Навіны на тэму: сілавыя структуры
23.05.2014 Бабруйск: у кватэры блогера Жалнова ідзе ператрус
Ад раніцы ў кватэры бабруйскага блогера Алега Жалнова ідзе ператрус. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты шукаюць відэазапіс, які тычыцца выпадку яго затрымання ў будынку УУС "з-за спробы дыстанцыйнага падрыву".
20.05.2014 Следчы камітэт праводзіць праверку па факце абразы суддзі Палулеха
Следчы камітэт Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце абразы жыхаром Гомеля Юрыем Рубцовым суддзі Кірылы Палулеха.
17.05.2014 Міліцыя апытвае суседзяў і сваякоў наваполацкага актывіста, які жыве ў замежжы
Паводле Вадзіма Драздова, праверка ў дачыненні да ягонай асобы вядзецца з пачатку красавіка. Паводле звестак, атрыманых ад адваката, супрацоўнікі міліцыі пільна зацікаваліся сайтам freeregion.info, заснавальнікам якога з'яўляецца Вадзім Драздоў.
15.05.2014 Пад Брэстам жыхары вёскі аказалі супраціў міліцыі
Інцыдэнт адбыўся ў в. Страдзеч Брэсцкага раёна 9 мая. Каля 19.00 у двор аднаго з жыхароў вёскі заехала машына ДАІ. Супрацоўнік заявіў, што ён прыбыў канфіскаваць самаробны трактар, якім валодае ўладальнік дома.
15.05.2014 Мінчане не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду»
Жыхары Мінску і заўзятары Чэмпіянату свету па хакею сёння ноччу не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту Семяненку.
14.05.2014 Андрэй Гайдукоў стаў "невыязным"
Пра гэта былому палітвязню паведамілі 14 траўня ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Наваполацка. Прычыны забароны пакідаць краіну Андрэю Гайдукову не патлумачылі. Адзінае, што паведамілі – тое, што выезд з краіны яму забараніў КДБ.
14.05.2014 З распаўсюдам наркотыкаў змагаюцца "лоўляй на жыўца"
Варта заўважыць, што міліцыя выкарыстоўвае часам такую практыку пры правядзенні «аператыўных эксперыментаў», калі наркаманаў, у адносінах якіх узбуджана крымінальная справа, выкарыстоўваюць, каб злавіць іх жа «братоў па няшчасці». Такімі людзьмі лёгка кіраваць і маніпуляваць за абяцанні змякчыць пакаранне.
14.05.2014 Брэст: міліцыя зацікавілася, якім чынам сацыял-дэмакраты святкавалі Першамай
Прадстаўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол апытання на старшыню Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага.
14.05.2014 Міністр МУС заявіў, што «прэвентыўных затрыманняў» няма
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што ўсе грамадскія актывісты, затрыманыя перад адкрыццём ЧС па хакеі ў Мінску, здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні.
12.05.2014 Салігорская міліцыя шукае братоў Шылаў, каб пасадзіць на “суткі”
На мінулых выходных прыватную сядзібу сям’і Шылаў, вядомых у горадзе сваёй актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю, наведалі супрацоўнікі салігорскай міліцыі. Прадстаўнікоў так званых праваахоўных органаў найперш цікавіла месцазнаходжанне братоў Івана і Іллі.
11.05.2014 Міліцыя бездапаможная ў адносінах інтэрнэт-паклёпнікаў?
На інтэрнэт-сайце пачалі з’яўляцца новыя матэрыялы паклёпніцкага зместу ў адносінах дэмакратычных актывістаў Магілёўскай вобласці. Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч накіраваў скаргу на імя начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама з просьбай дапамагчы знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў.
10.05.2014 Салігорск: Міліцыя папярэдзіла актывістку кампаніі "Без візы!"
Актывістку кампаніі “Без візы!” з Саліорску Вікторыю Фогель выклікалі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, дзе вынеслі ёй афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.
08.05.2014 Салігорск: актывістам выносяць папярэджанні аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў
Па словах саміх актывістаў, міліцыянтаў цікавяць іх планы на бліжэйшыя выходныя. Зрэшты, прадстаўнікі так званых праваахоўных органаў нават не хаваюць, што іх інтарэс да “неблаганадзейных” звязаны з правядзеннем у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі.
07.05.2014 У Гомелі міліцыя затрымала Зміцера Карашкова
Раніцай 7 траўня ў Гомелі міліцыя затрымала каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцера Карашкова. Прычыны і абставіны затрымання невядомыя. Малады чалавек толькі паспеў сказаць па тэлефоне свайму паплечніку Кастусю Жукоўскаму, што ён затрыманы міліцыяй, і ў яго забіраюць мабільны тэлефон.
03.05.2014 Невядомыя здзейснілі напад на прыватны дом Кастуся Жукоўскага з-за ўсталяванага на даху ўкраінскага сцяга
Ён выклікаў міліцыю, але і ў прысутнасці супрацоўнікаў РАУС хуліганы працягвалі крычаць і брудна лаяцца. Міліцыя абяцала забраць іх у аддзел для разбіральніцтва. Але раніцай Кастусь Жукоўскі высветліў, што тых, хто нападаў на яго дом, пагражаў яму фізічнай расправай – адпусцілі.










