Навіны на тэму: сілавыя структуры
24.09.2013 Баранавічы: Следчы камітэт не рэагуе на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі
Актывіст свабоднага прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык атрымаў з Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэту РБ пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўніка міліцыі Парашкова А.М. па факце бяздзеяння ў пытанні рэгістрацыі заявы, якая паступіла ад яго па лініі “102”.
23.09.2013 Гомельскія дэмакраты патрабуюць узбудзіць крымінальную справу за незаконнае затрыманне
«У выніку неабгрунтаванай перашкоды з боку супрацоўнікаў міліцыі дэлегаты не змаглі прыняць удзел у працы рэспубліканскай Канферэнцыі ў Мінску, тым самым у іх дзеяннях ўгледжваецца склад крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 194 КК, а менавіта перашкода законнай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў", - піша ў заяве Уладзімір Кацора .
22.09.2013 Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця" (абнаўляецца)
Гомель. У нядзелю, 22 верасня, па дарозе з Гомеля ў Мінск (ад’ехаўшы прыкладна 20 км ад Рэчыцы) быў затрыманы прыватны мікрааўтобус “Фіат” з 8 дэлегатамі ўстаноучай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця", дзевяты затрыманы – кіроўца. Барысаў: затрыманы 2 дэлегаты
12.09.2013 Сістэмны блок, забраны па справе віруснай атакі на сайт “Нашай Нівы”, не вяртаюць
Грамадскай актывістцы з Ляхавіч Валянціне Панфіла брэсцкія супрацоўнікі міліцыі не вяртаюць сістэмны блок амаль 2 месяцы. Пры гэтым ужо неаднойчы абяцалі яго вярнуць пасля таго, як высветлілася, што да вірусных атак на рэдакцыйныя кампутары газеты “Наша Ніва” жанчына ніякага дачынення не мае.
09.09.2013 Бабруйскаму блогеру пагражаюць крымінальнай справай
4 верасня сп. Жалноў з сынам каля будынка мясцовага ДАІ (вул. Лынькова, 6) знялі на відэа парушэнне правіл дарожнага руху – няправільную паркоўку машын на тратуары. Па словах Жалнова, машыны належалі супрацоўнікам аддзела наркакантролю, які месціцца ў тым жа будынку.
09.09.2013 У Баранавічах міліцэйскія кадры збягаюць
"У нас вельмі шмат чыноўнікаў-бюракратаў у пагонах, якія пільна сочаць за прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Але відавочна, што цяпер дакладна не хапае тых супрацоўнікаў міліцыі, хто канкрэтна змагаецца са злачынствам і забяспечвае парадак на вуліцах горада".
06.09.2013 Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі
Паведамленьне пра гэта апублікавалі New York Times, брытанская Guardian і некамэрцыйны сайт навінаў ProPublica.
06.09.2013 Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабаронцаў заняцца справай Аліхвера
Палітзняволены прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабарончыя арганізацыі ініцыяваць працэс супраць следчага па сваёй першай справе Мікалая Аліхвера. Аліхвер зараз жыве ў ЗША.
06.09.2013 Размеркаванне зямлі пад забудову аддаюць пад кантроль КДБ
Урад Беларусі ўнёс змяненні ў парадак прадастаўлення зямлі інвестарам і заключэння з імі адпаведных дамоваў. Цяпер за размеркаваннем зямлі будзе прыглядаць КДБ.
05.09.2013 Светлагорскі СК не жадае прызнаваць віну супрацоўнікаў міліцыі ў смерці Аляксандра Акуліча
Замест своечасовага аказання належнай медыцынскай дапамогі чалавеку, які знаходзіўся ў хваравітым стане, дзяжурныя ІЧУ Светлагорскага РАУС яшчэ паўгадзіны збівалі яго . Але следчы Вячаслаў Петачэнка, адмаўляючы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі па факце смерці Аляксандра Акуліча, абмінае гэтую важную акалічнасць.
05.09.2013 Каб прымусіць журналістку маўчаць, яе зрабілі сведкай па крымінальнай справе
Следчы ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Андрэй Еўлаш надаў працэсуальны статус сведкі па крымінальнай справе журналістцы TUT.BY Кацярыне Сінюк і папярэдзіў, што цяпер яна не можа разгалошваць інфармацыю.
03.09.2013 Журналістам «СБ», які выдрукаваў лісты Гайдукова, зоймецца міліцыя
Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў міліцыю зварот «Цэнтра прававой трансфармацыі» адносна разгалошвання журналістам «СБ.Беларусь сегодня» таямніцы судовага следства.
28.08.2013 Начальніку АУС Кастрычніцкага раёна Віцебска строга ўказана за спазненне на асабісты прыём грамадзян
Упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама праведзена праверка, па выніках якой начальніку аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска падпалкоўніку міліцыі Шаховічу А.І. строга ўказана на недапушчэнне надалей фактаў несвоечасовага пачатку правядзення асабістага прыёму грамадзян.
26.08.2013 Магілёўскі абласны суд пакінуў Алега Аксёнава на ўліку КДБ
Актывіст намагаўся праз суд абскардзіць прафілактычную размову, якую праводзілі з ім супрацоўнікі КДБ, сваю пастаноўку на прафілактычны ўлік у дадзенай установе, а таксама антыканстытуцыйнасць артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса “Аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
26.08.2013 Неспакойная раніца пасьля бяссоннай ночы
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.










