Навіны на тэму: сілавыя структуры
23.10.2012 Клімавічы: супрацоўнікі міліцыі звальняюцца з працы
Супрацоўнікі клімавіцкай міліцыі амаль кожны месяц кладуць на стол кіраўніцтва заявы аб звальненні з органаў унутраных спраў і зараз, згодна неафіцыйнай інфармацыі, некамплект асабістага складу Клімавіцкага РАУС складае каля 20-25 працэнтаў.
23.10.2012 Магілёўскага актывіста БХД Алега Аксёнава паставілі на ўлік у КДБ
22 кастрычніка супрацоўнік КДБ патэлефанаваў актывісту БХД Алегу Аксёнаву на мабільны тэлефон і прапанаваў сустрэцца. Сказаў, што калі патрэбна позва, то можна яе зараз падвезці ў любое месца.
22.10.2012 Быхаўчанін Аляксандр Шачанок дамогся звальнення несумленнага міліцыянта
Участковы Віталь Вашчыла болей не працуе ў Быхаўскім РАЎСе.
18.10.2012 Ад Міколы Уласевіча запатрабавана тлумачэнне па публікацыі на “Беларускім партызане”
Да Уласевіча дахаты завітаў участковы інспектар і прапанаваў яму зрабіць пісьмовыя тлумачэнні з нагоды інтэрвію, якое ён даў нядаўна сайту «Беларускі партызан» і якое некалькі дзен таму было змешчана на гэтым інфармацыйным рэсурсе пад назвай «Мікалай Уласевіч: Я хаджу па правакацыях КДБ, як па мінным полі».
09.10.2012 Супрацоўнікі КДБ прыкрываюцца Упраўленнем адукацыі, каб выманіць інфармацыю ў студэнтаў
8-га кастрычніка студэнтку 4-га курса Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава Іну Панчкоўскую выклікалі на размову ва Упраўленне адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска. Фармальная прычына – даведацца, навошта дзяўчына хоча атрымліваць другую вышэйшую адукацыю ў БДУ. Аднак падчас сустрэчы супрацоўнікі КДБ, якія хаваліся за пасады ва Упраўленні адукацыі, цікавіліся выездам за мяжу студэнткі.
09.10.2012 Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару
У Следчым камітэце Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня.
09.10.2012 Былога палітвязня Каваленку паставілі на прафілактычны ўлік
На працягу бліжэйшых двух гадоў былы палітвязень павінны адзначацца ў той самай інспекцыі, супрацоўнікі якой ініцыявалі супраць Сяргея крымінальную справу за парушэнне рэжыму так званай “хатняй хімі”, якую ён атрымаў за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
08.10.2012 Мінская міліцыя: пікетчыка Вінаградава білі, фатографа Грыца — не
Фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы.
03.10.2012 Скарга на начальніка міліцыі абярнулася абвінавачваннем у паклёпе
У звароце салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы па факце смерці грамадзяніна Трафімовіча А.А. у засценках салігорскага ІЧУ мясцовыя міліцыянты ўгледзелі паклёп.
20.09.2012 Баранавічы: міліцэйскі чыноўнік не хоча бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства
Назіральнік Сяргей Гоўша 19 верасня атрымаў адказ з УУС Брэсцкага аблвыканкама на сваю скаргу пра ўхіленні супрацоўнікаў Баранавіцкага ГАУС ад аб’ектыўнага і сумленнага разгляду справы аб фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння акруговай выбарчай камісіі № 5.
14.09.2012 Радзіна: Шмат якія незалежныя медыі ў Беларусі маюць куратараў з КДБ
Гэта адна з прычынаў для сайту “Хартыі-97” працаваць за межамі Беларусі, распавяла яго рэдактарка ў “Гарачым каментары”.
14.09.2012 Бабруйск: за пікетам Мацвея Хатары сочаць міліцыя і КДБ (фота)
14 верасня у Бабруйску на стадыёне па вуліцы Урыцкага праходзіць пікет кандыдата ў дэпутаты ад АГП па Ленінскай акрузе Мацвея Хатары. Ужо пасля першай гадзіны правядзення мерапрыемства ў кандыдата і яго каманды ўзніклі непаразуменні з мясцовымі ўладамі.
11.09.2012 Хоцімск: кандыдат затрыманы падчас агітацыйнага пікету
Сёння ў Хоцімску супрацоўнікі міліцыі прымусілі апазіцыйнага кандыдата Валерыя Каранкевіча згарнуць пікет, пасля чаго даставілі яго ў мясцовы РАУС для дачы тлумачэнняў. Са слоў міліцыянераў, кіруючы справамі райвыканкама Васіль Мітранкоў патэлефанаваў выконваючай абавязкі пракурора раёна Ірыне Хучэвай наконт пікету, ну а тая ўжо падключыла мясцовы РАУС.
10.09.2012 Участковы на міні-трактары пераараў Крапівенскае поле
На Крапівенскае поле прыехаў участковы Аршанскага РАУС Аляксандр Ярук з міні-трактарам, з дапамогай якога дзелавіта і метадычна пераараў усё гістарычна знакамітае Крапівенскае поле і нават пешаходную сцежку, якая вядзе да памятнага месца.
07.09.2012 У Брэсце ўзяліся за анархістаў
У Брэсце на кватэрах у чатырох анархістаў 6 верасня адбыліся ператрусы, нагодай для якіх стаў муляж выбуховай прылады, знойдзены яшчэ 8 лютага ў сметніцы на вуліцы Янкі Купалы. У выніку ператрусаў канфіскаваны сістэмныя блокі і флэшкі, маладзёны выкліканы на допыты ў КДБ.










