Навіны на тэму: сілавыя структуры
24.05.2012 "Прафілактычная" матарызна ад міліцэйскага начальніка
Актывіст "Маладога фронта" Павел Сяргей абскардзіць дзеянні намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Фрунзенскага РУУС Андрэя Галавіна. 23 траўня "ахоўнік правапарадку" нарэшце вярнуў актывісту яго асабістыя рэчы, за якімі той паездіў у РУУС. Разам з рэчамі Павел атрымаў добрую порцыю матных абразаў у свой адрас. Напэўна, для "прафілактыкі".
21.05.2012 Быхаўчанін Аляксандр Шачанок не здаецца
У чарговы раз ён скардзіцца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць участковага міліцыянта Віталя Вашчылы.
21.05.2012 Міліцыянты жорстка збілі актывіста Андрэя Моўчана
19 траўня каля ўніверсаму “Першамайскі” на вуліцы Русіянава ў Менску быў затрыманы і жорстка збіты актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Моўчан. Маладзён мае намер падаваць скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
20.05.2012 Аршанцы сумняваюцца ў міліцэйскай інфармацыі
У пачатку траўня жыхары Оршы з непрыхаваным абурэннем дзяліліся адзін з адным ашаламляльнай інфармацыяй. На Зайцаўскіх могілках, што размешчаны на гарадской ускраіне, нейкія вандалы разграмілі больш за 30 помнікаў. Следчы камітэт па Аршанскім раёне паведаміў: падазраваны затрыманы.
17.05.2012 КДБ зноў палохае Міхалевіча
Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч катэгарычна абверг звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце ў нядаўнім артыкуле былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Палітыка могуць звінаваціць у нанясенні ўрону «дзелавой рэпутацыі КДБ».
17.05.2012 Рамана Пратасевіча збіў АМАП пад камандаваннем Яўсеева
Актывіста «Маладога фронту», які вывесіў у цэнтры Менска бел-чырвона-белы сцяг, затрымалі і жорстка збілі.
16.05.2012 Прадстаўнік Следчага камітэта Герасімаў памыляецца
Сёння афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Герасімаў заявіў у інтэрв'ю БелаПАН, што крымінальная справа па ч. 2 арт. 193 КК у Беларусі распачатая ўпершыню. Але менавіта па гэтым складзе злачынства ў 2006 г. была ўзбуджаная крымінальная справа супраць актывістаў "Партнёрства", нагадвае Павел Сапелка, які прадстаўляў бок абароны ў гэтай крымінальнай справе.
15.05.2012 Івана Амельчанку затрымалі ў Ленінскім РАУС
Моладзевы актывіст Іван Амельчанка затрыманы ў РАУС Ленінскага раёну і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На яго складзены адміністратыўны пратакол. Разгляд справы адбудзецца заўтра ў судзе Ленінскага раёну Менска.
15.05.2012 Эксперт Amnesty International: “У змаганні з тэрарызмам ёсць небяспека абмежавання правоў чалавека” (відэа)
Эксклюзіўнае інтэрв'ю Геральда Фолкварда (Geralg Folkvord), эксперта па правах чалавека і праблеме тэрарызму Amnesty International (Нарвегія), для Праваабарончага цэнтра "Вясна".
15.05.2012 Вывесіўшага ў Віцебску сцяг вінавацяць у нанясенні матэрыяльнай шкоды
Пра з'яўленне сцяга на даху інтэрната медыцынскага універсітэту апыталі віцебскую актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову. Супрацоўнікі міліцыі сказалі дзяўчыне, што завялі справу паводле гэтага інцыдэнту, бо на даху інтэрната нібыта былі пашкоджаныя нейкія трубы, пра што маецца адпаведны акт. І цяпер трэба знайсці таго, хто нанёс матэрыяльную шкоду.
14.05.2012 За падроблены пратакол быхаўскага міліцыянера не пакараюць
У трэці раз жыхару вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандру Шачанку адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць участковага міліцыянера Віталя Вашчылы за службовы падлог.
14.05.2012 У кватэру маладафронтаўцаў уварваліся міліцыянты
У кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева забралі і адвезлі ў невядомым напрамку. Таксама міліцыянты забралі ключы ад кватэры.
14.05.2012 Супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць паэта Алега Нагорнага
Супрацоўнікі КДБ пры падтрымцы міліцыянтаў з Завадскога РАУС Менска ажыццявілі спробу вярбоўкі праваслаўнага паэта і публіцыста Алега Нагорнага.
07.05.2012 Бабруйск: Анатоль Санаценка атрымаў адпіску на скаргу
Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка атрымаў афіцыйны адказ на сваю скаргу за подпісам намесніка галоўнага гарадскога падаткавіка. Нагадаем, у пачатку красавіка журналіста выклікала падаткавы інспектар Галіна Танвірава, нібыта па справе. Але замест яе з Санаценкай размаўлялі супрацоўнікі КДБ.
06.05.2012 Плошча Перамогі ў Віцебску стане " рэжымна-абмежавальнай тэрыторыяй "
9 траўня плошча будзе ў атачэнні міліцэйскіх патрулёў і "ланцуга" з 14-ці кантрольна-прапускных пунктаў – гэта нават болей, чым падчас "Славянскага базару" ў фестывальным цэнтры Віцебску.










