Навіны на тэму: сілавыя структуры

05.06.2012 Міліцыя вярнула тэхніку “Радыё Рацыя”

Пра вынікі так званай праверкі, якая доўжылася больш за месяц, праваахоўнікі не паведамілі нічога.

04.06.2012 Баранавіцкая міліцыя не ведае рашэння выканкаму аб масавых мерапрыемствах

Рыгор Грык не можа заключыць дамову з гарадскім аддзелам міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас правядзення масавага мерапрыемства. Намеснік начальніка аддзела ГАУС падпалкоўнік Трафімаў А.А. паведаміў грамадскаму актывісту, што калі гарвыканкам дазволіць правядзенне пікета, тады і, маўляў, заключым дамову па ахове грамадскага парадку.

У Гародні міліцэйская аблава на журналістаў

01.06.2012 У Гародні міліцэйская аблава на журналістаў

Першы дзень лета адзначаны ў Гародні сапраўдным “паляваннем” на журналістаў. Незалежны журналіст Андрэй Пачобут затрыманы і знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку па вуліцы Курчатава. Іншы журналіст Ян Роман таксама затрыманы, яго тэлефон не адказвае, па некаторай інфармацыі яго завезлі ў Ленінскі РАУС горада.

31.05.2012 У Слоніме затрымалі і збілі нагамі актывістку БХД

У Слоніме мясцовыя міліцыянты затрымалі і збілі актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгу Панасевіч.

Магілёвец адмаўляецца праходзіцць дактыласкапію да прывядзення ў парадак адпаведнай заканадаўчай базы

31.05.2012 Магілёвец адмаўляецца праходзіцць дактыласкапію да прывядзення ў парадак адпаведнай заканадаўчай базы

Дасланую Уладзіміру Трызунову па пошце позву ён лічыць аформленай неналежным чынам, а само патрабаванне прайсці дакталаскапію – не адпавядаючым заканадаўству.

У Бялыніцкім раёне за сем гадоў так і не знайшлі забойцаў сям’і з шасці чалавек

29.05.2012 У Бялыніцкім раёне за сем гадоў так і не знайшлі забойцаў сям’і з шасці чалавек

Жыхароў Бялыніцкага раёна па-ранейшаму хвалюе пытанне: “калі нашы доблесныя супрацоўнікі міліцыі нарэшце знойдуць забойцаў сям’і з шасці чалавек, у тым ліку двух маленькіх дзяцей, у вёсцы Вялікая Машчаніца? Прабачце, гэта ж якім трэба быць “прафесіяналам”, каб не раскрыць такое гучнае забойства за сем гадоў”…

У Гародні супрацоўнікі КДБ пачалі прафілактыку сярод актывістаў

29.05.2012 У Гародні супрацоўнікі КДБ пачалі прафілактыку сярод актывістаў

Як паведаміў удзельнік апошняга “Чарнобыльскага шляху” у сталіцы Беларусі Аляксей Гардзейчык, яго выклікаюць 29 траўня ў абласное ўпраўленне КДБ па вуліцы Тэльмана для ўзяцця тлумачэння. Канкрэтную прычыну гэтага выкліку яму не паведамілі.

На актывістаў, якія дамагаюцца змены выбарчага заканадаўства, аказваецца ціск

29.05.2012 На актывістаў, якія дамагаюцца змены выбарчага заканадаўства, аказваецца ціск

Як распавёў адзін з брэсцкіх сябраў ініцыятыўнай групы Віктар Чайкоўскі, нягледзячы на тое, што спісы яшчэ толькі передадзены ў Цэнтрвыбаркам, і рашэнне пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы не прынята, некаторых актывістаў ужо пачалі запалохваць супрацоўнікі міліцыі і КДБ.

Кошт абслугоўвання акцыі залежыць ад колькасці "зорачак" на пагонах міліцыянтаў

28.05.2012 Кошт абслугоўвання акцыі залежыць ад колькасці "зорачак" на пагонах міліцыянтаў

З Гарадоцкага РАУС спадар Аўтухоў атрымаў адказ без канкрэтных лічбаў, але з паказальным зместам. Аказваецца, расцэнкі працы міліцыянтаў залежаць ад іх звання, і ў залежнасці ад таго, сяржантаў ці маёраў дашлюць на ахову мерапрыемства, будзе разлічаны кошт паслугі.

У Пінску будзе свой АМАП

28.05.2012 У Пінску будзе свой АМАП

Раней для забяспячэння бяспекі пры правядзенні нейкіх важных мерапрыемстваў у Пінск прывозілі амапаўцаў з Брэста. Чым выклікана неабходнасць фрамавання спецаддзелу міліцыі, невядома. У горадзе няма аніякіх масавых забурэнняў і разгулу вулічнай злачыннасці.

Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”

28.05.2012 Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”

Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Баранавіцкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце за подпісам падпалкоўніка Пракуды В.І. Нагадаем, 1 мая актывіст збіраўся ехаць у Мінск па асабістай справе, але быў затрыманы па падазрэнні наяўнасці выбуховых рэчываў.

Гомель: Сустрэча прадстаўнікоў НДА са шведскай арганізацыяй - пад пільным наглядам міліцыі

25.05.2012 Гомель: Сустрэча прадстаўнікоў НДА са шведскай арганізацыяй - пад пільным наглядам міліцыі

Да пачатку сустрэчы, а 16-й гадзіне, да прыватнага дому, дзе адбываецца мерапрыемства, пад'ехалі міліцыянты з Цэнтральнага РАУС. Яны хацелі трапіць у будынак, патлумачыўшы, што там нібыта схавалася асоба, якая знаходзіцца ў вышуку.

Бабруйск: На скаргу Таісіі Кабанчук прыйшла адпіска

25.05.2012 Бабруйск: На скаргу Таісіі Кабанчук прыйшла адпіска

Таісія Кабанчук, абласны кіраўнік стваранай партыі БХД, атрымала адказ на сваю скаргу з міліцыі. Нагадаем, што 19 красавіка невядомыя абляпілі краму, у якой яна працуе, паклёпніцкімі ўлёткамі. Актывістка напісала ў міліцыю заяву з просьбай знайсці вінаватых.

Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

25.05.2012 Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

Юлія Канаплёва, журналістка газеты «Віцебскі кур'ер», аўтамабіль якой 20 траўня затрымалі аршанскія міліцыянты, накіравала скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы.

Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

24.05.2012 Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

Праваабаронца, актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка накіраваў ліст начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Найдзенка, у якім патрабуе растлумачыць прычыны канфіскацыі друкаванай прадукцыі ў журналісткі «Віцебскага кур'ера» Юліі Канаплёвай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства