Навіны на тэму: сілавыя структуры
05.05.2012 Брэсцкія анархісты абвяргаюць УУС
Брэсцкія анархісты абвяргаюць паведамленне прэс-службы Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў пра міжнародны сход анархістаў. Па словах аднаго з іх, названае мерапрыемства -- гэта быў звычайны канцэрт, на якім прысутнічалі і панкі, і субкультуршчыкі, і АНТІФА.
04.05.2012 Гародня: працягваюцца справы па прымусовай дактыласкапіі
Суд Ленінскага раёну Гародні ўсё ж асудзіў грамадзяніна Уладзіміра Фяненку за нібыта непадпарадкаванне службовай асобе і адмову ад дактыласкапіі. Рашэнне суддзя Мікалай Сяргейка прыняў яшчэ 11 красавіка. Сам Фяненка на гэтым паседжанні не прысутнічаў, а атрымаў на рукі копію пастановы толькі 30 красавіка.
04.05.2012 Аўтара плакату “Мусарок” ужо тыдзень шукае міліцыя
Івана Амельчанку, які падчас сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” трымаў плакат “Мусарок” побач з невядомым відэааператарам у цывільным, ужо тыдзень шукаюць праваахоўныя органы. Кожны дзень каля ягонай кватэры дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.
04.05.2012 Дзяўчына Дзіянава: Мне пагражалі вывазам у лес і публікацыяй фотаў ню
Маргарыта Лавышык, сяброўка каардынатара кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслава Дзіянава, апублікавала відэазварот, у якім расказала, што ёй давялося перажыць ад спецслужбаў.
01.05.2012 Клімавіцкая міліцыя правярае сапраўднасць подпісаў за рамонт аўтадарогі
Супрацоўнікі Клімавіцкага РАУС на працягу трох дзён абыходзілі ўсіх грамадзян, якія паставілі свае подпісы пад зваротам у райвыканкам с патрабаваннем зрабіць рамонт аўтадарогі ў вёсцы Паўлавічы Клімавіцкага раёна і бралі пісьмовыя тлумачэнні.
30.04.2012 Актывіста кампаніі “Ежа замест бомбаў” супрацоўнікі КДБ вербавалі ў дэканаце ўніверсітэту
Да актывіста кампаніі “Ежа замест бомбаў” супрацоўнікі КДБ прыйшлі па месцы вучобы (Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт – БНТУ) і прапаноўвалі супрацоўніцтва. Размова з супрацоўнікамі КДБ адбывалася ў дэканаце ўнівесітэту 13 лютага.
30.04.2012 У актывіста з Бярозаўкі міліцыя шукала друкавальную тэхніку
На Гарадзеншчыне рэзкі прыход цяпла супаў па часе з “абвастрэннем” сілавых структураў у паляванні на друкаваныя выданні. 28 красавіка дахаты да грамадскага актывіста Сяргея Трафімчыка заявіліся міліцыянты з пастановай пракуратуры на агляд памяшкання. Яны шукалі друкавальную тэхніку.
30.04.2012 Мікалай Уласевіч патрабуе дакументы па факце ператрусу
28 красавіка Уласевіч наведаў начальніка Астравецкай міліцыі. Актывіст патрабаваў дакументаў па факце ператрусу 26 красавіка ў яго доме. Агляд у доме на прадмет пошуку друкаванай прадукцыі праводзілі ў прысутнасці жонкі актывіста.
30.04.2012 Невядомыя ўзламалі электронную скрынку рагачоўскага актывіста і рассылаюць ад яго імя палітычны спам
27 красавіка на электронныя скрынкі гомельскіх апазіцыянераў, праваабаронцаў і журналістаў прыйшоў ліст ад нібыта рагачоўскага грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча. У лісце быў чарговы паклёп на гомельскіх апазіцыянераў.
27.04.2012 Пракурор Крычаўскага раёна не рэагуе на звароты незалежных журналістаў
Ужо некалькі разоў журналісты газеты “Вольны горад” звярталіся да пракурора Крычаўскага раёна Уладзіміра Трывайлы з просьбай распавесці аб сітуацыі, якая склалася ў Крычаўскім раёне па выніках 2011 года па пытаннях барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.
26.04.2012 КДБ спыняе перапіску з Сімбіровым адносна сканфіскаваных рэчаў
"Я скардзіўся наконт таго, што ўжо год і тры месяцы супрацоўнікі КДБ не вяртаюць мне мае асабістыя рэчы, - гітару, нэтбук і прыватныя дзённікі, а таксама не адказваюць на пісьмовыя звароты. Супрацоўніца аддзелу па зваротах грамадзян адказала мне па тэлефоне, што пытанне разглядалася на самым высокім узроўні і вырашана ўсялякую перапіску са мной спыніць".
24.04.2012 Недавер жыхароў Баранавіцкага раёна да міліцыі за год павялічыўся ўдвая
Праваабаронца Сяргей Гоўша тлумачыць гэтую з’яву тым, што многія міліцыянеры маюць невысокі прафесіяналізм і нізкую прававую культуру. Супрацоўнікі міліцыі часта кіруюцца не законамі, а загадамі свайго начальства.
19.04.2012 У Магілёве следчы камітэт адмовіўся прыцягваць да адказнасці міліцыянтаў
Магілёвец Максім Алямоўскі спрабаваў прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі за тое, што яны сфабрыкавалі абавязальніцтва аб праходжанні ім дакталаскапіі і ўжылі ў дачыненні да яго Пастанову МУС №68, якая не датычыцца ваеннаабавязаных.
18.04.2012 Адкрытасць аршанскага міліцыянта Гапеева
Раённая газета назвала міліцыянта Гапеева супрацоўнікам, які мае «...здольнасць арыентавацца ў любой, нават самай цяжкай сітуацыі». Такой сітуацыяй для маёра сталі падзеі 29-30 сакавіка, калі ў Оршы праходзілі суды над Сяргеем Калякіным, Анатолем Лябедзькам, Аляксандрам Атрошчанкавым, а затым і над Валерам Шчукіным.
17.04.2012 Гомельская міліцыя трэніравалася «працаваць» на мітынгах насупраць дома апазіцыянера (відэа)
17 красавіка раніцай прыватны дом гомельскага апазіцыянера Кастуся Жукоўскага трапіў у поле зроку спецназу і атрадаў міліцыі, якія правялі тут незразумелыя аператыўныя мерапрыемствы кшталту вучэнняў. Насупраць дому Жукоўскага размешчаны следчы ізалятар, а ягонае домаўладанне ўпрыгожана бел-чырвона-белай сімволікай і нацыянальнымі сцягамі.










