Навіны на тэму: сілавыя структуры
07.09.2012 Мінск: міліцыя канфіскавала ў “Гавары праўду!” тысячы агітулётак і газет
Увечары 6 верасня ў офіс кампаніі “Гавары праўду!” у Мінску прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, нібыта атрымалі на актывістаў скаргу ад суседзяў. Убачыўшы друкаваныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў офісе, міліцыянты канфіскавалі іх для правядзення экспертызы.
06.09.2012 Барыса Хамайду праганяюць ад "сіняга дому"
Штодня міліцыя змушае апазіцыянера пакінуць месца каля дома №28 па вуліцы Леніна, дзе ён больш за 20 год распаўсюджвае незалежную прэсу і ладзіць пікеты. 6 ліпеня на спадара Хамайду склалі пратакол за хуліганства ды ў літаральным сэнсе "прыціснулі да сценкі" сталом і лаўкамі. Актывіст мяркуе, што ўсё гэта – наступствы пікету за байкот выбараў.
06.09.2012 Салігорск: сустрэча з апазіцыйным кандыдатам не без эксцэсаў
Падчас мерапрыемства адыёзны афіцэр салігорскай міліцыі Георгій Крывальцэвіч, адказны за шматлікія затрыманні і пераслед апазіцыі ў рэгіёне, спрабаваў аршытаваць давераную асобу кандыдата ад АГП Віктара Малочкі Івана Шылу, пагражаючы яму двума суткамі арышту.
06.09.2012 Баранавічы: Назіральнік Сяргей Гоўша скардзіцца на міліцыю
6 верасня назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў у УУС Брэсцкага аблвыканкама скаргу на дзеянні Баранавіцкага ГАУС. Ён паведамляе, што cупрацоўнікі гарадской міліцыі ўхіліліся ад аб’ектыўнага і сумленнага разгляду справы аб фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння АВК № 5.
03.09.2012 Бабруйск: Галіну Смірнову папярэдзілі ў КДБ
Галіна Смрнова: "Большую частку часу мы прысвяцілі размовам наконт майго ўдзелу ў акцыях. Таксама Павел Сілкоў даў азнаёміцца з паперай, сэнс якой быў у тым, каб папярэдзіць мяне аб адказнасці па артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны удзел у іх”.
31.08.2012 Дзмітрыя Іванчанку пераблыталі з аднафамільцам і прынеслі яму павестку на суд па справе, да якой ён не меў дачынення
Гэтыя абставіны сталі вядомыя сёння ў судзе Завадскога раёна, падчас разгляду справы. Папярэдне было вядома, што былога супрацоўніка гатэля "Еўропа" абвінавачваюць па артыкуле 9.1 КоАП. Выявілася, што абвінавачваецца іншы Дзмітрый Іванчанка, судовыя выканаўцы пераблыталі адрэсу павесткі.
30.08.2012 Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі
Івана Шэгу, кандыдата ў дэпутаты ад партыі БНФ, 30 жніўня выклікалі ў Слонімскі РАУС і абвінавацілі ў тым, што яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата ён расклейваў свае перадвыбарчыя ўлёткі, якія распаўсюджвае і цяпер. Гэтыя ўлёткі былі надрукаваныя яшчэ падчас мясцовых выбараў 2010 году, калі сп. Шэга балатаваўся ў дэпутаты.
30.08.2012 Бабруйск: Галіне Смірновай прынеслі позву ў КДБ
Старшыню мясцовай суполкі прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Галіну Смірнову запрасілі на размову ў КДБ ў панядзелак, 3 верасня. З якой нагоды яе выклікаюць, яна пакуль не ведае.
30.08.2012 Хлопец раскрыў сакрэты гатэля «Еўропы» і цяпер хаваецца за мяжой
У лістападзе 2011-га Дзмітрый Іванчанка ананімна, а цяпер пацвярджае гэта публічна, расказаў пра тое, што ў «Еўропе» спецслужбы вядуць татальнае праслухоўванне ўсіх нумароў, незалежна ад таго, хто ў іх жыве, а таксама праглядаюць інтэрнэт-злучэнні. Тая публікацыя была адказам на прэсінг з боку спецслужбы. Бо малады чалавек быў удзельнікам суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».
29.08.2012 Задайце пытанне Юрыю Жадобіну
На сайце "Народной газеты" рыхтуецца анлайн-канферэнцыя з міністрам абароны Беларусі Жадобіным Ю. В., якая пройдзе 31 жніўня. Кожны зацікаўлены можа задаць пытанне міністру па тэлефону ці праз інтэрнэт.
25.08.2012 Жодзіна: за фатаграфаванне на вуліцы спрабавалі затрымаць праваабаронцу
Кіраўнік нараду, супрацоўнік міліцыі А.Манько, выклікаў для разбіральніцтва машыну падтрымкі з афіцэрам міліцыі П.Ясіневічам, які быў заняты і некалькі разоў прасіў самастойна вырашыць сітуацыю, але ў выніку праз 15-20-хвілін усё ж пад’ехаў.
24.08.2012 Дашкевіча амаль 4 гадзіны пратрымалі ў Рагачоўскім КДБ
Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніс Дашкевіч, не зарэгістраваны па Рагачоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў дэпутаты, прабыў у мясцовым КДБ амаль 4 гадзіны. Ад яго патрабавалі, каб той падпісаў адпаведную паперу, у якой зазначалася, што ён – фінансавы махінатар, які браў грошы за арганізацыю вяселляў у далярах, а не рублях.
23.08.2012 Рагачоў: незарэгістраванага прэтэндэнта ад “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў КДБ
Сёння актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы КДБ, патэлефанаваўшы на хатні нумар. Дзянісу прапанавалі прыехаць для “размовы”, прычым “як мага хутчэй”, узяўшы з сабою пашпарт. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, па якой справе будзе праходзіць размова і ў якасці каго Дашкевіча выкліваюць ў раённы Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
21.08.2012 Шыла зьвярнуўся да міністра ўнутраных справаў
Намесьнік старшыні Маладога Фронта Іван Шыла зьвярнуўся да Міністра ўнутраных справаў з адмысловым зваротам. У ім моладзевы актывіст гаворыць пра заканамернасьць выпадка ў Салігорскім ІЧУ, пасьля якога арыштаваны памёр у рэанімацыі. Ён патрабуе прызнаць неадпаведнасьць умоваў утрыманьня заканадаўчым нормам і пачаць вышарашыць гэтую праблему.
17.08.2012 Бабруйск: Віктара Бузінаева папярэдзілі ў КДБ
Размова лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева з супрацоўнікам КДБ Паўлам Сілковым цягнулася каля трох гадзін. Нагадаем, актывіста выклікалі на размову напярэдадні вечарам, павесткай.










