Навіны на тэму: сілавыя структуры
27.11.2014 Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну выклікаюць у міліцыю
Пра гэта паведаміў ёй па тэлефоне а 15 гадзіне 26-га лістапада намеснік начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Бярозаўскага РАУС Мікалай Пракурат. Ён сказаў, што Шчапёткіна павінна з’явіцца ў міліцыю па прычыне журналісцкай дзейнасці на Радыё Рацыя.
25.11.2014 У Светлагорску інваліда на вазку затрымалі падчас забароненага ўладамі пікета
Па словах відавочцаў, як толькі актывіст на інвалідным вазку разгарнуў плакат з фразай «Долой беспредел!», да яго адразу ж пад'ехала машына «хуткай дапамогі». Юрыя Ляшэнку разам з вазком занесці ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым напрамку.
25.11.2014 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса
Брэсцкі абласны суд 24 лістапада не задаволіў касацыйную скаргу баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці адносна дзеянняў намесніка начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага.
24.11.2014 На расійскай мяжы была затрымана гомельская журналістка
Ларысу Шчыракову і Кастуся Жукоўскага пратрымалі расійскія памежнікі і невядомыя ў цывільным, якія не прадставіліся, дзве гадзіны. Пытанні невядомых тычыліся інфармацыі: з якой мэтай здымалі на памежнай тэрыторыі. Прэтэнзіі складаліся ў тым, што нібыта на відэа маглі трапіць супрацоўнікі ФСБ.
24.11.2014 Мікашэвіцкія актывісты вучыліся, як правільна сябе паводзіць пры стасунках з міліцыяй
У Мікашэвічах, дзе напрацягу 2014 года міліцыя актывізавала свае дзеяннні ў дачыненні да актывістаў, а гэта ўрыванне ў прыватнае жыллё, гвалтоўнае затрыманне дома і на вуліцы і іншае – тэма навучання з’яўляецца вельмі актуальнай.
24.11.2014 Жыхар Хоцімска скардзіцца міністру на супрацоўнікаў міліцыі
Грамадскі актывіст звяртаецца да міністра з просьбай паведаміць яму аб выніках службовай праверкі Хоцімскага РАУС і УУС Магілёўскага аблвыканкама з нагоды дапушчаных імі парушэнняў пры вядзенні адміністрацыйнага працэса па яго заяве і скарзе з нагоды абразаў і паклёпу на яго на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com.
20.11.2014 Папрасіў кнігу скаргаў і апынуўся на 2 дні ў міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве
Прававы інспектар недзяржаўнага прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык зусім нечакана трапіў на 2 дні за краты Нясвіжскага РАУС. Апынуўшыся 17 лістапада ў пункце грамадскага харчавання, ён папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў і заўваг, аднак буфетчыца і дырэктар установы адмовіліся гэта зрабіць.
19.11.2014 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Мікалая Чарнавуса
Падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі ў афіцыйных дакументах распаўсюдзіў зневажальныя звесткі, што падчас затрымання ў выніку несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня Мікалай Чарнавус сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.
17.11.2014 Міліцыянты вярнулі «Дзецюкам» відэаматэрыялы і рэквізіт
Рэжысёр Антось Цялежнікаў, які здымаў для гурта «Дзецюкі» відэакліп, паведаміў, што міліцыянты вярнулі відэаматэрыялы і частку рэквізіту, які раней сканфіскавалі.
14.11.2014 Міліцыя выклікае ўдзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы
13-га лістапада кіраўніцы гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч затэлефанаваў участковы і прапанаваў ёй прыйсці на размову для тлумачэнняў. Тэмай апытання стаў ўдзел актывісткі ў традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
11.11.2014 Бабруйск: Галадоўнікаў выклікалі ў міліцыю і запрасілі да старшыні гарвыканкаму
Заўтра ў 13.00 у галадоўнікаў мусіць адбыцца сустрэча з старшынём гарвыканкама. Аб тым, што Андрэй Каваленка ўсё ж вырашыў сустрэцца са звольненымі з завода ТДіА, першым даведаўся Аляксандр Грамыка. Яму паведамілі пра гэта ўчора ўвечары па хатнім тэлефоне.
10.11.2014 Бабруйскіх галадоўнікаў апыталі ў УУС, яны абвесцілі бестэрміновую галадоўку
Сябраў пярвічкі СПБ, звольненых з завода ТДіА, затрымалі каля гарвыканкама, дзе яны сёння працягвалі галадоўку, і даставілі ў УУС. Міліцыянты патлумачылі, што затрымалі галадоўнікаў для высвятлення асобаў.
28.10.2014 Супрацоўніка ДАІ пакаралі за нецэнзурную лаянку і пагрозы
Цікава, што суд адбыўся не паводле заявы пакрыўджанага: міліцыянты склалі пратакол на свайго калегу на падставе запісу з відэарэгістратара, выкладзенага з інтэрнэце. На запісу відаць, як чалавек у грамадзянскай машыне, але ў форме супрацоўніка ДАІ, спыняе аўто і абражае кіроўцу.
27.10.2014 Магілёўскія журналісты просяць пракуратуру разабрацца з паклёпніцкімі матэрыяламі
Магілёўскія журналісты Ігар Барысаў і Алесь Буракоў напісалі скаргі на размяшчэнне ў інтэрнэце пра іх паклёпніцкіх матэрыялаў. Адпаведныя заявы былі накіраваны ў міліцыю і пракуратуру горада. Усе публікацыі размешчаны на сайце http://voskresinfo.com.
24.10.2014 Прэзентацыя ў Гродна: да Марціновіча прэтэнзіяў няма, але ці будуць наступствы для святара і выдаўца?
У святара айца Андрэя Крата, прадстаўніка выдавецтва Міраслава Лазоўскага і самога пісьменніка Віктара Марціновіча былі ўзяты пісьмовыя тлумачэнні.










