Навіны на тэму: сілавыя структуры
06.06.2014 У гомельскай міліцыі праваабаронцы выявілі "прафесійнага" сведку (фота)
У канцы мінулага месяца, роўна як і чатыры гады таму вартавы парадку з ліку гомельскага АМАПу Васіль Барысенка станавіўся сведкам адной і той жа сцэны - яшчэ да ўзыходу сонца актывісты выходзілі на вуліцы горада, дзе "лаяліся грубай нецэнзурнай лаянкай, парушалі грамадскі парадак і спакой грамадзян, праяўлялі відавочную непавагу да грамадства".
05.06.2014 Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі
“Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваным абставінам таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна".
03.06.2014 Жыхар Астраўца Іван Крук патрабуе пакараць начальніка РАУСа
Жыхар Астраўца Іван Крук звярнуўся ў пракуратуру Астравецкага раёна з патрабаваннем прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці начальніка мясцовага РАУС Уладзіміра Квача.
02.06.2014 Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?
Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай ў міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе. Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка.
30.05.2014 Справа памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна: Праводзіцца новая праверка
Прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што па выніках паўторнай экспертызы цяпер праводзіцца праверка правільнасці аказання медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі СІЗА. Вынікі будуць пазней.
30.05.2014 У Менску ўшанавалі памяць 53 загінулых на Нямізе
30 траўня 1999 году падчас піўнога фэсту ў цісканіне загінулі 53 чалавекі. Начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму Віктар Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў Міхаіл Кандрацін былі прызнаныя вінаватымі ў неналежным выкананьні службовых абавязкаў, але да адказнасьці іх не прыцягнулі.
30.05.2014 Адхілена наглядная скарга па забароне пікета супраць міліцэйскага гвалту
Адказ за подпісам старшыні абласнога суду Мікалая Хамічонка атрымаў віцебскі "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён спрабаваў аспрэчыць рашэнне Кастрычніцкага райсуду, які адхіліў ягоную скаргу на дзеянні адміністрацыі Кастрычніцкага раену, кіраўніцтва якой не дазволіла правесці пікет супраць міліцэйскага гвалту.
28.05.2014 Магілёўская міліцыя не змагла знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў
Па словах Валерыя Каранкевіча, ён плануе і найдалей абараняць сваю гонар і годнасць. “Міліцыя не можа знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў і распісваецца ў сваім бяссіллі, як жа яны тады хакераў і шпіёнаў лавіць будуць?" - задае рытарычнае пытанне Валерый Каранкевіч.
28.05.2014 Гомельскія міліцыянеры «згубілі» рэчы, забраныя ў актывістаў пры затрыманні
У РАУС Цэнтральнага раёна ў актывістаў забралі фотаапарат, носьбіты інфармацыі, у прыватнасці, флэш-карту, магніты на лядоўню, стужкі і маску Гая Фокса. Пры гэтым быў складзены «пратакол выняцця», які быў далучаны да адміністрацыйнага пратаколу.
28.05.2014 Амапавец збіў 16-гадовага падлетка на рок-канцэрце
Паход на рок-канцэрт у менскі Палац спорту для Паўла Панамарэнкі скончыўся на бальнічным ложку. Лекары дыягнаставалі ў яго страсенне мозгу. Павел сцвярджае, што яго ўдарыў спецназавец. Бацькі напісалі заяву, патрабуючы пакараць вінаватага.
27.05.2014 Гамяльчаніна, які вывесіў на сваім доме ўкраінскі сцяг, наведаў міліцыянер «па скарзе грамадзян»
На прыватны падворак гомельскага грамадскага актывіста Канстанціна Жукоўскага 27 мая спрабаваў зайсці супрацоўнік міліцыі.
27.05.2014 Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў шпіталізаваны пасля 30 сутак галадоўкі
Выпусціць актывіста з ізалятара павінны былі 27 траўня ў 4.10 раніцы. Але сваякам, што прыехалі яго сустрэць, дзяжурны ізалятара адказаў, што «Рубцоў ужо вызваліўся». Знайсці актывіста яго жонка і сын не змаглі, дадому ён не вярнуўся. Толькі пазней яго ўдалося адшукаць у міліцыі - як аказалася, з ІЧУ актывіста адвезлі ў Чыгуначны РАУС «для гутаркі».
26.05.2014 Хакей скончыўся: спецназ зачысціў зону гасціннасці
Сотні людзей, здаецца, святкавалі б і да раніцы, але спецназ пачаў зачышчаць Зону гасціннасці ля Палаца спорту і адцясняў людзей у бок Нямігі. Былі выпадкі, калі людзей жорстка білі за тое, што яны не хацелі сыходзіць са святочнага замчышча.
24.05.2014 Бабруйск: У блогера Жалнова зноў сканфіскавалі тэхніку
Вынікам ператрусу, які прайшоў у кватэры бабаруйчаніна Алега Жалнова, канфіскацыя тэхнікі, другая за апошнія сем месяцаў. У гэты раз, сцвярджае блогер, супрацоўнікі міліцыі знеслі з сабой вінчэсцер, флэшкі, ноўтбук, нядаўна набыты відэарэгістратар, дыскі.
23.05.2014 У Магілёўскай вобласці міліцыя распісваецца ў бяссіллі ў змаганні з хакерамі і інтэрнэт-паклёпнікамі
Незалежны журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў атрымаў ужо другое ўведамленне з мясцовай міліцыі аб тым, што расследванне справы па яго заяве працягнута яшчэ на адзін месяц. Папярэдняе ўведамленне аналагічнага зместу Аляксандр Буракоў атрымаў у красавіку.










