Навіны на тэму: сілавыя структуры

Незалежны журналіст апытаны ўчастковым пра журналістаў “Белсату”

02.05.2013 Незалежны журналіст апытаны ўчастковым пра журналістаў “Белсату”

Раніцай 2 траўня ў прыватны дом у аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна да незалежнага журналіста Барыса Вырвіча завітаў участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, лейтэнант міліцыі Аляксандр Емельянаў.

Бабруйск: мытнікі гатовы вярнуць актывісту вершы Някляева (дакумент)

01.05.2013 Бабруйск: мытнікі гатовы вярнуць актывісту вершы Някляева (дакумент)

Лідэр бабруйскай суполкі АГП атрымаў паведамленне ад мытнікаў у сувязі з "заканчэннем мытнай экспертызы". Нагадаем, 29 сакавіка сям'ю Бузінаевых затрымалі на мяжы, і знайшлі ў іх аўтамабілі некалькі брашур і кнігу з вершамі Уладзіміра Някляева.

У Бабруйску існуе спіс "небяспечных грамадзян"?

30.04.2013 У Бабруйску існуе спіс "небяспечных грамадзян"?

Адзін з мясцовых грамадскіх актывістаў расказаў бабруйскім праваабаронцам аб спісе "небяспечных грамадзян" з 20 чалавек. Ён сцвярджае, што прозвішчы яму надыктаваў адзін са знаёмых супрацоўнікаў спецслужбаў.

Рэха "чарнобыльскай" акцыі  ў Віцебску

30.04.2013 Рэха "чарнобыльскай" акцыі ў Віцебску

30 красавіка сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў мусіць з’явіцца ў Кастрычніцкі РАУС. Позву супрацоўнікі міліцыі прывезлі яму дахаты і на адтэрміноўку "гутаркі" не пагадзіліся, хаця актывіст патлумачыў, што знаходзіцца за межамі гораду.

Алег Аксёнаў атрымаў другое папярэджанне ад Магілёўскага КДБ

29.04.2013 Алег Аксёнаў атрымаў другое папярэджанне ад Магілёўскага КДБ

У чарговы раз супрацоўнікі спецслужбы палічылі, што актывіст БХД дзейнічае ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Fкрамя Алега Аксёнава на прафілактычным уліку ў Магілёўскай абласной управе КДБ знаходзяцца актывістка БХД Тацяна Шамбалава і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.

Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

26.04.2013 Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які назваў прозвішча Далгіх, і прапанаваў з’явіцца ў мясцовае аддзяленне гэтай структуры. На пытанне грамадскага актывіста, паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”.

У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

25.04.2013 У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

Трое такіх асобаў сустрэліся з наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім, якога па тэлефоне выклікалі на "прафілактычную гутарку"."Месца было дзіўнае – мне прапанавалі сустрэцца на вуліцы, а потым сесьці ў легкавую машыну, дзе ўжо сядзелі двое мужчын. Трэці прагульваўся вакол машыны, пакуль мы размаўлялі".

Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны

24.04.2013 Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны

Больш за два гады цягнецца разбіральніцтва наконт прымянення фізічнай сілы маладзечанскімі міліцыянтамі ў адносінах да маладой маці Алесі Садоўскай.

Леанід Аўтухоў: "Мяне выклікаюць у міліцыю як крымінальніка?"

23.04.2013 Леанід Аўтухоў: "Мяне выклікаюць у міліцыю як крымінальніка?"

Як вынікае з позвы, атрыманай кіраўніком Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, яго выклікае на допыт супрацоўнік крымінальна-вышуковай службы Кастрычніцкага РАУС. Позва выпісана на 24 красавіка.

Слонім: працягваюццы допыты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

22.04.2013 Слонім: працягваюццы допыты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

У Слонімскі РАУС выклікалі і дапыталі яшчэ двух чалавек за ўдзел у Дні Волі. Маёр міліцыі Ігар Клыбік дапытаў сяброў Віктара Марчыка і Альберта Глінніка, параіўшы ім “больш не займацца глупствам”.

Міліцыя апытвае суседзяў кіраўніка слонімскай суполкі БХД

19.04.2013 Міліцыя апытвае суседзяў кіраўніка слонімскай суполкі БХД

Міліцыянеры, па словах гараджан, пыталіся ў іх, ці шмат народу збіраецца ў хаце Івана Бедкі на вуліцы Пушкіна, ці крычаць яны, ці п’юць гарэлку і г.д. Пасля размоваў супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы апытання.

«Платформ інавэйшн» праводзіць прэс-канферэнцыю з пацярпелымі ад самавольства супрацоўнікаў міліцыі

18.04.2013 «Платформ інавэйшн» праводзіць прэс-канферэнцыю з пацярпелымі ад самавольства супрацоўнікаў міліцыі

18 красавіка ў Менску ЧКПУ «Платформ іннавэйшн» (ранейшая «Платформа») праводзіць прэс-канферэнцыю па пытаннях, звязаных з ужываннем катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажаючага чалавечую годнасць абыходжання супрацоўнікамі МУС.

БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім

10.04.2013 БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) заклікае начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа адклікаць з суда заяву аб прызнанні экстрэмісцкім фотаальбома "Прэс-фота Беларусі — 2011". Адпаведны адкрыты зварот прыняты праўленнем БАЖ 10 красавіка.

Аршанскія ўлады абвясцілі вайну нефармалам

09.04.2013 Аршанскія ўлады абвясцілі вайну нефармалам

Па колькасці сцягнутых міліцэйскіх сілаў на старажытнае гарадзішча ў цэнтры Оршы можна было выказаць здагадку, што праводзіцца нейкая буйная аперацыя па нейтралізацыі прафесійнай ўзброенай банды. Аднак усё аказалася прасцей. Такім спосабам міліцыя праводзіла ў мінулыя выходныя аблаву на аршанскіх нефармалаў.

Актывізавалася магілёўскае КДБ

08.04.2013 Актывізавалася магілёўскае КДБ

За апошнія некалькі тыдняў пад увагу спецслужбаў патрапіла некалькі маладых актывістаў дэмакратычных арганізацый, а таксама быў узламаны сайт магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна". Журналіст Алесь Буракоў кажа, што спецслужбы актывізаваліся, бо ўжо зараз рыхтуюцца да выбараў 2015 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства