Навіны на тэму: сілавыя структуры

Баранавічы: у ГАУСе правялі з Рыгорам Грыкам прафілактычную размову

11.12.2013 Баранавічы: у ГАУСе правялі з Рыгорам Грыкам прафілактычную размову

Кіраўнік Баранавіцкай гарадской прафсаюзнай группы РЭП Рыгор Грык 10 снежня быў выкліканы ў ГАУС на прафілактычную размову. На пытанне супрацоўніка міліцыі: “Ці расклеіваў Рыгор Грык газеты і ўлёткі?” грамадскі актывіст адказаў, што ён не парушае грамадскага парадку, а ўсё робіць па закону.

У Гомелі быў затрыманы сустаршыня «Мадалога Фронту» Андрусь Цянюта

07.12.2013 У Гомелі быў затрыманы сустаршыня «Мадалога Фронту» Андрусь Цянюта

Раніцай 7 снежня на чыгуначным вакзале быў затрыманы сустаршыня «Маладога Фронту» Андрусь Цянюта. Ён сустракаў з цягніка сяброў з Мінску, якія ехалі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Кіеў.

Следчы абышоў патрабаванні пракурора ў справе аб смерці затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

06.12.2013 Следчы абышоў патрабаванні пракурора ў справе аб смерці затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

Пракурор Светлагорскага раёна Уладзімір Тарасенка пагаджаецца з довадамі праваабаронцаў "Вясны" пры абскарджанні адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча ў Светлагорскім ІЧУ, але міліцыянты застаюцца беспакаранымі.

АМАПавец пераблытаў міліцыянта ў цывільным са злачынцам і даставіў яго ў РАУС

26.11.2013 АМАПавец пераблытаў міліцыянта ў цывільным са злачынцам і даставіў яго ў РАУС

АМАПавец атрымаў спагнанне і ў знак пратэсту не выходзіць на службу.

Гомель: Уладзімір Кацора праз суд аспрэчвае адмову ўзбудзіць справу

22.11.2013 Гомель: Уладзімір Кацора праз суд аспрэчвае адмову ўзбудзіць справу

Гомельскі грамадскі актывіст Уладзімір Кацора звярнуўся 22 лістапада ў суд Рэчыцкага раёна са скаргай на раённы аддзел упраўлення Следчага камітэту. Заяўнік абскарджвае адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Баранавічы: актывіст павінен заплаціць на карысць МУС 175 тысяч рублёў

21.11.2013 Баранавічы: актывіст павінен заплаціць на карысць МУС 175 тысяч рублёў

У судзе Аляксандр Вайцешык даказваў, што менавіта супрацоўнік міліцыі ўчыніў яму 22 цялесных пашкоджанні, што было зафіксавана судова-медыцынскай экспертызай 27 ліпеня 2011 года. Дадзены канфлікт паміж грамадскім актывістам і супрацоўнікам міліцыі, які быў у цывільным адзенні, адбыўся днём ва ўласнай кватэры Вайцешыка.

Расеец, за злачынствы якога адседзелі беларусы, атрымаў пажыцьцёвае

21.11.2013 Расеец, за злачынствы якога адседзелі беларусы, атрымаў пажыцьцёвае

Маскоўскі абласны суд прызнаў грамадзяніна Расеі Васіля Хілецкага вінаватым у згвалтаваньнях і некалькіх забойствах. Хілецкага асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі.

13.11.2013 Міліцыі надаюць судовыя функцыі

Адміністратыўныя справы за зьяўленьне ў нецьвярозым выглядзе ў грамадзкіх месцах і на месцы працы, а таксама за дробнае хуліганства больш ня будуць разглядацца ў беларускіх судах.

12.11.2013 Вывозілі ў лес ля Курапатаў, білі і запалохвалі

Пацярпелыя гандляры — азэрбайджанцы, таджыкі, армяне — празь лідэра прадпрымальніцкага руху паскардзіліся Свабодзе на масавы гвалт з боку асобаў у цывільным, якія іх хапалі, білі, запалохвалі.

Пракуратура Мінска даручыла ГУУС актывізаваць дзейнасць па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі

12.11.2013 Пракуратура Мінска даручыла ГУУС актывізаваць дзейнасць па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі

Пракуратурай Мінска праведзены аналіз дзейнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі ўстаноў адукацыі сталіцы, дзе ў 2012/2013 навучальным годзе былі выяўлены тры злачынствы і 73 правапарушэнні.

Гомель: на Зміцера Карашкова склалі пратакол за незаконнае пікетаванне (дапоўнена)

11.11.2013 Гомель: на Зміцера Карашкова склалі пратакол за незаконнае пікетаванне (дапоўнена)

Уранку 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Леніна ў Гомелі быў затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць» Зміцер Карашкоў. Ён выйшаў на плошчу з антыалкагольным пікетам. Перад вокнамі аблвыканкама актывіст разгарнуў вялізны надпіс «Спыніце продаж алкаголю каля школ».

Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага

11.11.2013 Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага

Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў.

У Быхаве нядбайны міліцыянт атрымаў афіцыйную вымову

05.11.2013 У Быхаве нядбайны міліцыянт атрымаў афіцыйную вымову

Участковым Стэльмаховым быў парушаны двухмесячны тэрмін перадачы матэрыялаў адміністрацыйнай справы ў суд і цяпер да адказнасці немагчыма прыцягнуць вінаватую асобу.

Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

05.11.2013 Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

Скаргі праваабаронцаў “Вясны” прымусілі пракурора Светлагорскага раёна Уладзіміра Тарасенку адмяніць пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі са смерцю ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча.

Беларускія мытнікі вярнулі “аўстралійскае” абсталяванне і плюшавага мішку

30.10.2013 Беларускія мытнікі вярнулі “аўстралійскае” абсталяванне і плюшавага мішку

Мытня аэрапорта “Мінск-2” вярнула рэчы, якія забрала больш за год таму ў аўстралійскага тэлежурналіста Амаса Робертса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства