Навіны на тэму: сілавыя структуры

Слонім: другі візіт міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі

23.03.2013 Слонім: другі візіт міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі

Сёння ў 11 гадзін 30 хвілін зноў завіталі на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Маёр міліцыі папярэдзіў Івана Бедку, каб ён не прымаў ніякага ўдзелу ў мітынгах у Слоніме.

Бялынічы: міліцыя зацікавілася “Магілёўскім Выбарам”

23.03.2013 Бялынічы: міліцыя зацікавілася “Магілёўскім Выбарам”

Вечарам 22 сакавіка ў прыватны дом незалежнага журналіста Барыса Вырвіча завітаў участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, капітан міліцыі Сяргей Карыткін. Падставай для візіта супрацоўніка міліцыі паслужыла тое, што ён хацеў даведацца, як выдаецца і распаўсюджваецца незалежная дэмакратычная газета “Магілёўскі Выбар”.

Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі

23.03.2013 Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі

Учора вечарам на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі завіталі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Слонімскія міліцыянеры напярэдадні Дня Волі папярэджваюць усіх слонімскіх актывістаў.

Севярынец: “Міліцэйская жорсткасць у Беларусі – норма…”

15.03.2013 Севярынец: “Міліцэйская жорсткасць у Беларусі – норма…”

Міжнародны дзень барацьбы з паліцэйскай жорсткасцю, які ў свеце адзначаецца 15 сакавіка, у Беларусі не адзначаецца. Пра міліцэйскую жорсткасць у нас не прынята гаварыць. Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі палітвязня Паўла Севярынца, у нас гэта хутчэй норма, чым выключэнне.

“Затрыманне журналістаў было абгрунтаваным”

15.03.2013 “Затрыманне журналістаў было абгрунтаваным”

Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу з нагоды затрымання сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Павел Левінаў: Сям'я Канавалава не ідзе на кантакт з-за пагрозаў спецслужб

15.03.2013 Павел Левінаў: Сям'я Канавалава не ідзе на кантакт з-за пагрозаў спецслужб

Год таму быў выкананы смяротны прысуд над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым. Цягам года Любоў Кавалёва, маці расстралянага Уладзіслава, змагалася за права пахаваць свайго сына.

Прыгавор у дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Полудня будзе абвешчаны 25 сакавіка

13.03.2013 Прыгавор у дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Полудня будзе абвешчаны 25 сакавіка

Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе. Працэс па справе былога высокага чыноўніка МУС праходзіць у Беларускім ваенным судзе ў закрытым рэжыме.

«Чаму беларускія спецслужбы пачуваюцца ў Літве амаль як дома?»

11.03.2013 «Чаму беларускія спецслужбы пачуваюцца ў Літве амаль як дома?»

Аператар ТБ «Белсат» у Вільні Здзіславас Вайцахоўскіс сказаў Радыё Свабода, што невядомыя, якія 9 сакавіка перашкаджалі працы журналістаў падчас цырымоніі пахавання трагічна загінулага лідара беларускай дыяспары, паводзілі сябе груба, але з веданнем законаў.

У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

11.03.2013 У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

9 сакавіка ў Баранавічах маладым актывістам у цэнтры горада каля царквы святых Жон Міраносіц міліцыянты не дазволілі памаліцца за Беларусь. Ініцыятарамі публічнай малітвы выступілі хрысціянскія дэмакраты.

06.03.2013 На лідскіх міліцыянтаў завялі крымінальную справу

У дачыненні да пяці лідскіх міліцыянтаў заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства,

Шчучынская міліцыя «страхуе» злачынцаў з КДБ?

04.03.2013 Шчучынская міліцыя «страхуе» злачынцаў з КДБ?

Міліцыянты Шчучынскага РАУС фальсіфікавалі справу пра замах на забойства.

04.03.2013 Справа братоў Шкурко. Міліцыя шукае Андрэя Бандарэнку

Праваабаронца аказаўся пад пільнай увагай беларускай міліцыі, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра тое, што два хлопцы абвінавацілі Лідскі РАУС у катаваннях.

У Гомелі ў межах акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам “назіральнікаў” у цывільным

04.03.2013 У Гомелі ў межах акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам “назіральнікаў” у цывільным

3 сакавіка ў Гомелі сябры аргкамітэту па стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі малітву за палітвязняў, а таксама распаўсюдзілі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя беларусам, якія сядзяць у турмах за свае перакананні, палітычную і грамадскую дзейнасць.

Супрацоўніка міліцыі зацікавіла, чаму газета “Магілёўскі выбар” распаўсюджваецца “без дазволу”

27.02.2013 Супрацоўніка міліцыі зацікавіла, чаму газета “Магілёўскі выбар” распаўсюджваецца “без дазволу”

26 лютага ўчастковы інспектар, старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Карыткін зноў завітаў да былога дэпутата Бялыніцкага райсавета Валерыя Усіка ў вёсцы Лебедзянка Бялыніцкага раёна.

Міліцэйскае беззаконне ў інтэрнаце МДЛУ

25.02.2013 Міліцэйскае беззаконне ў інтэрнаце МДЛУ

Супрацоўнікі міліцыі ўрываліся ў пакоі інтэрната і прымушалі здымаць «няправільныя» плакаты і налепкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства