Навіны на тэму: сілавыя структуры
24.08.2013 Рэха гісторыі на рынку ў Пінску: гандляроў пакаралі, міліцыянераў - не
Супрацоўнікі міліцыі, што з асаблівай жорсткасцю праводзілі 7 ліпеня “зачыстку” вулічных гандляроў каля міні-рынку “Заходні” у Пінску, дзейнічалі ў адпаведнасці з законам, але “тактычна непісьменна”.
22.08.2013 Захоп офісу "Вясны"
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу Алеся Бяляцкага на сайце «Белорусский партизан».
20.08.2013 Бабруйск: На Віктара Бузінаева доўга і грунтоўна складаюць пратакол
Раніцай 20 жніўня старшыню бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева выклікалі позвай ва упраўленне ўнутраных спраў. Маёр міліцыі Сяргей Рудзько паведаміў, што на актывіста будзе складацца пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.
19.08.2013 Дзяржынскі міліцыянт, які зьбіваў людзей, падаў у суд на «Платформу»
Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Платформа», супрацоўнік міліцыі зь Дзяржынскага РАУС Віталь Клімашэўскі падаў заяву з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу на аўтара артыкула пра катаваньні ў Дзяржынскім РАУС на сайце арганізацыі.
18.08.2013 Генпракуратура “адфутболіла” зварот “Маладога Фронту” па пытанні смерці ў СІЗА-1
Генеральная пракуратура не стала рэагаваць на зварот моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” (зарэгістарвана ў Чэхіі) адносна сітуацыі са смерцю Ігара Пцічкіна ў мінскім Следчым ізалятары №1.
17.08.2013 Пасля чарговага крытычнага выступу віцебскага ўрача змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь
Ігар Пастноў, які жорстка крытыкаваў недахопы ў віцебскай сістэме аховы хдароўя, да апошніх дзён працаваў урачом-псіхіятрам у абласным псіхіятрычным шпіталі. Цяпер яго самога змясцілі ў гэтую самую ўстанову – неўзабаве пасля заявы намесніка галоўурача па ідэалогіі пра тое, што ўрач Пастноў паводзіць сябе “неэтычна”.
15.08.2013 Збіты невядомымі наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі ў міліцыю звяртацца не збіраецца (фота)
12 жніўня каля 16-й дня ён вяртаўся дахаты, і каля свайго пад’езда заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. З яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі Парчынскаму “сесці ў машыну , каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка… Яўген Парчынскі не дужа ахвотна гаворыць пры падзеі, што здарыліся тры дні таму.
15.08.2013 Таісію Кабанчук выклікаюць у Следчы камітэт
Магілёўскую абласную каардынатарку аргкамітэту БХД Таісію Кабанчук выклікаюць сёння, 15 жніўня, а 14:30 ва Упраўленне Следчага камітэту па Бабруйску. Адпаведную позву ёй уручылі раніцай на працы.
14.08.2013 Адкрыты зварот
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае КДБ Рэспублікі Беларусь праінфармаваць грамадскасць аб прычыне і месцы ўтрымання пад вартай святара Уладзіслава Міхайлавіча Лазара, сутнасці прад'яўленага яму абвінавачвання.
13.08.2013 БХД накіравала ў Генпракуратуру зварот па справе ксяндза Лазара
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі перадалі ў Генеральную пракуратуру калектыўны зварот па справе каталіцкага святара, пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслава Лазара.
13.08.2013 Улады пабаяліся дапусціць праваабаронцаў у Салігорскі ізалятар
Начальнік Салігорскага РАУС Аляксандр Астрэйка не дазволіў прадстаўнікам Беларускага Хельсінскага камітэту наведаць Ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе мясцовым праваабаронца Леанід Мархотка.
09.08.2013 Бабруйск: На Шэлега напаў чалавек, які прадставіўся маёрам міліцыі
Вечарам 8 жніўня актывіст БХД Вячаслаў Шэлег накіраваўся ў УУС Бабруйскага гарвыканкама, каб адвезці на допыт да супрацоўніка Следчага камітэта жонку, па справе выкрадання іх дачкі Наталлі.
09.08.2013 Салігорск: "Народны рэфэрэндум" пад наглядам міліцыі (фота)
У чацьвер, 8 жніўня, сталіцу шахцёраў наведалі кіраўнікі ініцыятывы “Народны рэферэндум”. Прадстаўнікі апазіцыі абмеркавалі з жыхарамі гораду надзённыя праблемы, але рабіць гэта ім давялося пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі.
08.08.2013 У Глыбокім "дошкі ганьбы" дужа папулярныя
Адзін з такіх стэндаў размешчаны каля ўваходу ў Глыбоцкі РАУС. Другі – пад назвай "Пазнай сябе" – у будынку, дзе месціцца аддзел правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў Глыбоцкага РАУС. Глыбачанам прапануюць "пазнаць сябе" ў фотаздымках асобаў, якія “вядуць антыграмадскі лад жыцця, знаходзіліся на лячэнні ў ЛПП.”
07.08.2013 Мінскія палітыкі сустракаліся са слонімцамі пад наглядам міліцыі і КДБ
Сустрэчы адбываліся на цэнтральным рынку, у гарадской паліклініцы, у вёсцы Дзераўная. Усе сустрэчы гасцей у Слоніме кантралявалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Асобныя моманты сустрэч і гутарак яны здымалі на камеру і фотаапараты.










