Навіны на тэму: сілавыя структуры
17.04.2012 Мінчанцы, якая абараняе парк 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску, пагражаюць міліцыя і КДБ
Мясцовыя жыхары занепакоеныя планамі па пашырэнні забудовы каля парку 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску, заявіла сябра ініцыятыўнай групы па абароне парку Людміла Гайкоўская 16 красавіка на прэс-канферэнцыі.
17.04.2012 З Барысам Хамайдам правялі прафілактычную гутарку
Старэйшы віцебскі апазіцыянер і распаўсюднік незалежнай прэсы распавёў, што з ім нечакана вырашыў звесці асабістае знаёмства намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Чыгуначнага РАУС Канстанцін Аднапалаў. Каб сустрэча адбылася, спадара Хамайду затрымалі і прывезлі ў пастарунак.
16.04.2012 Быхаўчанін спрабуе прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які падрабіў пратакол
Барыс Бухель: "На кану стаіць гонар, імідж і прэстыж магілёўскай міліцыі. Калі ў яе шэрагах працуюць такія прайдзісветы і іншыя спрабуюць такіх пярэваратняў пакрываць, то што можна казаць пра бяспеку нашых грамадзянаў і прымяненне закону на практыцы”.
13.04.2012 Арышт аўтамабіля прызнаны незаконным
У канцы сакавіка супрацоўнікі ДАІ на трасе М1 “Масква – Брэст” затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 10-тысячны тыраж газеты “Віцебскі кур'ер”. Акрамя канфіскацыі накладу газеты супрацоўнікі ДАІ арыштавалі аўтамабіль. Супрацоўнікі рэдакцыі палічылі такія дзеянні незаконнымі і звярнуліся ў суд. Як аказалася, небезвынікова.
13.04.2012 Ператрус на кватэры маладафронтаўцаў
Раніцай 13 красавіка ў кватэры, якую здымаюць актывісты “Маладога Фронту”, адбыўся ператрус. Прыйшоўшы дадому, адзін з хлапцоў убачыў, што вокны і балкон расчыненыя, на падлозе валяюцца рэчы, агітацыйныя матэрыялы й сьцягі адсутнічаюць.
13.04.2012 Больш паловы насельніцтва Віцебскай вобласці не давярае міліцыі
Паводле грамадскага меркавання, вынікі якога прааналізавалі ў Віцебскай абласной Управе ўнутраных справаў, найбольшая ступень даверу міліцыі зафіксавана ў Сенненскім (42,6%) і Лепельскім (42,4%) раёнах. Ніжэйшы паказчык – у Шумілінскім раёне, дзе міліцыі давяраюць толькі 28,7% жыхароў.
12.04.2012 Пятая частка жыхароў Брэсцкай вобласці не задаволена працай міліцыі
Нават паводле дадзеных афіцыйнага апытання, праведзенага упраўленнем унутранных спраў Брэсцкага аблвыканкама, амаль 20 адсоткаў апытаных грамадзян крытычна ацэньваюць працу супрацоўнікаў міліцыі.
10.04.2012 Супрацоўнікі праваахоўных органаў! Спыніце гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да мірных грамадзян!
Затрыманых на днях і асуджаных да дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту маладафронтаўцаў супрацоўнікі праваахоўных органаў збівалі, прыкоўвалі кайданкамі да батарэі, прымушалі ляжаць на падлозе ў аддзяленні міліцыі. Падобныя абуральныя факты паводзінаў тых, хто мусіць забяспечваць грамадскі парадак і кіравацца ў першую чаргу законам, - не выключэнне з правілаў. Таму краіна павінна ведаць не толькі прозвішчы сваіх "герояў", але і ў твар.
10.04.2012 Пакаранне за незаконны прысуд — пазбаўленне прэміі?
Летась беларуская Феміда незаконна асудзіла па крымінальных артыкулах 426 грамадзян. Такую лічбу называе намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед. А кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Павел Траулька ўдакладняе: усе гэтыя людзі былі вызваленыя. А вось якое пакаранне панеслі тыя, з-за каго гэтыя 426 чалавек незаконна былі пакараныя, не ўдакладняецца.
09.04.2012 Міліцыя “праз калена ломіць” тых, хто адмаўляецца ад дактыласкапіі
Супрацоўнікі міліцыі “праз калена ломяць” тых, хто па сваіх перакананьнях адмаўляецца ад прымусовай дактыласкапіі. Апошні факт – адміністратыўная справа жыхара Менска Руслана Невара.
08.04.2012 Затрымалі, зьбілі і адвезьлі на Акрэсьціна
“Маладафронтаўцаў” Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага затрымалі 7 красавіка каля 20 гадзін вечара на станцыі метро “Купалаўская”. Іх даставілі ў апорны пункт, а затым адвезлі на Акрэсьціна.
05.04.2012 Анатоля Санаценку выклікалі ў падаткавую… для сустрэчы з супрацоўнікамі КДБ
Рэдактар “Бабруйскага кур’ера” атрымаў запрашэнне на 5 красавіка ў падаткавую, да інспектара Галіны Танвіравай. Нагодай для запрашэння стала нібыта размова наконт лёсу ААТ “Рэкламны кур’ер”, якім ён кіруе. "Сёння я пайшоў у падаткавую, сяджу ў кабінеце, і тут раптоўна заходзяць два “шэрыя таварышы”, прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ".
04.04.2012 Атрошчанкаву вярнулі зніклы ў Оршы пашпарт
Адбылося гэта, калі грамадскі дзеяч прыйшоў у аддзел міграцыі і грамадзянства Цэнтральнага раёна Мінска для афармлення дакументаў на атрыманне новага пашпарта.
03.04.2012 “Людзі ў цывільным” збіраюць звесткі пра з’ехаўшых за мяжу
З сябрам АГП Сяргеем Лісам размаўляў чалавек у цывільным, які дапытваўся ў актывіста пра іншага жыхара Азёраў, таксама сябра АГП – Кірыла Семянчука, які з’ехаў пасля выбараў у Варшаву і папрасіў там палітычнага прытулку.
03.04.2012 У Гародні міліцыянты склалі фальшывы пратакол
У адносінах жыхара горада Гродна Уладзіміра Фяненкі распачата адміністрацыйная справа за адмову прайсці дактыласкапію. На адваротным баку пратакола напісана, што Фяненка адмовіўся ад подпісу. Але Уладзімір Фяненка кажа, што ўбачыў гэты пратакол толькі тады, калі яго выклікалі ў суд.










