Навіны на тэму: сілавыя структуры
09.06.2015 Тры гады маці загінулага арыштаванага дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў міліцыі
Органы следства і пракуратуры працягваюць футболіць заявы Валянціны Акуліч аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў Светлагорскага РАУС. Валянціна Акуліч не здаецца.
05.06.2015 Перад прыездам Лукашэнкі ў Шклоў міліцыя зацікавілася месцазнаходжаннем Кастусёва
Прыватную кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Шклове 4 чэрвеня наведаў супрацоўнік мясцовай міліцыі. Рыгор Кастусёў здзіўлены такой увагай і пільнасцю з боку супрацоўнікаў шклоўскай міліцыі.
05.06.2015 Суд Крычаўскага раёна спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава
4 чэрвеня ў судзе Крычаўскага раёна завершыўся разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачванні ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку з боку выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава.
04.06.2015 Гомель: Праваабаронца просіць прызнаць яго пацярпелым па крымінальнай справе
13 чэрвеня мінае 2-х месячны тэрмін з дня ўзбуджэння крымінальнай справы па факце распаўсюджвання з узломанай паштовай скрыні гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленка парнаграфічных матэрыялаў.
03.06.2015 Былыя палітвязні застаюцца аб’ектамі ўвагі спецслужбаў
Перад прэзентацыяй кнігі “Чарвяк” маладафронтаўца Змітра Дашкевіча ў Ваўкавыску за былымі палітвязнямі і гасцямі імпрэзы сачылі некалькі людзей у цывільным.
02.06.2015 Баранавіцкі актывіст заяўляе, што яго збілі міліцыянты
Баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Кірыла Лукшу пасля акцыі пратэсту збілі міліцыянты. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў сам пацярпелы.
31.05.2015 Бабруйск: фанацкі сектар пустуе "з-за прадузятага стаўлення міліцыі"
Ужо пятую хатнюю гульню запар фанацкая трыбуна бабруйскага стадыёну "Спартак" вылучаецца сярод іншых пустымі крэсламі. Прыхільнікі футбольнага клуба "Белшына" тлумачаць сваю адсутнасць на сектары дзеяннямі міліцыі.
31.05.2015 Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі футбольных заўзятараў у Баранавічах, прызнаны правамернымі
У сваю чаргу спецыяліст па бяспецы АБФФа Аляксандр Чэрнік лічыць, што супрацоўнікі МУС фармальна падышлі да справы, бо ў адказе няма вынікаў праверкі ўпраўлення уласнай бяспекі і прававой ацэнкі дзеянняў міліцыі, а толькі спасылкі на нарматыўна-прававыя акты.
29.05.2015 Мікашэвічы: хамства супрацоўніка міліцыі засталося беспакараным
Актывіст кампаніі “Гавары праўду”Леанід Дубаносаў накіраваў скаргу ў Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў на тое, што парушэнне прафесійнай этыкі капітанам Мікашэвіцкага ГАУС Аляксандрам Басманавым не атрымала належнай ацэнкі яго непасрэднага кіраўніка.
29.05.2015 Праваабаронца патрабуе ад кіраўніка мытнага камітэта вярнуць ноўтбук
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, у якога ў пункце пропуску "Каменны Лог" ашмянская мытня без тлумачэння прычын канфіскавала ноўтбук, звярнуўся са скаргай да старшыні мытнага камітэта Юрыя Сянько.
29.05.2015 Трэці раз за апошнія два месяцы памежнікі затрымалі на мяжы журналіста-фрылансера Жукоўскага
У выніку К. Жукоўскага больш за тры гадзіны пратрымалі на мяжы, правялі асабісты дагляд, агледзелі таксама аўтамабіль. Па словах памежнікаў, шукалі “антыканстытуцыйную літаратару і носьбіты інфармацыі".
26.05.2015 Выдавец газеты “Вольны горад” адмовіўся даваць дадатковыя сведчанні па справе аб паклёпе на міліцыянера
У выніку разгляду адміністрацыйнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Кудраўцава ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку суддзя накіравала матэрыялы на дапрацоўку.
26.05.2015 Следчы камітэт не даў адказу, адкуль у лесе чалавечыя парэшткі
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў адказ ад аддзела Следчага камітэта Віцебскага раёну. Актывіст звяртаўся туды, каб адпаведныя службы правялі праверку, чые парэшткі знаходзяцца ў вялікіх ямінах на ўскрайку леса каля вёскі Хайсы.
26.05.2015 Гомельскіх актывістаў дапытваюць па факце рассылкі парнаграфіі
Гомельскіх дэмакратычных актывістаў апытваюць у Следчым камітэце па справе рассылкі парнаграфічнага роліка з узламанай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
25.05.2015 “СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў”
Алесь Бяляцкі пракаментаваў інфармацыю пра паседжанне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, якое 25 – 27 траўня праходзіць у Душанбэ.










