Навіны на тэму: сілавыя структуры
09.07.2015 КДБ схіляе да супрацоўніцтва незалежнага журналіста Зміцера Лупача
Незалежны глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач распавёў, як прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва. Спачатку ён вырашыў проста ігнараваць прапановы, але яны паўтараліся. І Зміцер Лупач вырашыў звярнуцца да журналістаў і праваабаронцаў.
09.07.2015 Магілёўскага актывіста начальнік РАУС абвінаваціў у спробе дачы хабару
Інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня, калі юрыст незалежнага прафсаюза РЭП Аляксандр Хамратаў прыйшоў да начальніка Ленінскага РАУСа Аляксандра Маскалёва з просьбай азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйных спраў, якія былі заведзены раней на члена іх прафсаюза Святлану Іванюшаву.
29.06.2015 Зміцера Дзякава апыталі наконт расцяжкі "Свабоду палітвязням"
Віцебскі сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зміцер Дзякаў паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што 26 чэрвеня да яго дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Хлопец адмовіўся адказваць на іх пытанні.
29.06.2015 Салігорскія супрацоўнікі ДАІ не здолелі скласці пратакол па-беларуску
"З тым фактам, што шторкі на маім аўто з’яўляюцца парушэннем правіл дарожнага руху, я абсалютна пагадзіўся. Але я папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ, што буду карыстацца беларускай мовай і запатрабаваў ад іх, як ад дзяржаўных служачых, таго ж".
24.06.2015 Бяляцкі: Разгонам акцыяў у Ерэване кіравалі з Крамля
Праваабаронца, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі кажа, што забурэньні ў Ерэване выкліканыя палітычнымі чыньнікамі — людзі выйшлі пратэставаць супраць засільля расейскага капіталу ў Армэніі.
24.06.2015 Магілёў: Да Антона Касцова завітаў таямнічы незнаёмец у форме
Чалавека ў форме цікавіла сувязь Антона з гарадскім сайтам «Наш Магілёў».
23.06.2015 Крычаў: кошт падробкі дакументаў участковым – пазбаўленне 50% прэміі за месяц
Мікалай Федарэнка скардзіўся на тое, што старэйшы лейтэнант Краўцоў без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс.
23.06.2015 Віцебская міліцыя прафілактыку правапарушэнняў праводзіць з парушэннямі
У віцебскім парку імя Фрунзэ з'явіліся аб'явы, прымацаваныя скотчам да слупоў. Гэта райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну вырашыў правесці прафілактыку правапарушэнняў. Між тым падобныя дзеянні з'яўляюцца парушэннем "Парадку добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў".
21.06.2015 Гомельскую міліцыю палохаюць майкі з надпісамі
20 чэрвеня ў Гомелі супрацоўнікі дэпартамэнту службы «Ахова» затрымалі грамадзкага актывіста, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых. Ён ішоў па вуліцы Савецкай у белай майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».
15.06.2015 Начальніка шклоўскай калоніі адправілі на падвышэнне
У шклоўскай калоніі падчас кіраўніцтва Сяргея Ермаліцкага адбывалі пакаранне шмат беларускіх палітвязняў, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Класкоўскі, Алег Гнедчык, Мікалай Дзядок, Уладзімір Лобан, Арцём Пракапенка, Дзмітрый Новік і іншыя.
12.06.2015 Начальнік Ленінскага РАУС Магілёва сцвярджае, што яго падначаленыя пенсіянерку не збівалі
Начальнік Ленінскага РАУС горада Магілёва палкоўнік міліцыі Аляксандр Маскалёў даў каментар інтэрнэт-сайту Магілёўскага УУС наконт збіцця яго падначаленымі 58-гадовай пенсіянеркі.
12.06.2015 Следчы Камітэт не лічыць праваабаронцу Судаленку пацярпелым
12 чэрвеня праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў пастанову абласнога ўпраўлення Следчага камітэту аб адмове ў прызнанні яго пацярпелым па крымінальнай справе, узбуджанай у сувязі з распаўсюдам парнаграфічных матэрыялаў у Гомелі.
12.06.2015 Брэст: актывіста Андрэя Шарэнду спрабавалі затрымаць тройчы за дзень
Паводле словаў самога Шарэнды, затрымаць яго запатрабаваў нехта з міліцэйскага кіраўніцтва, аднак шэраговыя супрацоўнікі міліцыі не знайшлі падставаў, каб выканаць гэты загад у адносінах да актывіста.
11.06.2015 Адказ на скаргу баранавіцкага праваабаронцы: АМАП збіваў аматараў футбола, але дзейнічаў у адпаведнасці з законам
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў на сваю скаргу адказ з Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка начальніка В.В. Максімука.
11.06.2015 Бабруйск: Міліцыя не знайшла парушэнняў у знішчэнні санзоны
Начальнік УУС Бабруйскага гарвыканкаму Андрэй Гаварака не знайшоў парушэнняў заканадаўства ў дзеяннях чыноўнікаў, якія далі дазвол на знішчэнне санзоны пры будоўлі гіпермаркета.










