Навіны на тэму: сілавыя структуры
06.08.2013 «Гавары праўду» патрабуе, каб міліцыя хадзіла ў форме: «Ты як мінімум ведаеш, што цябе не заб’юць»
У панядзелак на прэс-канферэнцыі ў сталіцы грамадскія актывісты агучылі зварот у палату прадстаўнікоў, Саўмін і да старшыні грамадскага савета пры МУС Генадзя Давыдзькі.
03.08.2013 Ушанаванне памяці Міхала Валовіча прайшло пад наглядам міліцыі
У вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося традыцыйнае штогадовае ўшанаванне памяці аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “Фольксваген” з нумарамі 4421АТ-4.
01.08.2013 Актывісты Бабруйску інфармуюць грамадскасць пра выкраданне Наталлі Шэлег (фота)
Сябры і калегі Вячаслава Шэлега кажуць, што не збіраюцца пакідаць гэтае надзвычайнае здарэнне без увагі. Напярэдадні яны раздрукавалі і расклеілі ў горадзе ўлёткі з кароткай інфармацыяй пра выкраданне Наталлі і запрашалі гараджан далучацца да ўдезелу ў круглым стале.
31.07.2013 Толькі 36% апытаных жыхароў Брагінскага раёна цалкам давяраюць міліцыі
Штаб МУС у чэрвені 2013 году правёў ананімнае анкетаванне жыхароў Брагінскага раёна з мэтай вывучэння грамадскага меркавання адносна працы міліцыі. У анкетаванні прынялі ўдзел 150 чалавек. Вынікі апытання надрукавала раённая газета «Маяк Палесся».
31.07.2013 Калінкавічы: актывіст АГП Дзяніс Рабянок патрабуе даць прававую адзнаку дзеянням міліцыі
31 ліпеня актывіст АГП з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок накіраваў заяву начальніку Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта з прапановай даць прававую адзнаку дзеянням міліцыянераў і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці. Скарга была напісана на супрацоўнікаў Калінкавіцкага РАУС, якія складалі адміністрацыйны пратакол на актывіста.
29.07.2013 Бабруйск: Супрацоўнікі УУС адрэагавалі на інфармацыю пра свастыку
Вольга Піманава, бабруйская грамадская актывістка, нечакана для сябе атрымала ліст з УУС за подпісам Віталя Харлапава, часова выконваючага абавязкі начальніка упраўлення. "Справа ў тым, што я не пісала ніякіх заяў у міліцыю, і інфармацыя пра свастыку з’явілася толькі ў інтэрнэце", - кажа Вольга Піманава
29.07.2013 Незалежнага журналіста не пусцілі на сход вяскоўцаў
Зміцер Лупач не змог трапіць на сход жыхароў вёскі Дзеркаўшчына, дзе 28 ліпеня абмяркоўвалася забарона гадаваць свіней у 5-кіламетровай зоне ад свінакомплексу “Маліноўшчына”. Перасцярога выклікана небяспекай распаўсюду афрыканскай чумы свіней, а якую пагрозу ўяўляў сабой журналіст – невядома.
27.07.2013 Бабруйск: Вячаслаў Шэлег звязвае збіццё дачкі з уласнай палітычнай дзейнасцю
Бабруйскі сябра аргкамітэту партыі БХД, прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег паведаміў, што 27 ліпеня раніцай знікла яго 16-гадовая дачка Наталля. Знайшлася яна толькі днём: зараз дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы з сатрасеннем мозгу. Бабруйскія міліцыянты прыехалі на ранішні выклік Шэлега праз дзве гадзіны.
24.07.2013 Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі
Аляксандр Акуліч, якому было 33 гады, памёр 26 траўня 2012 года ў ІЧУ Светлагорскага РАУС, збіты яго супрацоўнікамі. 9 чэрвеня гэтага года Валянціна Акуліч атрымала з раённага аддзела Следчага камітэта пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці. Але гэта не спыніла жанчыну, якой, па яе словах, губляць больш няма чаго.
22.07.2013 Магілёў: актывіст БХД абскардзіў папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў касацыйным парадку
Актывіст аргкамітэта партыі БХД хоча, каб было адменена рашэнне суда Ленінскага раёна ад 10 ліпеня 2013 года і вынесенае яму Магілёўскай управай КДБ афіцыйнае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
17.07.2013 У Івацэвіцкім раёне трагічна загінуў участковы міліцыянер
У вёсцы Яглевічы Івацэвічскага раёна ва ўзросце 34 гадоў трагічна загінуў ўчастковы міліцыянер Аляксандр Пімашэнка. Гэта здарылася 12 ліпеня пасля 18 гадзін ва ўласнай кватэры. Пакуль невядома – гэта самастрэл з уласнага табельнага пісталета ці ён стаў ахвярай нейкага злачынства.
16.07.2013 Начальнік упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама прынёс прабачэнні за “непрафесійныя дзеянні міліцыі”
Гаворка ідзе пра здарэнне, што адбылося 7 ліпеня ў Пінску, дзе мясцовыя міліцыянеры з асаблівай жорсткасцю правялі “зачыстку” вулічных гандляроў каля міні-рынку “Заходні”. Усяго, па сведчаннях відавочцаў, было затрымана каля 10 чалавек.
16.07.2013 Зміцера Каспяровіча затрымалі на мяжы
Зміцера затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню і пасля адвезлі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Мінску. Зміцер Каспяровіч сказаў, што пазней яго збіраюцца адправіць у ЦІП на Акрэсціна. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яму, што ён павінен адбыць адміністрацыйнае пакаранне, да якога быў аысуджаны некалькі гадоў таму.
15.07.2013 Круглянская міліцыя перадузята ставіцца да цыган
Круглянская раённая газета “Сельская жыццё” ( № 52 ад 10 ліпеня 2013 года) змясціла артыкул “Пачасціліся кішэнныя крадзяжы” за подпісам першага намесніка Круглянскага РАУС, падпалкоўніка міліцыі А. Матусевіча.
13.07.2013 Баранавічы: Міколу Чарнавуса апыталі наконт прадпрымальніцкіх акцый пратэсту
12 ліпеня баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы позвай ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі, дзе намеснік начальніка Павел Кульгавік паўтары гадзіны яго апытваў наконт несанкцыянаваных мітынгаў прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1-2 ліпеня.










