Навіны на тэму: сілавыя структуры
08.04.2013 Баранавічы: пракурору накіравана скарга на дзеянні супрацоўніка ГАУС
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 8 красавіка накіраваў пракурору горада Баранавічы скаргу на дзеянні супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка, які зацягнуў прыняцце рашэння аб заключэнні дамовы на абслугоўванне пікета 25 сакавіка, што паслужыла прычынай ягонай забароны.
05.04.2013 У Беларусі будзе створана адзіная сістэма судова-медыцынскай экспертызы
Канчатковы праект указа павінен быць распрацаваны на працягу месяца.
05.04.2013 Альбом “Belarus Press Photo-2011” у КДБ прызналі экстрэмісцкім
Фотажурналістка і суарганізатарка конкурсу Belarus Press Photo Юлія Дарашкевіч паведаміла 4 красавіка ў Facebookу, што ў выданні Belarus Press Photo за 2011 год, партыя якіх была канфіскаваная 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе "Каменны лог", КДБ знайшла матэрыялы экстрэмісцкага зместу.
04.04.2013 Яшчэ адзін супрацоўнік Івацэвіцкага РАУСа затрыманы п’яны за рулём
Ужо другі супрацоўнік Івацэвіцкай міліцыі за апошнія тры месяцы затрыманы п’яным за рулём спецпадраздзяленнем дарожна-патрульнай службы "Страла”.
02.04.2013 Слонім: за паветраныя шарыкі – на гутарку ў міліцыю
Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў 2 красавіка позву ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Яго выклікаюць заўтра ў 11 гадзін на “гутарку з маёрам міліцыі Худзьо” ў Слонімскі РАУС.
02.04.2013 Любові Кавалёвай не адказалі, якая структура ў Беларусі займаецца выкананнем смяротных прысудаў
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме пасля выбуху ў мінскім метро, хоча ведаць падрабязнасці пра апошнія хвіліны сына, якога лічыць неправасудна пакараным сьмерцю.
02.04.2013 Клімавіцкі актывіст патрабуе ад супрацоўнікаў КДБ кампенсацыі выдаткаў на праезд
Клімавіцкі актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Балобін 1 красавіка накіраваў на імя начальніка Крычаўскага межрайаддзела КДБ Іллі Краўцова прэтэнзію, у якой просіць супрацоўніка КДБ кампенсваць яму выдаткі на праезд з Крычава да вёскі Паўлавічы Клімавіцкага раёна.
27.03.2013 Клімавіцага актывіста вывезлі ў іншы горад і дапыталі супрацоўнікі КДБ
Актывіста "Гавары праўду" з Клімавіч Аляксандра Балобіна 27 сакавіка каля будынку Клімавіцкага райвыканкамата спынілі і затрымалі два невядомых чалавекі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ, пасадзілі ў машыну і адвезлі ў іншы горад -- у Крычаўскі міжрайаддзел КДБ. Абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 193.1 КК -- дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
26.03.2013 Бяроза: Участковы запатрабаваў зняць бел-чырвона-белы сцяг з балкона
Журналіст-праваабаронца Тамара Шчапёткіна з Бярозы ў гонар Дня Волі вывесіла на сваім балконе нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Рэакцыі з боку міліцыі доўга чакаць не прыйшлося.
26.03.2013 Збіты міліцыянтамі вартаўнік Сарочык знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы
Збіты вартаўнік менскай аўтастаянкі Васіль Сарочык пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якія на працягу доўгага часу знаходзіліся на праверцы ў органах пракуратуры і Следчым камітэце Беларусі.
25.03.2013 Як Дзяржынскі РАУС змагаўся з затрыманымі
Некалькі дзён таму прэсавая служба Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менаблвыканкаму распаўсюдзіла матэрыял пра тое, як у Дзяржынску два хуліганы жорстка зьбілі супрацоўнікаў патрульнай-паставой службы міліцыі (ППСМ).
25.03.2013 Абвешчаны прысуд Яўгену Полудню
Абвяшчэнне прысуду па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгена Полудня прызначана на сёння, 25 сакавіка.
24.03.2013 Справаздача па назіранні за масавым мерапрыемствам Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2013г.
24 сакавіка 2013г. дэмакратычныя сілы Беларусі правялі традыцыйную акцыю, прысвечаную адзначэнню гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г.
24.03.2013 Слонім: Дзень Волі – пад узмоцненым кантролем міліцыі (фота)
Пасля таго, як слонімцы пачалі збірацца каля набярэжнай канала, іх акружылі 6 легкавушак з міліцыянерамі. Праўда ніхто з іх з машын не выходзіў, усе чакалі пачатку мерапрыемства. Пасля слонімцы разбіліся на некалькі груп і пайшлі праз невялікі драўляны мост на другі бераг канала.
23.03.2013 Бярозаўка: 24 сакавіка актывіста выклікаюць на “прафілактычную гутарку”
Грамадскага актывіста з гораду Бярозаўка, рэгіянальнага каардынатара “Руху за свабоду” Сяргея Трафімчыка напярэдадні 25 сакавіка беспадстаўна турбуюць міліцыянты. Актывісту выпісалі позву з’явіцца ў РАУС 24 сакавіка. У позве нічога не пазначана – ні паводле якой справы ён выклікаецца, ні ў якасці каго.










