Навіны на тэму: сілавыя структуры
05.02.2014 Бабруйск: Міліцыянты "апытвалі і правяралі" блогера больш за 11 гадзін
Пасля ранішняга затрымання 4 лютага, бабруйскага блогера Алега Жалнова адпусцілі толькі позна вечарам, пасля 11 з паловай гадзін знаходжання ў УУС.
04.02.2014 Бабруйск: Затрыманы блогер Алег Жалноў
Алег Жалноў, вядомы бабруйскі блогер, быў затрыманы ў УУС з-за "спробы дыстанцыйнага падрыву" гэтага будынка. Яго тэлефон дасюль недасягальны, але, як стала вядома ад знаёмых блогера, прычынай падазрэнняў стала бірулька з гукавым сігналам, якая зазвінела ў кішэні Жалнова.
03.02.2014 Фанат БАТЭ: У міліцыі паказалі фота і сказалі: «Гэта ты»
Адзін з фанатаў БАТЭ ананімна распавёў Радыё Свабода, як міліцыя ў Барысаве перасьледуе заўзятараў за акцыю ў падтрымку Ўкраіны.
03.02.2014 Шклоўскі раён: злачыннасць расце
Проста зашкальвае колькасць здзейсненых у 2013 годзе ў Шклоўскім раёне крымінальных правапарушэнняў у сферы эканомікі – у параўнанні з 2012 годам іх колькасць узрасла з 17 да 70. Неабходна адзначыць, што Шклоўскі раён лічыцца адным з лепшых па ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Магілёўскай вобласці.
31.01.2014 Фанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ
У Барысаве органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў. Гэта пачалося пасля з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі ў падтрымку ўкраінцаў. Людзей пачала «тузаць» міліцыя і КДБ.
30.01.2014 Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікаюць у міліцыю
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў паведаміў, што атрымаў тэлефоннае запрашэнне на сустрэчу, якая мусіць адбыцца ў УУС. "Я ў ад'ездзе, таму змагу патрапіць на сустрэчу толькі заўтра".
23.01.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна просіць пакараць участковага міліцыянера за паклёп
Процістаянне законапаслухмянай спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як Алена Марчанка выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.
11.01.2014 У Віцебску забаранілі пікет супраць міліцэйскага гвалту
12 студзеня такую акцыю хацеў правесці "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён лічыць, што праблема наяўнасці ў міліцы супрацоўнікаў, схільных да гвалту і садызму, сёння вельмі актуальная. Але ягоную заяўку на пікет не задаволіла адміністрацыя Кастрычніцкага раёну.
09.01.2014 Гарадоцкага актывіста затрымалі паводле ананімнага даносу
У Гарадоцкім РАУС Леаніду Аўтухову паказалі ліст за подпісам "Ананім", дзе гаварылася, што ён рыхтуе ў райцэнтры акцыю пратэсту. Сябра Партыі БНФ пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны – пакуль не з'ехала абласное начальства, якое прыязжала сустракацца з незадаволенымі мясцовымі прадпрымальнікамі.
04.01.2014 Баранавічы: супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнне ў Мікалая Чарнавуса адносна пікету супраць карупцыі
У гэтым адзіночным пікеце арганізатар у адзенні Дзеда Мароза трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!”
21.12.2013 Актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава затрымалі за раздачу ўлётак пра акцыю “Стоп-падатак”
Супрацоўнікі міліцыяі ў цывільным у некалькіх месцах чакалі кіраўніка раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, які быў адным з арганізатараў мясцовай акцыі 20 снежня, і адсачылі яго разам з братам Яўгенам каля крамы Еўраапт.
20.12.2013 Маці памерлага ў светлагорскім ІЧУ затрыманага звернецца ў суд
Апошняй кропляй стала адпіска раённага пракурора Уладзіміра Тарасенкі, якая паказала бессэнсоўнасць далейшай перапіскі з органамі пракуратуры. Ён разгледзеў скаргу Валянціны Акуліч, нават не азнаёміўшыся з матэрыяламі праверкі па факце смерці яе сына.
18.12.2013 Інфармацыя пра катаванні ў СІЗА КДБ - "дзяржаўная таямніца"
Менавіта з такой фармулёўкай адвакату экс-кандыдата ў прэзідэнты Міхалевічу адказалі на ягоны запыт адносна расследавання па фактах здзекаў і катавання ў следчым ізалятары, куды яго змясцілі адразу пасля выбараў у 2010.
16.12.2013 Ігар Пастноў падаў заяўку на пікет супраць гвалтоўных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі
Віцебскі ўрач вырашыў прыцягнуць увагу землякоў да гэтай праблемы, бо выпадкі гвалту і неапраўданай жорсткасці з боку міліцыянтаў у Беларусі пачасціліся. І Віцебск – не выключэнне: Ігар Пасноў згадвае некалькі падобных выпадкаў.
12.12.2013 У Быхаве да адказнасці прыцягнуць яшчэ аднаго міліцыянта
Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама даручыла начальніку Быхаўскага РАУСа прыцягнуць да адказнасці начальніка аддзела аховы правапарадка і прафілактыкі Архіпенку за недастатковы кантроль за працай сваіх падначаленных пры вядзенні адміністрацыйнага працэса.










