабрыкаваную справу – вусная вымова
Пракуратура Быхаўскага раёна адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу ў дачыненні да міліцыянера Віталя Вашчылы, які сфабрыкаваў справу ў дачыненні да жыхара вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Аляксандра Шачанкі.
12.01.2012 Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Марозава на рашэнне пракуратуры
Cуд Першамайскага раёну Менска адмовіў у задавальненні скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.










