Навіны на тэму: сілавыя структуры

КДБ прапанавала Яўгену Скрабцу стаць «сексотам»: абяцалі кватэру і «наладзіць» жыцьцё

01.08.2014 КДБ прапанавала Яўгену Скрабцу стаць «сексотам»: абяцалі кватэру і «наладзіць» жыцьцё

Журналіст Радыё Рацыя зь Берасьця Яўген Скрабец распавёў, як яго спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ пры спробе ўладкавацца на працу. Размова адбылася ў кабінэце галоўнага інжынэра Аўтобуснага парку № 1 ААТ «Брэстаблаўтатранс».

Міліцыя кантралюе журналістаў, якія працуюць на судзе над Андрэем Бандарэнкам

31.07.2014 Міліцыя кантралюе журналістаў, якія працуюць на судзе над Андрэем Бандарэнкам

У другі дзень працэсу, 31 ліпеня, прадстаўнікоў СМІ, якія ўваходзяць у будынак Дома правасуддзя, дзе ў судзе Кастрычніцкага раёна праходзяць судовыя слуханні па справе абвінавачванага ў хуліганстве праваабаронцы, сустракаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна

28.07.2014 Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна

“Гэта проста цырк нейкі, - кажа Валерый Каранкевіч. – Супрацоўнікі хоцімскай міліцыі без усялякіх падстаў затрымлівалі мяне і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы ў гэтым годзе, і пракуратура пастаянна лічыць іх дзеянні законнымі".

Гомель: міліцыя пагражае сустаршыні «Маладога Фронту» Андрусю Цянюту

28.07.2014 Гомель: міліцыя пагражае сустаршыні «Маладога Фронту» Андрусю Цянюту

27 ліпеня на хатні нумар сустаршыні «Маладога Фронту» Андруся Цянюты патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся ўчастковым інспектарам міліцыі і ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў тэрмінова прыйсці ў аддзел міліцыі. Прычым міліцыянер, калі гэта быў ён, не ўскладняў размову тлумачэннем такога раптоўнага выкліку ў міліцыю ў нядзелю.

Круглянскі супрацоўнік міліцыі ў чарговы раз выказала “своеасаблівае” стаўленне да былых асуджаных

24.07.2014 Круглянскі супрацоўнік міліцыі ў чарговы раз выказала “своеасаблівае” стаўленне да былых асуджаных

Старэйшы інспектар крымінальна-выхаваўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Таццяна Падаляк у артыкуле ў раённай газеце “Сельскае жыццё” ў чарговы раз выказала вельмі своеасаблівае стаўленне да былых асуджаных, якім яна абавязана дапамагаць па службоваму абавязку.

 Як апантана міліцыя ўпякае ў ЛТП. Сведчанне мінчука

23.07.2014 Як апантана міліцыя ўпякае ў ЛТП. Сведчанне мінчука

У апорцы - віно для затрыманых, на раніцу - медкамісія, а да вечара - і суд. Жыхар Менска распавёў праваабаронцам, якімі метадамі праваахоўнікі ўпякаюць «нядбайных» грамадзянаў у ЛТП.

Юрый Рубцоў: «Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі»

22.07.2014 Юрый Рубцоў: «Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі»

Жыхар Гомеля, грамадскі актывіст Юрый Рубцоў 22 ліпеня накіраваў скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Ён просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, перадаўшы справу на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых

22.07.2014 У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых

Ён зараз у апорным пункце. Пратакол пакуль міліцыя не складала – чакае кіраўніцтва. Уладзімір Няпомняшчых мяркуе, што прэтэнзіі міліцыянераў будуць да яго майкі, у якой ён зараз апрануты. На майцы напісана з аднаго боку «За Беларусь без Лукашэнкі», з другога - «Хватит, достал!».

Суд не стаў разглядаць скаргу Юрыя Рубцова на дзеянні міліцыянераў і ЦІП

22.07.2014 Суд не стаў разглядаць скаргу Юрыя Рубцова на дзеянні міліцыянераў і ЦІП

Актывіст прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеянні міліцыянераў, якія забралі ў яго майку і затым прывезлі ў суд аголеным да пояса, а таксама абавязаць праваахоўнікаў вярнуць яму майку. Таксама заяўнік прасіў суд ануляваць рахунак за ежу, які яму выставіў ЦІП на Акрэсціна.

Максім Вінярскі: Узровень адчувальнасці, які зараз праяўляе маскоўская паліцыя, паказвае, што шызафрэнія прагрэсуе

22.07.2014 Максім Вінярскі: Узровень адчувальнасці, які зараз праяўляе маскоўская паліцыя, паказвае, што шызафрэнія прагрэсуе

Група грамадскіх актывістаў з Беларусі прыняла ўдзел у жалобе з нагоды заўчаснай смерці вядомай расійскай праваабаронцы і палітыка Валерыі Навадворскай. Сярод тых, хто праводзіў у апошні шлях Навадворскую быў і актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі.

Мікалай Аўтуховіч абскардзіў пракурору адмову ў выездзе на медабследванне

17.07.2014 Мікалай Аўтуховіч абскардзіў пракурору адмову ў выездзе на медабследванне

Былы палітвязень, у дачыненні да якога дзейнічаюць жорсткія абмежаванні ў сувязі з прэвентыўным наглядам, лічыць, што супрацоўнікі Ваўкавысскага РАУС парушылі яго правы, калі забаранілі выехаць у Мінск на абследванне ў недзяржаўным медцэнтры.

Хоцімск: перад актывістам выбачыліся, аднак інтэрнэт-паклёпнікаў так і не назвалі

16.07.2014 Хоцімск: перад актывістам выбачыліся, аднак інтэрнэт-паклёпнікаў так і не назвалі

Палкоўнік Каразей праінфармаваў Валерыя Каранкевіча, што супрацоўнікі Хоцімскага РАУС і УУС Магілёўскага аблвыканкама дапусцілі асобныя парушэнні пры разглядзе яго скаргаў. “Прыносім свае выбачэнні за недастаткова прафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі”, - пішацца ў адказе з міністэрства.

Магілёўская міліцыя канфіскавала наклад бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” і газеты “НАШ Магілёў”

16.07.2014 Магілёўская міліцыя канфіскавала наклад бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” і газеты “НАШ Магілёў”

Агулам было канфіскавана амаль 12 тысяч незалежных газет. Бюлетэнь “Сацыял-дэмакрат” быў цалкам прымеркаваны пытанням “Народнага рэферэндума”, а газета “НАШ Магілёў” -- інфармацыйнай кампаніі “Захаваем стары Магілёў”.

Пад Оршай затрымалі распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў

16.07.2014 Пад Оршай затрымалі распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў

Пытанне, чаму за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга забіраюць у пастарунак, а расійскія сцяжкі бесперашкодна распаўсюджваюцца, нават калі гэта выклікае абурэнне грамадзян, паўстала ўжо даўно. Урэшце аршанская міліцыя адрэагавала.

Бабруйск: На жонку блогера Жалнова таксама завялі крымінальную справу

16.07.2014 Бабруйск: На жонку блогера Жалнова таксама завялі крымінальную справу

Блогер сцвярджае, што яго жонка стала ахвярай агрэсіўных дзеянняў супрацоўнікаў УУС, якія праводзілі ператрус у кватэры Жалновых напрыканцы траўня бягучага года. "Гэта была раніца, і яна толькі выйшла з ванны, неапранутая. Але міліцыянтаў гэта не засмуціла, яны пачалі цягнуць на сябе дзверы, а потым перкулілі Яўгенію на падлогу, і праз яе, ляжачую, уварваліся ў кватэру".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства