Навіны на тэму: сілавыя структуры
21.08.2014 УУС пра дыскрымінацыю цыганоў у прэсе: гэта інфармацыйна-прафілактычная праца
«Для папярэджання супрацьпраўных дзеянняў і ліквідацыі прычын, якія садзейнічаюць іх здзяйсненню, праводзіцца інфармацыйна-прафілактычная праца, як з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, так і з насельніцтвам, накіраваная не на распальванне міжнацыянальнай варожасці, а на эфектыўнае рашэнне існуючай праблемы», - патлумачыў намеснік начальніка УУС.
20.08.2014 Міліцыя прызнала невінаватымі жыхара Гомеля, які напаў на дом Кастуся Жукоўскага з-за ўкраінскага сцягу на даху
Цэнтральны РАУС Гомеля вынес чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту нападу на дом грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага. Нагадаем, 2 траўня на яго дом напалі невядомыя, візуальна п'яныя, з-за ўзнятага ў знак салідарнасці з брацкім народам украінскага сцягу.
19.08.2014 Як міліцыя ў Дуброўна хавае канцы ў ваду (фота дакументаў)
Віктар Бугаёў, былы зняволены з горада Дуброўна Віцебскай вобласці, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.
17.08.2014 Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру
Міліцэйскага начальніка цікавіла – ці атрымалі дазвол веласіпедысты на катанне па горадзе ў складзе «арганізаванай калоны», хто з'яўляецца арганізатарам, куды збіраюцца ехаць маладыя людзі і дзе потым будуць сустракацца. У некаторых удзельнікаў экскурсіі праверылі пашпарты.
15.08.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага
Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 13 жніўня падала пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў суд Клімавіцкага раёна. У якасці адказчыкаў па пазову Алена Марчанка просіць прыцягнуць участковага інспектара Клімавіцкага РАУС Вадзіма Панасенка і УУС Магілёўскага аблвыканкама.
13.08.2014 Магілёўская міліцыя сваёй бяздзейнасцю спрыяе інтэрнэт-паклёпнікам
Фактычна дзякуючы непрафесійным і бездапаможным дзеяням магілёўскіх міліцыянераў, асобы, якія размяшчаюць правакацыйныя матэрыялы на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com, пераканаліся ва ўласнай беспакаранасцм і працягнулі сваю паклёпніцкую дзейнасць.
11.08.2014 КДБ хоча ведаць медычныя таямніцы беларусаў
Спецслужбам дазволілі атрымліваць інфармацыю, якая з'яўляецца медыцынскай таямніцай. Адпаведны дакумент публікуе блогер d-zholik.
07.08.2014 Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”
Нагадаем, што 14 сакавіка 2014 года быў узламаны магілёўскі незалежны сайт “Свабодны фармат”. З яго цалкам быў выдалены архіў навінаў і вывешаны два артыкулы, якія ганьбілі магілёўскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля ўзлому сайту Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.
05.08.2014 Міліцыянту, які ўдарыў журналіста, Лукашэнка даў ордэн
Ігар Яўсееў вядомы як нястомны барацьбіт за зачыстку Менска ад нязгодных і незадаволеных. Да чэрвеня 2012 года ён быў начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкама, каардынаваў разгоны акцый пратэсту, у тым ліку і разгон Плошчы 19 сьнежня 2010 года.
04.08.2014 Пра правапарадак і правасуддзе па-дубровенску
Гісторыя пра супрацьстаянне паміж былым зняволеным Віктарам Бугаёвым і супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС Віцебскай вобласці, пра якую ў лютым гэтага года паведамляў Праваабарончы цэнтр "Вясна", мела працяг.
04.08.2014 У Светлагорску з'явіліся плакаты супраць міліцэйскага свавольства (фота)
Пяцьдзесят плакатаў, расклееных на вуліцах Светлагорску, распавядаюць гараджанам шакуючую гісторыю пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.
03.08.2014 Салігорск: БХК праводзіць асветніцкую праграму
Асветніцкая кампанія, інфармуючая у тым ліку пра правільныя паводзіны грамадзян пры стасунках з людзьмі ў пагонах, стартавала напрыканцы ліпеня ў сталіцы шахцёраў. Сваімі парадамі з гэтай нагоды дзеліцца салігорскі праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэту Леанід Мархотка.
01.08.2014 У Гомелі міліцыя затрымала актывіста «Маладога Фронту» Станіслава Булла, каб уручыць яму позву ў ваенкамат
«Разам з міліцыянерамі былі тры невядомыя ў цывільным. Міліцыя патлумачыла, што яны проста на вуліцы ва ўсіх правяраюць дакументы, але больш нікога, наколькі я бачу, не затрымлівалі, акрамя мяне», - пракаментаваў актывіст.
01.08.2014 Пераслед Алены Дубаносавай – помста за дзейнасць яе мужа Леаніда Дубаносава?
Пасля судовага працэса 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна была затрымана людзьмі ў цывільным жонка грамадскага актывіста Леаніда Дубаносава Алена. Людзі ў цывільным пасадзілі маладую жанчыну ў прыватны аўтамабіль і з’ехалі.
01.08.2014 Пасля скаргі актывіста ў МУС хоцімскага міліцыянера прыцягнулі да адказнасці
“За дапушчаныя парушэнні нормаў адміністрацыйнага заканадаўства, павярхоўны разгляд вашага звароту часова выконваючы па пасадзе абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Хоцімскага РАУС Курленкоў П. А. прыцягнуты да адказнасці".










