Навіны на тэму: сілавыя структуры
17.08.2012 Праваабаронцу Тацяну Рэвяку апыталі ў КДБ (абноўлена)
У палове на адзінаццатую раніцы 17 жніўня сябру Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяне Рэвяцы са схаванага нумару патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў пад’ехаць да іх для размовы.
06.08.2012 Генеральнага пракурора хаваюць ад сустрэчы з грамадзянамі
У Мазыры грамадзяніна з прыватным зваротам на шляху да генпракурора Канюка сустрэў раённы пракурор Сушчынскі. Ён назваўся генпракурорам, паабяцаў вырашыць праблему грамадзяніна, каб толькі той не патрапіў на прыём да чыноўніка вышэйшага рангу.
03.08.2012 КДБ фармалізаваў парадак абмежаваньня выезду грамадзян
У адпаведнасьці з пастановай КДБ № 32, якая апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі, рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў КДБ, на выезд з краіны прымаюць начальнікі органаў дзяржаўнай бясьпекі і іх намесьнікі.
02.08.2012 Міхаіл Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра лёс Антона Сурапіна
Па меркаванні былога суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі, следчыя органы незаконна забараняюць адвакату паведамляць інфармацыю пра прававы статус сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
01.08.2012 Любоў Кавалёва мае намер дамагацца ад старшыні КДБ пісьмовага адказу на патрабаванне вяртання ёй запісаў сына
Як паведаміла жанчына, яе паўторны зварот да Зайцава быщ атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што яе праинфармавали, аднак адказу пакуль не было.
31.07.2012 Наступствы "шведскага дэсанта": Рачкоўскі і Пахмелкін вызваленыя ад пасадаў
Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін вызваленыя ад займаных пасадаў за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.
31.07.2012 Міліцыя ўсё ж такі выселіла летнік маладых сацыял-дэмакратаў пад Магілёвам
Усе 50 удзельнікаў летняга лагера «Маладых сацыял-дэмакратаў - Маладая Грамада" выселеныя з турбазы Магілёўскага металургічнага завода, хоць адпачынак быў аплочаны да 5-га жніўня. Прычына: раптоўны прыезд спартсменаў.
27.07.2012 Павел Сапелка: Цяперашняя сітуацыя з Антонам Сурапіным ў СІЗА КДБ нагадвае сітуацыю снежня 2010-га
У сітуацыі з нядопускам адваката да фотажурналіста Антона Сурапіна ў СІЗА КДБ юрыст-праваабаронца Павел Сапелка выказвае занепакоенасць магчымасцю паўтарэння долі арыштантаў Плошчы-2010: у той час як адвакаты “па тэхнічных прычынах” не маглі сустрэцца са сваімі падабароннымі, апошнія падвяргаліся катаванням.
25.07.2012 Рука руку мые?
Некалькі гвалтоўна затрыманых пад час сустрэчы з экспертам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным у Менску маладых людзей паскардзіліся ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Праверку ж па скаргах праводзіць Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта.
23.07.2012 Рыэлтар Башарымаў піша з «амерыканкі»: «Буду за сябе змагацца»
Дзяўчына Башарымава расказала пра сваё затрыманне і тое, што ведае пра свайго хлопца.
20.07.2012 Следчы камітэт пакрывае міліцыянтаў-катаў?
Бацькі затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы Паўла Плаксы, які зараз знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, атрымалі адказ на свае шматлікія скаргі па фактах катаванняў іх сына супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Менска. Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
20.07.2012 Ігар Казмерчак : "Тлумачэнне ў мяне толькі адно - выбары прыйшлі" (відэа)
17 ліпеня каля 12-ці гадзін на кватэру да бацькоў рэдактара сайту рэгіянальнага аршанскага сайту orsha.eu прыйшлі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў, парнаграфіі і гандлем людзьмі. Па пастанове пракурора яны праводзілі агляд кватэры, дзе знаходзіўся ў гэты час Ігар Казмерчак
17.07.2012 Салігорскіх апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю. Едзе Лукашэнка
Салігорскі сябра партыі БНФ і назіральнік на парламенцкіх выбарах Павел Батуеў паведаміў, што яму тэлефанаваў капітан Яўген Жылінскі, які ўжо доўгі час адказвае за пераслед апазіцыі ў сталіцы шахцёраў, ды выклікаў у пастарунак “на размову”.
13.07.2012 КДБ шукае мядзьведзікаў у кватэры журналіста
Супрацоўнікі КДБ праводзяць вобшук у Антона Сурапіна — рэдактара сайту bnp.by.
12.07.2012 Маленькая перамога зьбітай міліцыянтамі пенсіянеркі
Амаль год Святлана Вяргейчык спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу на міліцыянтаў, якія нанесьлі ёй цялесныя пашкоджаньні.










