Навіны на тэму: сілавыя структуры

Міліцыя зноў праз СМІ палохае жыхароў Гомельскай вобласці цыганамі

01.04.2015 Міліцыя зноў праз СМІ палохае жыхароў Гомельскай вобласці цыганамі

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка неаднаразова на ўсіх узроўнях падымалі праблему дыскрымінацыі цыганоў у СМІ, якіх часта агулам называюць патэнцыяльнымі злачынцамі і перасцерагаюць грамадзян ад кантактаў з імі.

Белаазёрская міліцыя не знайшла вінаватых у распаўсюдзе паклёпніцкіх улётак

27.03.2015 Белаазёрская міліцыя не знайшла вінаватых у распаўсюдзе паклёпніцкіх улётак

Актывісту “Гавары праўду” Валянціну Лазарэнкаву на яго скаргу знайсці вінаватых у вырабе і распаўсюдзе ўлётак паклёпніцкага зместу на яго адрас у горадзе Белаазёрску міліцыя адказала, што знайсці не ўявілася магчымым, і адміністрацыйная справа закрыта.

МУС ня хоча абмяркоўваць з БАЖ забарону фатаграфаваньня адміністрацыйных будынкаў

26.03.2015 МУС ня хоча абмяркоўваць з БАЖ забарону фатаграфаваньня адміністрацыйных будынкаў

Кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі журналістаў» мела намер сустрэцца з намесьнікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Мельчанкам у ягоны прыёмны дзень. Аднак у прыёме старшыні ГА «БАЖ» Жаньне Літвіной і яе намесьніку Андрэю Бастунцу было адмоўлена.

Крычаў: начальства апраўдвае незаконныя дзеянні ўчастковага

26.03.2015 Крычаў: начальства апраўдвае незаконныя дзеянні ўчастковага

Мікалай Федарэнка скардзіцца на тое, што старэйшы лейтэнант Краўцоў без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым фіктыўным тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс.

Павел Сапелка: Пільнасць павінна мець прававыя межы, інакш яна ператворыцца ў «паляванне на ведзьмаў»

20.03.2015 Павел Сапелка: Пільнасць павінна мець прававыя межы, інакш яна ператворыцца ў «паляванне на ведзьмаў»

Тры гадзіны даюцца органу, які вядзе адміністрацыйны працэс, міліцыі, не для таго, каб усталяваць асобу любога чалавека, а толькі правапарушальніка.

Адразу некалькіх журналістаў у Гродне і Брэсце выклікалі ў міліцыю

18.03.2015 Адразу некалькіх журналістаў у Гродне і Брэсце выклікалі ў міліцыю

Тры незалежныя журналісты – Алесь Ляўчук з Брэста, а таксама Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч з Гродна – атрымалі позвы ў міліцыю. Яшчэ аднаго гродзенца Андрэя Мялешку спрабавалі выклікаць па тэлефоне, але ён сказаў, што будзе чакаць афіцыйнай позвы.

У Гродна працягваецца ціск на незалежных журналістаў

18.03.2015 У Гродна працягваецца ціск на незалежных журналістаў

Гродзенскія сябры БАЖ Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч былі выкліканы ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай, дзе ў журналістаў былі ўзяты тлумачэнні адносна матэрыялу, які быў паказаны на тэлеканале “Белсат”.

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус замест сустрэчы з прэзідэнтам трапіў у міліцыю

17.03.2015 Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус замест сустрэчы з прэзідэнтам трапіў у міліцыю

Лідэр баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус 17 сакавіка хацеў паехаць у Мінск на анансаваную сустрэчу прадпрымальнікаў з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Але замест сустрэчы з кіраўніком дзяржавы грамадскі актывіст трапіў на індывідуальную размову ў гарадскую міліцыю.

Баранавічы: асоба, якая спаліла вянок каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр, не ўстаноўлена

16.03.2015 Баранавічы: асоба, якая спаліла вянок каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр, не ўстаноўлена

Справа адносна спалення вянка каля Крыжа памяці сталінскіх ахвяр на скрыжаванні вуліц Смаленскай і Пірагова, заведзеня па артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), спынена.

Светлагорск: міліцыя не знайшла асоб, якія пагражалі актывісту Юрыю Ляшэнку

15.03.2015 Светлагорск: міліцыя не знайшла асоб, якія пагражалі актывісту Юрыю Ляшэнку

Светлагорская міліцыя на неаднаразовыя звароты ў РАУС грамадскага актывіста, інваліда першай групы Юрыя Ляшэнкі адказвае аднатыпна: вінаватых асоб знайсці не ўдалося.

Лабадзенка: Адмовіўся ісці ў міліцыю без позвы — атрымаў пагрозу

14.03.2015 Лабадзенка: Адмовіўся ісці ў міліцыю без позвы — атрымаў пагрозу

Вядомы блогер не пагаджаецца з практыкай, калі грамадзян прымушаюць ездзіць у міліцыю пасля звычайнага званка ад чалавека ў пагонах па мабільным.

Турыстаў у Іўі затрымалі за фота ЗАГСа

09.03.2015 Турыстаў у Іўі затрымалі за фота ЗАГСа

Міліцыя Іўя затрымала турыстаў за фатаграфаванне мясцовага ЗАГСу і кінатэатра.

Брэст: прадстаўнікі грамадскасці вінавацяць мясцовую міліцыю ў распальванні міжнацыянальнай варожасці

08.03.2015 Брэст: прадстаўнікі грамадскасці вінавацяць мясцовую міліцыю ў распальванні міжнацыянальнай варожасці

Падставай для абурэння з’явіўся прэс-рэліз аддзела крымінальнага вышуку Брэсцкага РАУС, які меў назву “Этнічная злачыннасць, ці як засцерагчы сябе ад замахаў”.

Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

06.03.2015 Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

Журналістка даслала дзве смс на нумар тэлефона, з якога атрымала паведамленне. У адной з іх папрасіла таямнічага незнаёмца прадставіцца. Інакш гэтае паведамленне будзе лічыць розыгрышам. Калі не атрымала адказу, папярэдзіла, што пойдзе не ў суд, а ў пракуратуру са скаргай.

Брэст: супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра зніклых беларускіх палітыкаў

05.03.2015 Брэст: супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра зніклых беларускіх палітыкаў

З гэтай прычыны быў затрыманы грамадскі актывіст Сяргей Сухаверхі, якога дапыталі ў міліцэйскім пастарунку наконт улётак, што былі расклееныя ў Пінску і нагадвалі пра лёс вядомых у Беларусі прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі выкрадзеныя альбо зніклі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства