Навіны на тэму: сілавыя структуры
04.03.2015 Карупцыйных праяваў у дзеяннях нясвіжскай міліцыі Следчы камітэт не выявіў
Прававы інспектар РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык атрымаў адказ з Нясвіжскага раённага аддзела Следчага камітэта за подпісам старэйшага лейтэнанта юстыцыі Алега Гурына. У лісце паведамляецца, што па яго заяве была праведзена праверка карупцыйных праяваў у дзеяннях супрацоўнікаў Нясвіжскага РАУС.
02.03.2015 Фатографу забаранілі прайсці з фотаапаратам у Глыбоцкі райвыканкам
Зміцер Лупач, незалежны журналіст і прыватны прадпрымальнік, кіраваўся ў аддзел эканомікі, каб перадаць дакументы па сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці. У сумцы меў фотаапарат "Nikon", які і стаў прадметам прэтэнзій дзяжурнага міліцыянера.
02.03.2015 Гомель: Кастуся Жукоўскага своечасова не выпусцілі з ІЧУ, а на міліцэйскім аўтамабілі завезлі дахаты
2 сакавіка ў 12.30 з ІЧУ пасля адбыцця пакарання павінен быў выйсці грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ужо з 12.00 каля ізалятара актывіста чакалі жонка, сябры і паплечнікі. Але ў 12.30 Жукоўскі не выйшаў з ІЧУ – яго вывезлі на міліцэйскім аўтамабілі ў невядомым накірунку.
01.03.2015 Баранавічы: дакументы на тавар правярае міліцыя, большасць прадпрымальнікаў спынілі працу
Індувідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус лічыць, што праверка супрацоўнікам міліцыі 1 сакавіка насіла паказальны характар, і гарадскія ўлады пакуль не ідуць на радыкальныя меры, звязаныя з канфіскацыяй тавараў і накладаннем грашовых штрафаў, каб не абвастраць сітуацыю на мясцовым каапрынку.
27.02.2015 Магілёўскую міліцыю пачалі рыхтаваць да “Плошчы”?
Супрацоўнікаў магілёўскай міліцыі масава накіроўваюць на трэніроўкі ў Шклоў, дзе яны адпрацоўваюць падаўленне імаверных пратэстаў. Супрацоўнікі міліцыі ў поўнай амуніцыі з дубінкамі і шчытамі праходзяць гэтак званае баявое ўзаемадзеянне.
27.02.2015 Баранавічы: міліцыя вядзе актыўны пошук аўтара плаката з заклікам да байкота ўказа прэзідэнта
Ужо некалькі дзён баранавіцкая міліцыя вядзе актыўны пошук аўтара каляровага плаката з заклікам да байкота ўказа Прэзідэнта № 222, які быў вывешаны 15 лютага на мясцовым каапрынку.
27.02.2015 Супрацоўніка “КП в Беларуси” затрымалі за фатаграфаванне Акадэміі навук і чатыры гадзіны пратрымалі ў міліцыі
Міліцыянтаў выклікаў ахоўнік будынку, які заявіў пра забарону фатаграфавання і забраў у Дзмітрыя Ласько пашпарт.
26.02.2015 У вынятай у слонімскага актывіста літаратуры экспертная камісія экстрэмізму не выявіла (дакумент)
Яшчэ 27 ліпеня мінулага года пры мытным даглядзе ў аўтамабілі, які належыць Севасцьяну, была выяўлена і забраная літаратура – часопісы, газеты, кнігі, у тым ліку польска-беларускі слоўнік, выдадзены ў дзяржаўным выдавецтве Рэспублікі Беларусь.
25.02.2015 Гродзенскага грамадскага актывіста выклікае КДБ
25 лютага Дзянісу Івашыну патэлефанаваў прадстаўнік КДБ. Ён настойліва прапаноўваў Івашыну прыйсці ва ўпраўленне КДБ, каб паразмаўляць пра характар і мэту замежных паездак грамадскага актывіста. Дзяніс Івашын лічыць, што такі інтарэс да яго асобы звязаны з яго паездкамі ва Украіну, паколькі менавіта туды ён ездзіў.
20.02.2015 Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы зноў выклікаюць у міліцыю
У 17 гадзін 20 лютага ёй на мабільны тэлефон пазваніў участковы Сяргей Несцяровіч. Ён сказаў, што ёй трэба з’явіцца 20 лютага да яго ў восьмы кабінет. Шчапёткіна пацікавілася справай, па якой яе выклікаюць. Аказалася, з Брэста прыйшлі паперы, дзе пастаўлена шмат пытанняў адносна працы Тамары Шчапёткіна на “Беларускім Радыё Рацыя”.
16.02.2015 Светлагорскаму актывісту пашкодзілі аўтамабіль
16 лютага грамадскі актывіст са Светлагорску, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка накіраваў заяву ў міліцыю з патрабаваннем высветліць асобы невядомых, якія пашкодзілі яго аўтамабіль, што магло прывесці да ДТЗ і пагражала жыццю і здароўю заяўніка.
10.02.2015 Гомель: міліцыя хоча скласці на Кастуся Жукоўскага пратакол за нібыта ілжывы данос
«7 лютага мне патэлефанаваў знаёмы і паведаміў, што каля грамадска-палітычнага цэнтру, што на вуліцы Палескай, стаяць удзельнікі мотапрабегу з Беларусі і Расіі, і што яны ломяцца ў двор, каб сарваць бел-чырвона-белы сцяг, які вісіць над будынкам".
07.02.2015 Севярынцу вяртаюць кнігі Пазьняка - усе, акрамя адной
Увечары 13 кастрычніка 2014 года сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з Беластоку. Пасля прад’яўлення пашпарту Севярынца павялі на асабісты агляд і сканфіскавалі шэраг кнігаў Зянона Пазьняка.
05.02.2015 Жыхар Крычава скардзіцца на падробку дакумента ўчастковым інспектарам
Мікалай Федарэнка абвінавачвае старэйшага лейтэнанта Краўцова ў тым, што той без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне ад 22.03.2014 г. па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым фіктыўным тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс.
28.01.2015 Вольгу Мікалайчык таемна вывезлі з Акрэсціна
Рэжысёра Вольгу Мікалайчык, якая адбывала 5-суткавы арышт у ЦІПе на Акрэсціна, пасля сканчэння тэрміну пакарання таемна вывезлі з ізалятара ў Цэнтральны РАУС задоўга да часу вызвалення.










