Навіны на тэму: сілавыя структуры
28.02.2014 Шэф брэсцкай міліцыі звольнены за здзяйсненне ўчынкаў, што дыскрэдытуюць званне
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага.
28.02.2014 Сілавікі атрымаюць анлайн-доступ да камер ў кафэ і клубах
Да чэмпіянату па хакеі сістэмы відэаназірання аб'яднаюць у адзіную сістэму.
27.02.2014 Прызначана дата суда ў справе Віктара Шаршуна
У панядзелак 3 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна а 10-й гадзіне пачнецца разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Аднак неправамерныя дзеянні праваахоўнікаў не стануць прадметам судовага разбіральніцтва.
25.02.2014 Пракуратура накіравала скаргу Шаршуна ў суд
Грамадзянін звярнуўся са скаргай на дзеянне міліцыянтаў, але пракуратура, перанакіраваўшы скаргу ў суд Цэнтральнага раёна, прадмет абскарджавання абазначыла як нязгоду Шаршуна з вядзеннем адносна яго адміністратыўнага працэсу.
24.02.2014 Пракурора па справе Кавалёва і Канавалава павысілі да 3-га класу дзяржаўнага саветніка юстыцыі
23-га лютага Аляксей Стук разам з шэрагам супрацоўнікаў праваахоўчых органаў атрымаў узнагароду з рук Аляксандра Лукашэнкі.
20.02.2014 Бабруйск: Блогеру пагражаюць ужо чатыры крымінальныя справы
У Бабруйску працягваецца супрацьстаянне Алега Жалнова і супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ. За апошні год, кажа блогер, на яго было заведзена 14 спраў: адна грамадзянская, дзевяць адміністрацыйных, пагражаюць чатыры крымінальныя. Яшчэ адна крымінальная распачата ў адносінах да сына Алега - Аляксея Жалнова.
20.02.2014 Начальства Клімавіцкага РАУС адмаўляецца прыцягваць да адказнасці свайго супрацоўніка за паклёп
Супрацьстаянне спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як яна выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.
19.02.2014 “Райаддзел так супраць, што гэта жах…”
Віктар Бугаёў з горада Дуброўна Віцебскай вобласці, асуджаны ў 2008 годзе, нават пасля вызвалення не пакідае спробаў дамагчыся змены прысуду. І некаторыя акалічнасці яго справы, на думку праваабаронцаў, прымушаюць усумніцца ў бесстароннасці супрацоўнікаў Дубровенскага РАУС у адносінах да былога зняволенага.
19.02.2014 У Магілёве незалежныя журналісты пад увагай чыноўнікаў і праваахоўнікаў
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік загадаў “сцерці ў парашок пісак” з незалежнай маланакладнай газеты “НАШ Магілёў”, а ўчастковы цікавіцца, чым займацца незалежны журналіст Алесь Буракоў (старэйшы).
18.02.2014 Аршанскім прадпрымальнікам раяць не супрацоўнічаць з незалежным сайтам
"Ды мяне звярнуўся чалавек і сказаў, што адмаўляецца ад рэкламы на сайце. Гэта было дзіўна, бо наша супрацоўніцтва доўжылася не адзін месяц. І чалавек патлумачыў, што яго папярэдзілі з КДБ, маўляў, сайт "не зусім той", і каб не было непрыемнасцяў, трэба прыбраць адтуль рэкламу".
17.02.2014 На заключным этапе выбарчай кампаніі міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме
З 17 па 24 сакавіка асабісты склад органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, унутраных войскаў будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэта прадугледжана загадам МУС ад 4 лютага № 39, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
13.02.2014 Віктар Шаршун атрымаў медычныя дакументы аб збіцці міліцыянтамі
52-гадовы мінчук, якога 8 лютага збілі міліцыянты за тое, што ён вывесіў на сваім балконе на бульвары Шаўчэнкі бел-чырвона-белы сцяг, мае медыцынскае сведчанне траўмаў, якія былі яму нанесеныя.
11.02.2014 Мінчука збілі і даставілі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг на балконе
Віктар Шаршун падаў скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска з просьбай правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыі і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці.
06.02.2014 У Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання поўная анархія
Начальнік дадзенай установы Красноў не можа ўстанавіць, хто з кім з асуджаных за адміністрацыйныя правапарушэнні знаходзіцца ў адной камеры. Гэта вынікае з ягонага адказу, дасланага актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антону Касцову, які адбываў трохсуткавы арышт.
05.02.2014 У Мёрах затрымлівалі незалежных журналістаў
Сяржук Кручкоў, Наста Рэзнікава і аператар Аляксандар Пацееў прыехалі на Віцебшчыну здымаць нарыс пра жыццё Мёрскага раёну. А трапілі "на вайну": іх затрымалі за тое, што яны нібыта здымалі "казарму" – памяшканне, дзе рассялілі ўдзельнікаў вайсковых вучэнняў.










