Навіны на тэму: сілавыя структуры
03.05.2014 Гомель: Зміцера Карашкова выклікалі ў РАУС
Удзень 2 мая каардынатару ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцеру Карашкову тэлефанавалі некалькі разоў на мабільны невядомыя, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Савецкага РАУС Гомеля, і настойліва патрабавалі сустрэчы.
26.04.2014 Бярозаўскіх праваабаронцаў выклікаюць у міліцыю
Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна 25 красавіка атрымалі позвы ў міліцыю. Калі Сяржуку Русецкаму прынеслі дадому позву ў абед, то Тамары Шчапёткінай у 22 гадзіны. Праваабаронцы лічаць, што выклік у міліцыю -- перасцярога, каб актывісты не паехалі на Чарнобыльскі шлях у Мінск.
25.04.2014 Наваполацкі аддзел унутраных справаў праводзіць праверку "Свабоднага рэгіёну"
"Свабодны рэгіён" – гэта нефармальная суполка, якая мае аргкамітэт па стварэнні паўнавартаснага грамадскага аб'яднання. Аднадумцы стварылі інтэрнэт-старонку http://freeregion.info. Некаторыя з размешчаных там матэрыялаў і прыцягнулі ўвагу міліцыі, тлумачыць заснавальнік сайта Вадзім Драздоў.
22.04.2014 У Брэсце міліцыя ладзіць праверку законнасці агітацыйнага пікету апазіцыйнага кандыдата
Гаворка ідзе пра мерапрыемства, арганізаванае падчас выбарчай кампаніі кіраўніком гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілай Дзенісенка. Пра правядзенне праверкі яна даведалася ад участковага інспектара міліцыі.
21.04.2014 Хоцімская міліцыя не можа (ці не хоча) знайсці паклёпнікаў (дакумент)
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч атрымаў адказ з Хоцімскага РАУС на сваю заяву з патрабаваннем правесці расследванне, выявіць асобаў, якія здзейснілі абразу і паклёп на яго адрас, і прыцягнуць іх да адказнасці па закону.
21.04.2014 Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй пра суддзяў
А Следчы камітэт другі год працуе наогул без сайта, хоць старшыня СК абяцаў, што рэсурс з’явіцца ў 2013.
18.04.2014 У адносінах віцебскай журналісткі вядзецца адміністрацыйная справа
Пра тое, што яе вінавацяць у супрацоўніцтве без акрэдытацыі з замежным СМІ, незалежный журналістцы Алене Сцяпанавай паведамілі падчас гутаркі ў Кастрычніцкім РАУС Віцебску. Позву выпісаў старшы інспектар Аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса.
15.04.2014 У Магілёве незалежнага журналіста хацелі ўзяць пад кантроль
У ваенкамаце Яўгену Глушкову прапанавалі падпісаць заяву, якая дазваляе спецслужбам праводзіць паверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да яго ў любы час. Паверачныя мерапрыемствы заключаюцца ў абмежаванні права на недатыкальнасць асабістага жыцця, праслухоўванні тэлефонаў, а таксама сачэнне.
13.04.2014 Брэст: на зборшчыцу подпісаў за “Народны рэферэндум” былы міліцыянер выклікаў міліцыю
Жыхар адной з кватэр, да якога звярнулася Нікадзімук, спаслаўся на тое, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі “Народнага рэферэндума”, запрасіў жанчыну ў пакой і зачыніў дзверы. Пасля гэтага гаспадар кватэры назваўся “міліцыянерам на пенсіі” і па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі.
07.04.2014 Хоцімск: Грамадскі актывіст просіць міліцыю знайсці паклёпнікаў
Падставай для напісання заявы ў Хоцімскі РАУС паслужылі змешчаныя ў перыяд перадвыбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў і раней на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць.
07.04.2014 Брэст: працягваецца ціск на кандыдатаў у дэпутаты ад АГП падчас мясцовых выбараў
Ірыну Сіняпкіну, якая вылучалася ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, хочуць пакараць за удзел у адным з перадвыбарчых пікетаў, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага. На яе мабільны тэлефон патэлефанаваў участковы і паведаміў, што хоча прывезці ёй для азнаямлення адміністрацыйны пратакол аб нібыта здзейсненным правапарушэнні, а таксама позву ў суд.
07.04.2014 Магілёўская міліцыя спыніла адміністрацыйную справу па факту збіцця кандыдата ў дэпутаты
Справа спынена ў сувязі з тым, што адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння. Такі адказ атрымаў ад міліцыі экс-кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны Савет Аляксей Паўлоўскі.
03.04.2014 Паліцыя Прагі: беларускі сьцяг забаронены
Беларускі палітуцекач Аляксей Шыдлоўскі атрымаў адказ з паліцыі з нагоды інцыдэнту 28 лютага на хакейным матчы КХЛ паміж камандамі «Леў» (Прага) і «Дынама» (Менск), калі ахова спартовай арэны забараніла бел-чырвона-белы сьцяг і зьбіла заўзятара.
03.04.2014 Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка КДБ па Гомельшчыне за неналежнае выкананне абавязкаў
Палкоўнік Іван Ляскоўскі вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.
01.04.2014 Магілёўскі журналіст просіць міліцыю знайсці ўзломшчыкаў сайта “Свабодны фармат”
Адпаведную заяву Алесь Буракоў накіраваў у магілёўскую міліцыю. Ён просіць устанавіць асоб, якія ўзламалі паролі і выдалілі кантэнт сайта, каб прыцягнуць іх да аказнасці, вызначанай заканадаўствам.










