Навіны на тэму: сілавыя структуры

“Клапатлівая міліцыя” не дазволіла фотажурналістцы працаваць “дзеля яе бяспекі”

21.02.2013 “Клапатлівая міліцыя” не дазволіла фотажурналістцы працаваць “дзеля яе бяспекі”

Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава атрымала адказ наконт сваёй скаргі, што тычылася перашкодаў у выкананні прафесійных абавязкаў падчас футбольнай гульні, што адбылася 25 лістапада мінулага года. Патрабаванне не падыходзіць блізка “былі накіраваны на забеспячэння бяспекі” самой Харытонавай.

Міліцыя разбіраецца з публікацыяй былога дэпутата Бялыніцкага райсавета

19.02.2013 Міліцыя разбіраецца з публікацыяй былога дэпутата Бялыніцкага райсавета

Дадому да былога дэпутата Бялыніцкага райсавета Валерыя Усіка завітаў супрацоўнік міліцыі. У выхадны дзень старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Мікалаевіч Карыткін спрабаваў даведацца, адкуль ён узяў інфармацыю аб шматлікіх парушэннях у працы СВК “Лебедзянка” і ўзяць на гэты конт пісьмовыя тлумачэнні.

Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

18.02.2013 Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

“Я буду дамагацца таго, каб мяне знялі з прафуліку КДБ, на які мяне паставілі па надуманных прычынах супрацоўнікі дадзенай установы. Буду абскарджваць рашэнні мясцовых судоў да самога Вярхоўнага суда”, - кажа Алег Аксёнаў.

Гомельская міліцыя: бел-чырвона-белы сцяг не адносіцца да забароненай сімволікі

14.02.2013 Гомельская міліцыя: бел-чырвона-белы сцяг не адносіцца да забароненай сімволікі

Грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ з Цэнтральнага РАУС Гомеля на сваю скаргу. Нагадаем, апазіцыянер вывесіў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг у гонар угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Пасля гэтага яму пачалі тэлефанаваць невядомыя, якія пагражалі арыштам і суткамі за вывешванне сцягу.

Лідэр па карупцыі - Міністэрства лясной гаспадаркі

11.02.2013 Лідэр па карупцыі - Міністэрства лясной гаспадаркі

Падведзеныя вынікі барацьбы з карупцыяй у 2012 годзе, дзяржаве нанесены ўрон на больш чым 29 млрд рублёў.

08.02.2013 КДБ перанёс суд па скарзе Алега Аксёнава

Судовае паседжанне Магілёўскага абласнога суду па скарзе каардынатара аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Алега Аксёнава супраць Камітэту дзяржбяспекі не адбылося па просьбе КДБ.

07.02.2013 Гомельская міліцыя пра затрыманых валанцёраў: Старым павінна дыпамагаць іх дзеці

Гомельская міліцыя лічыць, што старым павінны дапамагаць «згодна з заканадаўствам» іх дзеці, а не валанцёры. Так прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама адрэагавала на канфліктную сітуацыю з валанцёрамі, якая ўзнікла ў Нараўлянскім раёне.

Пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў, у міліцыі раілі не падаваць заяву

06.02.2013 Пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў, у міліцыі раілі не падаваць заяву

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка аказаў юрыдычную дапамогу самотнаму пенсіянеру, які стаў ахвярай банкаўскіх ашуканцаў. Ад імя пацярпелага падрыхтавана заява ў міліцыю, а таксама ў банк аб прыпыненні росту пені па крэдыце.

01.02.2013 Міліцыя пачала запісваць пашпартныя звесткі ўсіх наведвальнікаў заходніх пасольстваў

Супрацоўнікі беларускай міліцыі пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя наведвальнікаў пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і ФРГ. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Пракурор Бялыніцкага раёна раскрытыкаваў мясцовую міліцыю

01.02.2013 Пракурор Бялыніцкага раёна раскрытыкаваў мясцовую міліцыю

Пракурор Бялыніцкага раёна Міхаіл Андросенка выказаў незадаволенасць тым, супрацоўнікі мясцовага РАУС недапрацоўваюць у пэўных накірунках сваёй дзейнасці.

Орша: пра што маўчаць дзяржаўныя СМІ

31.01.2013 Орша: пра што маўчаць дзяржаўныя СМІ

Ні раённая "Аршанская газета", ні абласныя "Віцебскі рабочы" і "Народнае слова" ні слова так і не напісалі пра самагубства былога начальніка штаба дэпартамента "Ахова" падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Міхаліка.

Брэст: журналістка скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні міліцыі

30.01.2013 Брэст: журналістка скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні міліцыі

Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава накіравала скаргу ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка міліцыі, што перашкаджаў ёй выконваць прафесійныя абавязкі.

28.01.2013 Праваабаронцы патрабуюць аб`ектыўнай і справядлівай ацэнкі справы аб збіванні Васіля Сарочыка

Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова "Платформ інавейшн" звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем даць аб`ектыўную і справядлівую ацэнку справе аб збіванні вартаўніка мінскай аўтастаянкі Васіля Сарочыка. Ліст "Платформ інавейшн" накіравала 28 студзеня ў Адміністрацыю прэзідэнта, паведаміў БелаПАН кіраўнік праваабарончай структуры Андрэй Бандарэнка.

Суд над клімавіцкімі пярэваратнямі ў пагонах адбудзецца ў лютым

25.01.2013 Суд над клімавіцкімі пярэваратнямі ў пагонах адбудзецца ў лютым

18 студзеня 2012 года былі затрыманыя з палічным старэйшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС і старэйшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела кіравання Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Устаноўлена, што ў злачынную групу ўваходзіў таксама начальнік Клімавіцкага РАУС.

Другі год Святлана Вяргечык патрабуе прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які збіваў яе

24.01.2013 Другі год Святлана Вяргечык патрабуе прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які збіваў яе

Адказы міліцыі, пракуратуры і Следчага камітэта зводзяцца да фармальных адпісак і фармулёўкі "ў дзеяннях супрацоўніка ўнутраных органаў няма складу злачынства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства