Навіны на тэму: сілавыя структуры
12.07.2012 Былы падпалкоўнік працягвае барацьбу з адвольнымі затрыманнямі
Падпалкоўнік салігорскай міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка працягвае пошукі праўды па справе пра яго адвольныя затрыманні на мінулагодніх акцыях “маўклівага” пратэсту ў сталіцы шахцёраў. Ён накіраваў новую заяву на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. В. Канюка.
11.07.2012 У доме сустаршыні кампаніі "За справядлівыя выбары" - міліцыянты (абнаўляецца)
Па інфармацыі праваабаронцаў, міліцыянты ўсё ж патрапілі ў дом Віктара Карняенкі. Зараз яны праводзяць ці то ператрус, ці то агляд памяшкання - шукаюць нелегальную друкаваную літаратуру.
10.07.2012 Быхаў: Следчы камітэт не бачыць падставаў для замены следчага ў справе Шачанка
Гэта вынікае з адказу з Быхаўскага раённага аддзелу Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка аддзела Савосцікава, які атрымаў Аляксандр Шачанок. Быхаўчанін дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянта, які сфабрыкаваў адміністратыўную справу ў дачыненні да яго.
10.07.2012 Мікалай Уласевіч абскарджвае красавіцкі ператрус
Уласевіч у сваёй заяве ў суд звяртае ўвагу на сістэмны незаконны пераслед яго асобы з боку мясцовай міліцыі, просіць прызнаць дзеянні Астравецкага РАУС і пракурора Астравецкага раёну па правядзенні агляду дома незаконнымі і неабгрунтаванымі.
07.07.2012 У Гомелі з-за афіцыйнага Купалля людзей не пускалі купацца
У Гомелі міліцыя ў сувязі з правядзеннем афіцыйнага Купалля ў Цэнтральным раёне не пускала людзей купацца на цэнтральны пляж. Між тым, у горадзе ўсталявалася невыносная спёка – да +35, а да выратавальнай прахалоды – берага ракі Сож, трапіць нельга.
02.07.2012 Ушанаванне Валовіча прайшло пад наглядам людзей у цывільным (фота)
У вёсцы Парэчча, дзе нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання супраць Расійскай імперыі 1930-31 гадоў Міхал Валовіч і дзе ўсталяваны мемарыяльны знак паўстанцам, 1 ліпеня сабаралася каля 50 чалавек са Слонімшчыны і Зэльвеншчыны. Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “жыгулёнак” з людзьмі ў цывільным, якія здымалі ўсё на відэа.
29.06.2012 Інваліда аштрафавалі як ваеннаабавязанага за адмову ад дактыласкапіі
Позву ў суд наконт адмовы ад дактыласкапіі Ігар Леўчанка атрымаў, калі клаўся ў Белаазёрскую бальніцу. Ён папрасіў адкласці суд, пакуль не выздаравее, на другую павестку не змог адказаць, паколькі ўжо знаходзіўся ў абласной бальніцы. Рашэнне суду аб тым, што аштрафаваны на 2 мільёны рублёў, атрымаў, калі ехаў на камісію атрымліваць інваліднасць.
27.06.2012 Гародня: “атака” на памяшканне, дзе працаваў Андрэй Пачобут
Супрацоўнікі АМАПу прыйшлі ў офіс Саюза палякаў на Беларусі, паказалі пастанову на правядзенне вобшуку, падпісаную начальнікам Ленінскага РАУС горада Гродна і паведамілі, што ператрус павінен прайсці ў звязку з тым, што паводле меркавання следства ў памяшканні ёсць друкаваная прадукцыя, якая можа нанесці шкоду дзяржаве. Офіс здымае на сваё імя Андрэй Пачобут, які зараз знаходзіцца ў турме. На 15-ю гадзіну супрацоўнікі сілавых структур у офіс яшчэ не патрапілі.
24.06.2012 Прызначэнне новага “галоўнага міліцыянта” ў Віцебску адзначылі ўлёткамі і графіці
У Віцебску адзначаюцца так званыя “Дні горада”, і гэта першыя святкаванні ў абласным цэнтры, калі правапарадак супрацоўнікі міліцыі ахоўваюць на чале з новым кіраўніком абласной управы МУС.
23.06.2012 Адміністрацыйны працэс над святаром расцягваецца
22 чэрвеня ў Гародні быў працягнуты суд над святаром Мікалаем Гайдуком, якога вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры патрабаванні прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю.
22.06.2012 У Беларусі новы палітвязень – журналіст Андрэй Пачобут
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае пераслед Андрэя Пачобута як расправу над журналістам за ягоную прафесійную дзейнасць, а таксама дэманстратыўную пагрозу для ўсёй журналісцкай супольнасці напярэдадні правядзення парламенцкіх выбараў.
22.06.2012 У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці
У ходзе маніторынгу ўмоў утрымання ў турмах і калоніях Беларусі ў ПЦ "Вясна" трапіў цікавы дакумент.
22.06.2012 Год у пошуках праўды
Віктар Малочка, былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі, у чэрвені 2011 года двойчы затрымліваўся без тлумачэння прычынаў. Пагадзіцца з незаконнымі затрыманнямі падпалкоўнік у адстаўцы не мог і пачаў барацьбу за свае правы.
21.06.2012 Супрацоўнікаў міліцыі стала больш, раскрыццё злачынстваў -- знізілася
Пракурор Бялыніцкага раёна, саветнік юстыцыі Міхаіл Андросенка раскрытыкаваў працу мясцовай міліцыі па папярэджанні і раскрыцці крадзяжоў. Сваё меркаванне пракурор выклаў у артыкуле “Крадуць там, дзе дрэнна берагуць”.
21.06.2012 КДБ аказвае ціск на чальцоў групы Дзмітрыя Уса
На чальцоў ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства аказваецца націск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, паведаміў ініцыятар унясення паправак у выбарчае заканадаўства, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус.










